Судовая сістэма і працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага
Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство
Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство
°ду намесніка, суддзі і пісара ў гродскім судзе маглі быць прызначаны толькі шляхціцы, якія валодалі неру- хомай маёмасцю (мелі аседласць) у дадзеным павеце, ураджэнцы Вялікага княства Літоўскага, дабрачынныя, якія ведалі права і ўмелі пісаць. Ніжэйшы гродскі суд павінен быў знаходзіцца на сваім месцы з пачатку кожнага месяца на працягу двух тыдняў. Вышэйшы гродскі суд павінен быў, атрымаўшы скаргу на пастанову ніжэйшага суда, не пазней чатырох тыдняў прыбыць на сваё месца або даручыць сваім бліжэйшым намеснікам-кашталяну, маршалку, харужаму- разгледзець справу па апеляцыі.
У гродскім судзе разглядаліся справы па абвінавачванню шляхты, мяшчан і сялян, значыць, у некаторай ступені ён быў усесаслоўным судом. Разгляд справы мог пачынацца адразу ж пасля дастаўкі ў суд злачынцы, захопленага на месцы злачынства ці затрыманага на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення.
Розныя натарыяльныя дзеянні: іскавыя патрабаванні бакоў, рашэнні суда, заявы вознага і іншых асоб па забеспячэнню доказаў, заносіліся ў актавыя кнігі, якія вяліся ў гродскім судзе.
Шляхціцаў і іншых асоб, якія знаходзіліся на ваеннай службе і ўчынілі злачынства, маглі судзіць службовыя асобы каманднага саставу арміі- гетман, ваявода, кашталян, маршалак, харужы_ у залежнасці ад часу і месца злачынства, асобы злачынцы і пацярпелага і цяжкасці злачынства [2, с. 117-118].
Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Гэты суд разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанню шляхты. Таксама ён выконваў функцыю натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета.
Земскі суд павінен быў складацца з суддзі, падсудка і пісара. Яны выбіраліся выбіраліся на зезде з павятовай шляхты. На кожную з пасад, зезд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых шляхціцаў-хрысціян, якія павінны былі валодаць беларускай граматай, ведаць правы, а таксама не займаць дзяржаўныя ці духоўныя пасады. Князь зацвярджаў, са спіса кандыдатаў, па аднаму на месца. Ад гэтых абавязкаў ніхто не мог пазбавіцца, нават сам вялікі князь не мог вызваліць суддзяў. Акрамя сваёй службы ім забаранялася займацца іншай працай. [4, с. 64]. А кому с тых обраныхъ тые вряды земъские дадимъ, тые врядники потомъ на перъших рокохь судовыхъ будуть повинъни наперъвей тамъ на местъцу судовомъ передъ воеводою або кашталяномъ, а гд? воеводы и кашталяна нетъ, ино передъ старостою судовымъ и маршалкомъ оного повету при собранью шляхты, а гд? бы воевода, ани кашталянъ, ани староста, ани маръшалокъ не прибылъ, тогды при инъшыхъ врядникох земъскихъ и при собранью шляхты, которые в онъ часъ н[а] тыхъ рокохъ будуть, присягу на тые вряды свои учинити, то ж потомъ вряды своими владнути и шафовати. А присега суд[ь]и и подъсудку мает быти тыми словы: Я, н.[айме], присегаю пану богу вшехмокгонцому, в тройцы едыному, ижъ в томъ повете (н.[айме]) водле бога справедливе и водле права статуту сего, даного великому князству литовъскому, водлугъ жалобы и отпору сторонъ, а не водлугъ ведомости своее, ничого не прикладаючи, ани уймуючы, буду судити, сознан[ь]я и записы приймовати, не фолькгуючы высокимъ и подлымъ станомъ, на достойностях и врядехъ седячих, на богатого и на вбогого, на приятеля кровного заховалаго, ани на неприятеля, на тутошънего, ани на гостя не смотречы, не с приязни, не з вазни, не з боязни, не за посулы и дары, ани сподеваючисе напотомъ даровъ и якого нагороженья и не радечы стороне, ани боячисе казни, помъсты и погрозокъ, але самого бога и его светую справедливость и право посполитое и сумненье свое передъ очима маючи, тежъ роковъ николи не омешкиваючи, кром великое, правдивое зложное хоробы. А якъ на томъ справедливе присегаю - такъ ми, боже, поможи, а естли бы не справедливе - боже, мя убий [5, с. 584].
Земскі суд збіраўся тры разы ў год: у студзені, чэрвені, кастрычніку. Кожная сессія працягвалася тры- чатыры тыдні. Кожны хто прысутнічаў на судзе, мог, сказаць тое, што ведаўпа справе, якую разглядалі. А калі на судзе знаходзіліся людзі, якія ведалі права, то суддзі запрашалі іх да разважання. І пры вынясеені судовых пастаноў, яны мелі дарадчы голас. Гэтыя суды далі пачатак арганізацыі судовай сістэмы, заснаванай на аснове падзелу ўлады.
Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд. На пасаду падкаморыя вялікі князь прызначаў аднаго з чатырох кандыдатаў. Справы разглядаліся на месцы спрэчных межаў. Падкаморы выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля устанаўліваў межавыя знакі. Рашэнне павінна было неадкладна выканана, але яно магло быць абскарджана ў вялікікняжацкі суд або ў трыбунал. Пастановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда.
Яшчэ стварыліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды. Яны дзейнічалі ў гарадах, якія мелі магдэбурскае права, ім былі падсудны крымінальныя і грамадзянскія справы граждан.
Войтаўска-лаўнічыя суды ствараліся з войта, яго намесніка і лаўнікаў, якія выбіраліся мяшчанамі. Войт зяўляўся старшынёй на пасяджэннях.
Што ж датычыцца бурмістерскіх судоў, то разглядалі нязначныя
правапарушэнні і спрэчкі мяшчан гарадскія бурмістры. Яны прызначаліся войтам або выбіраліся мяшчанамі.
Існавалі таксама спецыяльныя каптуровыя суды і сялянскія копныя суды(капы).
Каптуровы суд дзейнічаў у час бескаралеўя. Ён лічыўся часовым судом для феад?/p>