Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам
Курсовой проект - Иностранные языки
Другие курсовые по предмету Иностранные языки
? групе фразеалагізмы зафіксваваны на базе слоўнікаў беларускай мовы.
2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
Сабраны на аснове фразеалагічных слоўнікаў матэрыял сведчыць пра тое, што толькі невялікая колькасць фразем (5) падобныя па гучанні і значэнні для трох моў:
Даваць перуноў метать громы и молнии miotac gromy (pioruny);
Як у полі вецер как ветер в поле jako wiatr w polu = легкадумны, пусты, ветраны;
Адкуль вецер дзьме какой ветер дует (wiedziec) skad wiatr wieje ведаць на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках.
На вецер на ветер na wiatr рабіць што-небудзь дарэмна, упустую, безвынікова;
Кідаць на вецер бросать на ветер rzucac pieniadze na wiatr дарэмна траціць, няшчадна расходаваць.
Зафіксаваны фразеалагізмы (12 адзінак) з метэаралагічным кампанентам, якія ўжываюцца і ў рускай, і ў беларускай мовах. Значэнне большасці з адзначаных фразем супадае ў дзвюх мовах:
Лаві вецер у полі (ищи ветра в поле) немагчымасць вярнуць назад, знайсці каго, што-небудзь; кідаць на вецер (бросать на ветер) дарэмна траціць, няшчадна расходаваць; на вецер (на ветер) дарэмна, упустую, безвынікова; мароз па скуры прабягае (мороз по коже) у каго-небудзь узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання; ні горача ні холадна (ни холодно ни жарко) што-небудзь зусім абыякава, ніколькі не хвалюе; халодная вайна (холодная война) непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь; па гарачых слядах (по горячим следам) адразу ж, непасрэдна пасля якой-небудзь падзеі; пасля дожджычку ў чацвер (после дождичка в четверг) невядома калі, ніколі; залаты дождж (золотой дождь) вялікія сумы, прыбытак.
Сустракаюцца фразеалагізмы, значэнні якіх у двух мовах разыходзяцца. Так, напрыклад, у беларускай мове фразеалагічная адзінка адкуль (куды) вецер дзьме мае значэнне ведаць, на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках. У рускай жа мове фразеалагізм, які мае амаль такі ж кампанентны склад какой ветер дует мае значэнне как идут события.
Розняцца таксама значэнні фразеалагізма як у полі вецер (как ветер в поле). Так, рускі варыянт гэтага фразеалагізма мае значэнне совершенно один, без близких, у беларускім жа варыянце такі ж па кампанентным складзе фразеалагізм мае значэнне легкадумны, пусты, ветраны.
Зафіксаваны фразеалагізм, які ў беларускай мове зяўляецца мнагазнычным, а ў рускай ён адназначны. Такім чынам названы фразеалагізм супадае ў дзвюх мовах толькі ў адным са значэнняў: як у тумане 1. Не зусім выразна, цьмяна; 2. Ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы: у стане глыбокай задуменнасці. У той жа час у рускай мове назіраем: как в тумане смутно (слышать, видеть).
Зафіксаваны 22 адзінкі фразеалагізмаў, якія ўжываюцца выключна ў рускай мове. Так, можна дадзены факт праілюстраваць наступнымі прыкладамі, фіксуючы таксама значэнні:
- Куй железо пока горячо торопись выполнить какое-либо дело, осуществить задуманное, пока есть благоприятные условия;
- Заячий холодок название некоторых видов кустистых растений;
- Жар костей не ломит избыток тепла не вредит человеку;
- Повеяло холодком о состоянии равнодушия, отчужденности;
- Как с облаков о внезапном, неожиданном появлении;
- Тучи сгущаются над головой угрожает опасность;
- На взвей ветер не вдумываясь в сущность дела, легкомысленно;
- Иной ветер подул изменились обстоятельства, настроения;
- Ветер свистит в ушах о быстром беге, езде;
- Ветер в голове о легкомысленном, пустом человеке;
- С ветерком быстро;
- Попутного ветра пожелание удачи;
- С попутным ветерком при первом удобном случае;
- С ветра пришлый, чужой;
- До ветру- для оправления естественных потребностей;
- Не с ветру не напрасно;
- Звёздный дождь (спец.) обильное падение метеоритов;
- Свинцовый дождь о выпущенных из ружья дроби, картечи;
- Метать громы и молнии выражать негодование, гнев, обрушиваться на кого-либо с упреками, обвинениями;
- Гроза собирается кому-либо угрожает опасность,беда, неприятность;
- Грянет гром случится, последует тяжелое наказание, что-либо произойдет;
- Как гром среди ясного неба 1. О неожиданном, внезапном происшествии, известии, внезапно случившейся беде; 2. Совершенно неожиданно появиться.
Можна зрабіць вывад пра тое, што большасць фразеалагізмаў, характэрных толькі для рускай мовы звязана з кампанентам вецер, а таксама навальніца (гром). У параўнанні: фразеалагізмы з названымі лексемамі амаль не зафіксаваны ў беларускай мове.
Што да ўласнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентамі метэаралагічнага характару, то іх зафіксавана 35. Мэтазгодным лічым прывесці прыклады беларускамоўных фразеалагізмаў з адзначанымі вышэй асаблівасцямі разам са значэннямі:
- Напускаць туману уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь;
- Туманіць галаву уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь;
- Туманіць вочы знарок уводзіць у зман;
- Снегу леташняга не дапросішся хто-небудзь страшэнна скупы;
- Як снег на галаву зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна;
- Як грыбы пасля дажджу вельмі хутка, у вялікай колькасці;
- Додждж за карак не лье няма прычын спяшацца;
- Куды вецер дзьме няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў;
- Вецер гуляе ў кішэнях у каго-небудзь няма грошай;
- Вятры яго ведаюць невядома;
- Вецер нясе ужываецца ў пытальным склоне куды хто-небудзь ідзе;
- На сямі вятрах 1. Адзінока; 2. На адкрытай, н?/p>