Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

Змест

 

Уводзіны

Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі

1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў

Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах

2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання

2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам

2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў

2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам

Заключэнне

Спіс літаратуры

 

Уводзіны

 

Фразеалагізаваныя структуры той ці іншай мовы адлюстроўваюць асаблівасці нацыянальнага менталітэту, характару ўсведамлення рэальнага свету носьбітам менавіта гэтай мовы. Параўнальная фразеалогія спрыяе вывучэнню нацыянальна-моўных малюнкаў свету. Супастаўляльнае апісанне фразеалагічных адзінак у межах некалькіх моў паказвае, што нават роднасныя, блізкія мовы, якімі зяўляюцца беларуская, руская і польская дэманструюць значныя разыходжанні у фрагментах моўных малюнкаў свету. Цяжкасці іх перакладу, усталявання адпаведнасці ў іншай мове звязаны, па-першае, з магчымасцю некалькіх варыянтаў перакладу, па-другое, з наяўнасцю ў мове безэквівалентных фразеалагізмаў

Апісанне фразеалагічнай сітэмы некалькіх моў адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку гэтых моў і ўяўляецца перспектыўным. Менавіта з гэтым звязаны выбар тэмы нашай курсавой работы.

Абектам даследавання зяўляюцца фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у рускай, беларускай і польскай мовах.

Мэтай курсавой работы зяўляецца вывучэнне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах.

У сувязі з мэтай мэтазгодным зяўляецца вылучэнне і задач работы:

1. Прааналізваць падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў;

2. Прасачыць адметнасці ўзаемадзеяння беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі;

3. Даць тэматычнуюхарактарыстыку груп фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання;

4. Прааналізаваць паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у трох мовах.

5. Класіфікаваць фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару з пункту погляду марфалогіі;

6. Даць сінтаксічную характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам.

Да праблемы параўнальнай фразеалогіі звяртаўся А.Груца у сваёй працы "Пра ўзаемадзеянне беларускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі". Аўтар у згаданай працы разглядае фразеалагізмы на ўзроўні марфалогіі, лексікі. Аналіз і інтэрпрэтацыя прыведзенага ў працы матэрыялу дазваляе аўтару прыйсці да высновы аб прыкметным уплыве польскай мовы на беларускую, асабліва ў перыяд позняга Сярэднявечча, не толькі ў галіне лексікі, але і на ўзроўні фразеалогіі, што было непазбежна пры кантактаванні, узаемадзеянні іх як сродкаў зносін у межах аднаго дзяржаўнага абяднання.

На некаторыя моманты ўзаемаўплыву беларускай і польскай моў звярталася ўвага пры распрацоўцы слоўнікавых артыкулаў для "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" (на сённяшні дзень 17 выпускаў па 20 друкаваных аркушаў кожны). На аснове гэтых распрацовак у розных, пераважна беларускіх, выданнях на беларускай і рускай мовах было апублікавана больш за 30 артыкулаў, прысвечаных высвятленню ў параўнальна-супастаўляльным плане пытанняў развіцця структуры і семантыкі паасобных лексем, словаўтваральных гнёздаў і розных тыпаў фразеалагічных адзінак у беларускай, рускай і часткова польскай мовах.

Падабенства і разыходжанні ў структурна-сінтаксічным, марфалагічным і лексічным планах фразеалагізмаў беларускай і польскай моў даследаваў Міхайлаў С.І. у працы "Беларускія і польскія фразеалагізмы з арніталагічным кампанентам: супастаўляльны аспект".

Дзеля таго, каб вызначыць тыя лексемы, якія ўваходзяць у склад фразеалагізмаў і стануць пасля прадметам разгледжання нашай курсавой работы, трэба вызначыць межы паняцця "метэаралогія".

Такім чынам, зыходзячы з азначэння, пададзенага ў "Энцыклапедыі прыроды Беларусі", метэаралогія навука пра фізічныя працэсы і зявы, якія адбываюцца ў атмасферы і ствараюць надворі і клімаце.

Беручы пад увагу пададзенае вышэй азначэнне, мы вызначылі прадметам даследавання наступныя лексемы, якія маюць характар метэаралагічных: дождж, снег, іней, гром, туман, мароз, град, вецер, раса, аблокі (тучы). Акрамя пералічаных, у слоўніках адшуквалі фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе лексемы тэмпературнага характару: горача, спякотна, холад. Таксама цікавасць выклікалі самі назвы тэрмінаў: надворе, пагода, калі яны зяўляліся часткай таго ці іншага фразеалагізма.

Агульная колькасць зафіксаваных на базе слоўнікаў фразем з метэаралагічным кампанентам: 96 адзінак.

 

Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі

 

1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў

 

Кантактаванне і ўзаемадзеянне моў суседніх народаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло не спрыяць узбагачэнню кожнай з іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі. Уплыў і перавага польскай мовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, а экстралінгвістычнымі фактарамі. Беларуская мова праз пасрэдніцтва старажытнарускай і стараславянскай моў увабрала ў