Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

?чым не заслоненай мясцовасці; 3. Па нічым не заслоненай прасторы;

  • Які вецер загнаў як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь;
  • Вецер у спіну- 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь;
  • Макавай расінкі ў роце не было хто-небудзь нічога не еў;
  • Раса вочы выядае хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі;
  • Усыпаць гарачых сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь;
  • Папасціся пад гарачую руку у хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант;
  • Пад гарачую руку у стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці;
  • Астудзіць гарачую галаву угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага;
  • Гарачая галава хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы;
  • Пароць гарачку ужыв. пры дзейніку дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем;
  • Як уюн на гарачай патэльні (круціцца) бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін;
  • Як халодны самавар вельмі моцна;
  • Кідае ў халодны пот непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь;
  • З халадком не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь;
  • У гарачай вадзе купаны вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы;
  • На гарачым злавіць пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага;
  • Як на гарачым вуголлі у стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі;
  • Небу горача было мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь;
  • За добрае надворе выбірацца пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы;
  • Рабіць пагоду мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь;
  • За пагодай выбірацца- пакуль спрыяюць абставінны;
  • Ні пры якой пагодзе ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь;
  • Чакаць з мора пагоды заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь.
  • Такім чынам, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная. Асобна трэба выдзеліць групу фразеалагізмаў, што маюць кампанент тэмпературнага характару горача, халодна і г.д. Фразеалагізмаў з названымі кампанентамі амаль не сустракаецца ў рускамоўных слоўніках. Таксама асаблівасцю беларускай фразеалогіі можна назваць наяўнасць у ёй фразем, што маюць у сваім складзе лексемы тэрміналагічнага характару (надворе, пагода).

     

    2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў

     

    У залежнасці ад таго, якой часцінай мовы зяўляецца метэаралагічны кампанент у складзе фрезеалагізма, увесь сабраны матэрыял можна размеркаваць на групы. Самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў зяўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак. Калі называць прыклады назоўнікаў, што ўваходзяць у склад фразеалагізмаў, то трэба адзначыць іх разнастайнасць. Так, вылучаюцца назоўнікі: мароз (мароз па скуры прабягае); вецер (на вецер, лаві вецер у полі, не с ветру, до ветру, с попутным ветерком, ветер в голове, на взвей ветер, вецер у спіну, які вецер загнаў, на сямі вятрах, вецер гуляе ў кішэнях), гром (как гром среди ясного неба, метать громы и молнии), тучи (тучи сгущаются над головой, как с облаков), холад (повеяло холодком, заячий холодок, з халадком), жар (жар костей не ломит), дождж (дождж за карак не лье, як грыбы пасля дажджу), снег (як снег на галаву, снегу леташняга не дапросішся, залаты дождж), туман (напускаць туману, як у тумане), раса (раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было), пагода (рабіць пагоду, за пагодай выбірацца, ні пры якой пагодзе, чакаць з мора пагоды).

    Акрамя таго, можна адзначыць выпадкі, калі метэаралагічны кампанент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, зяўляецца адвербіяльным назоўнікам: усыпаць гарачых, пароць гарачку.

    Другой у колькасных адносінах зяўляецца група фразеалагізмаў, дзе кампанент метэаралагічнага характару зяўляецца прыметнікам:

    • Кідае ў халодны пот;
    • Як халодны самавар;
    • У гарачай вадзе купаны;
    • Па гарачых слядах (по горячим следам);
    • Халодная вайна (холодная война);
    • Як уюн на гарачай патэльні круціцца;
    • Гарачая галава;
    • Астудзіць гарачую галаву;
    • Пад гарачую руку;
    • Злавіць на гарачым;
    • Як на гарачым вуголлі.

    Колькасць названых фразеалагізмаў 11 адзінак. Натуральна, што метэаралагічны элемент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў і зяўляецца прыметнікам, абазначае паняцці тэмпературных характарыстык таго ці іншага прадмета ці зявы.

    Зафіксаваны тры выпадкі, калі метэаралагічны кампанент у фразеалагізмах зяўляецца прыслоўем:

    • Небу горача было;
    • Куй железо, пока горячо;
    • Ні горача ні халодна.

    Таксама існуюць адзінкавыя выпадкі існавання і ўжывання фразеалагізмаў, у якіх кампанент метэаралагічнага характару выражаны дзеясловам:

    • Туманіць галаву;
    • Туманіць вочы.

    Можна адзначыць такую асаблівасць ужывання названых фразеалагізмаў: па-першае, яны зяўляюцца ўласнабеларускімі, а па-другое, выкарыстоўваецца як дзеяслоў толькі адзін кампанент метэаралагічнага характару (туманіць).

     

    2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеал?/p>