Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам
Курсовой проект - Иностранные языки
Другие курсовые по предмету Иностранные языки
°гізмаў з метэаралагічным кампанентам
З пункту погляду сінтаксісу ўсе зафіксаваныя намі фразеалагізмы можна падзяліць на тры часткі: фразеалагізмы пабудаваныя па схеме сказа, словазлучэння, ці якія маюць форму слова.
Так, у першай групе вылучаюць фразеалагізмы, якія маюць форму простага двусастаўнага сказа:
- Тучи сгущаются над головой;
- Дождж за карак не лье;
- Lecec jak wiatr;
- Вецер гуляе ў кішэнях;
- Вятры яго ведаюць;
- Макавай расінкі ў роце не было;
- Раса вочы выядае;
- (patrzec) skad wiatr wiaje;
- Жар костей не ломит;
- Мароз па скуры прабягае;
- Ветер свистит в ушах;
- Иной ветер подул.
Трэба звярнуць увагу на тое, што названыя вышэй фраземы маюць форму простага развітага сказа. Але зафіксаваны таксама прыклады, калі сказы маюць структуру неразвітых:
- Вецер нясе;
- Lody ruszyly
- Гроза собирается;
- Ветер дует.
Акрамя двусастаўных, былі зафіксаваны прыклады і аднасастаўных сказаў:
- Лаві вецер ў полі;
- Снегу леташняга не дапросішся;
- Кідае ў халодны пот;
- Куй железо, пока горячо;
Па форме словазлучэння пабудаваны наступныя віды фразем:
- На сямі вятрах;
- Як у полі вецер;
- Як у тумане;
- Залаты дождж;
- Як снег на галаву;
- Як грыбы пасля дажджу;
- С попутным ветерком;
- Zeszlorocrny snieg;
- Заячий холодок;
- Повеяло холодом;
- Jak lodu;
- Рабіць пагоду;
- Ветер в голове;
- Свинцовый дождь;
- Вецер у спіну;
- Усыпаць гарачых;
- Пароць гарачку.
Зафіксаваны таксама фразеалагізмы, якія маюць форму слова. У асноўным гэта спалучэнні назаўнікаў і прыназоўнікаў. Так, можна прывесці наступныя прыклады:
- З халадком;
- Ні горача, ні халодна;
- С ветра;
- До ветру;
- На вецер;
- С ветерком.
Такім чынам, большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага неразвітага; двусастаўнага аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).
Заключэнне
У выніку аналізу літаратуры, а таксама працы з фразеалагічным матэрыялам можна зрабіць наступныя вынікі:
Фразеалагічны фонд, які абядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных; па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах; па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі; па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія.
Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента.
Калі даваць тэматычную характарыстыку фразеалагізмам з метэаралагічным кампанентам, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Наогул жа, найбольш значную па тэматыцы групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).
З пункту погляду паходжання фразем, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная.
З пазіцыі марфалогіі можна зазначыць, што самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў зяўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак.
Разгледзеўшы фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам з пункту погляду сінтаксісу, трэба зазначыць, што большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага неразвітага; двусастаўнага аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).
Спіс літаратуры
- Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1971, - 112 с.
- Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, - 1994, - 654 с.
- Герасімчык І.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. Мн., 2003. 20 с.
- Даніловіч М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, - 1991, - 110 с.
- Киселев И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, - 1991, - 193 с.
- Копыленко М.М., Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии. Воронеж, - 1972, -191 с.
- Ле?/p>