Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.
Информация - История
Другие материалы по предмету История
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэме:
Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.
Падрыхтаваў:
студэнт 5 курса, 2 групы
Тярэшчанка И.В.
Мiнск, 2010
Цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва народнай гаспадаркай зяўлялася даволі эфектыўнай у гады індустрыялізацыі, калектывізацыі, пасляваеннага аднаўлення. Яна забяспечвала высокія тэмпы росту эканомікі ва ўмовах шырокага выкарыстання экстэнсіўных формаў і метадаў развіцця. Аднак гэты механізм не адпавядаў часу НТР. Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці адбываўся ў межах старой адміністрацыйна-каманднай сістэмы.
Пасля смерці Сталіна узнікла магчымасць ажыццявіць некаторую пераарыентацыю ў эканоміцы на паляпшэнне жыцця людзей. Адначасова прадпрымаліся спробы ўключэння яе ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю. У Беларусі аднаўляліся і мадэрнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, старая тэхніка замянялася новай. За 1955-1958гг. На прадпрыемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній, больш за 1000 адзінак новага і мадэрнізаванага абсталявання.
Савецкая навука ў 50-ягг. атрымала важныя вынікі, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, ЭВМ. Сведкамі дастатковага навуковага і тэхнічнага ўзроўню сталі запускі першых штучных спадарожнікаў Зямлі, будаўніцтва першых у свеце АЭС, атамнага ледакола і г.д. Аднак навукова-тэхнічны прагрэс служыў перш за ўсё ваенным мэтам.
Паляпшэнне узроўню жыцця людзей немагчыма было без пераадолення крызіснага стану сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з рашэннямі вераснёўскага Пленума ЦК КПСС (1953г.) у краіне ў 2-5 разоў павялічваліся нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады, падатак з калдгаснікаў знізіўся ў 2,5разы, а з 1958г. адменены. Зніжаліся абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў. Павялічваліся капіталаўкладанні на патрэбы вёскі, толькі за 1954г. на Беларусі яны выраслі на 52%. У выніку за некалькі год сялянства пераадолела галечу, выйшла з прыгнечанага стану, аднак заможным не стала. Не стала багатай і ўся краіна, у ёй не хапала хлеба нават на гараджан.
Камуністычнае кіраўніцтва СССР не бачыла іншага выйсця з сітуацыі, як толькі далей узмацняць камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай. На гэты раз было вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе і за гэты кошт вырашыць збожжавыя праблемы. На працягу 1954-1956гг. у Казахстане і Сібіры, на Алтаі і ў Паволжы было вырашана асвоіць не менш за 13млн га цалінных зямель. На цаліну была накіравана вялікая колькасць тэхнікі, сотні тысяч навасельцаў. БССР пастаўляла цаліне машыны, абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы. За 1956-1960гг. на цаліну выехала 60тыс. чалавек. Перасяленцы з Беларусі стварылі там 24 саўгасы.
Усяго за 1954-56гг. было ўзнята каля 36млн га цалінных зямель, што складала 30% усіх пасяўных плошчаў СССР таго часу.
Гэта дазволіла краіне хутка атрымаць дадатковыя сотні млн пудоў хлеба. У рэкордны ўраджай 1956г. 12млн тон доля хлеба з цаліны складала 50%. Між тым, па некаторых сучасных ацэнках, прырост вытворчасці збожжа, аналагічны атрыманаму на цаліне, магчыма было атрымаць на даўно асвоеных землях і меншым коштам. Асваенне цаліны азначала зварот да экстэнсіўных метадаў, марнатраўства рэсурсаў.
Адбыліся змены ў кіраванні прамысловасцю і транспартам.У адпаведнасці з законам "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і транспартам" (май 1957 г.) у БССР па, сутнасці, была ўведзена тэрытарыяльная сістэма кіравання эканомікай, утвораны адзін эканамічны раён і ліквідавана дзевяць міністэрстваў. Для кіравання саюзна-рэспубліканскай прамысловасцю і будаўніцтвам быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР, падпарадкаваны Савету Міністраў рэспублікі.
Набліжэнне кіравання да вытворчасці мела пэўнае станоўчае значэнне, што выявілася ў павышэнні ролі мясцовых органаў, у разбурэнні ведамасных перашкод у межах беларускага зканамічнага раёна. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў. узмацненню спецыялізацыі і кааперавання вытворчасцей, арганізацыі вытворчых абяднанняў.
Акцэнт быў зроблены на развіцці цяжкай прамысловасці, асабліва машынабудавання і металаапрацоўкі. На Магілёўскім металургічным заводзе ў 1957 г. выпушчаны першы беларускі пракат. Пасля арганізацыі вытворчасці аўтамабільных агрэгатаў і вузлоў на спецыялізаваных заводах у Гродна і Баранавічах з варотаў Мінскага аўтамабільнага завода выйшлі першыя 6-7-тонныя бартавыя машыны, самазвалы і цягачы. Вытворчасць аўтамабіляў грузападымальнасцю 25 тон і больш была сканцэнтравана на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне.
На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць новага трактара МТЗ-50. Па эксплуатацыйных якасцях ён перасягаў папярэднія маркі машын і не саступаў лепшым замежным узорам трактароў свайго класа. Павялічыўся выпуск сельскагаспадарчай тэхнікі. Далейшае развіццё атрымала станкабудаванне.
Увод у эксплуатацыю Бярозаўскай ДРЭС (што давала ў 1965 г. амаль у 5 разоў больш энергіі, чым усе электрастанцыі рэспублікі ў 1940 г.), будаўніцтва новых ліній электраперадачы дазволілі стварыць адзіную Беларускую энергасістэм?/p>