Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?.

Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлектронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На аснове Старобінскага радовішча калійных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны ў Салігорску пачала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў. У 1963г. тут быў уведзены ў строй першы калійны камбінат, вялося будаванне другога і трэцяга. Беларусь стала адным з галоўных раёнаў СССР па вытворчасці калійных угнаенняў.

Буйным абектам вялікай хіміі стаў Гродзенскі азотнатукавы завод, першая чарга якога ўведзена ў строй у 1963 г. У гэтым самым годзе пачалося будаўніцтва Гомельскага суперфасфатнага завода. На карце рэспублікі зявіліся новыя гарады Наваполацк, Салігорск, Светлагорск.

Асаблівасць развіцця прамысловасці Беларусі на дадзеным этапе: апераджальнае развіццё новых неметалаёмкіх вытворчасцей прыборабудаўніцтва і электронікі. Аднак у цэлым прамысловасць СССР пачала рэзка адставаць ад прамысловасці заходніх краін. Апрача зброі, усе астатнія віды прадукцыі былі на нізкім узроўні. На Захадзе назіраўся бум выпуску спажывецкіх тавараў: аўтамашын, тэлевізараў, моднага адзення, а для грамадзян СССР усё гэта было надасягальна. Не хапала нават харчавання, а з пачатку 60-хгг. СССР распачаў імпарт збожжа.

Ужо на XXV зездзе КПБ (1961) сурёзную трывогу выклікаў шэраг негатыўных зяў у развіцці эканомікі. Адставала газіфікацыя, нездавальняючым было будаўніцтва ў хімічнай прамысловасці. Значная колькасць прадпрыемстваў выпускала прадукцыю састарэлых узораў, якая не карысталася попытам. Знізіліся тэмпы росту валавой прадукцыі прамысловасці. Прычына: курс на паскоранае будаўніцтва камунізму, дагматызм савецкага кіраўніцтва ў пазнанні эканамічных законаў, субектывізм і валюнтарызм у кіраванні эканомікай.

На пачатку 1960-х гг. пачалі выяўляцца недахопы ў сістэме кіравання прамысловасцю па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Шматступеньчатасць і паралелізм выклікалі многія непатрэбныя ўзгадненні. Укараненне новых узораў машын стрымлівалася з-за адсутнасці комплекснага планавання ме-рапрыемстваў па новай тэхніцы.

Недастатковай была ўвага да развіцця лёгкай прамысловасці. Рост галін групы "А" апярэджваў рост вытворчасці прадметаў народнага спажывання (група "Б") нават у большых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым планам. Было недавыканана заданне сямігодкі па вытворчасці такіх прамысловых вырабаў, як ільновалакно, фотаапараты, хімічныя валокны і іншыя.

Галоўнай прычынай замаруджвання тэмпаў эканамічнага развіцця на пачатку 60-х гг. зяўлялася вычарпанне магчымасцей ікстэнсіўнага развіцця, неадпаведнасць паміж значным павелічэннем абёму вытворчасці, узросшай складанасцю структуры гаспадаркі, эканамічных сувязяў і тагачаснымі ме-тадамі планавання і эканамічнага стымулявання вытворчасці. Гэта можна праілюстраваць і на прыкладзе развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. На пачатку 1960-х гг. назіраецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павялічваецца яе сабекошт.

Былі вычарпаны магчымасці нарошчвання жывёлагадоўчай прадукцыі шляхам росту пагалоўя. Ужо ў 1960-1961 гг. мяса было выраблена ад запланаванага 80%, малака - 81%. Пачынаючы з 1962 г., у калгасах і саўгасах рэспублікі ўсё менш атрымліваюць малака ад кожнай каровы, што адпавед-на выклікала і змяншэнне валавога надою, нягледзячы на значны рост грамадскага статка.

На становішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове 60-х гг. адмоўна адбіўся нізкі ўзровень кіравання, падрыхтоўкі сельскагаспадарчых кадраў, агранамічнай навукі. Да непажаданых вынікаў прывяла і паспешлівасць у рэарганізацыі МТС (пачалася з 1958 г.). Большасць калгасаў, не маючы сродкаў выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці ў даўгі да дзяржавы. Адмоўным фактарам зявілася адсутнасць у калгасаў сваіх механізатарскіх кадраў, бо значная частка былых работнікаў МТС засталася ў рамонтных службах ці знайшла іншую працу ў горадзе.

У пачатку 1960-х гг. разгарнулася кампанія па пераўтварэнню калгасаў у саўгасы. Зацікаўленыя гарантаванай аплатай працы ў саўгасе і пенсіяй калгаснікі не пратэставалі супраць страты "сваёй" калектыўнай уласнасці. А дзяржаве даводзілася шукаць новыя сродкі, якіх не хапала.

Істотную небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму. Вялікую шкоду калгаснай і саўгаснай вытворчасці нанеслі парушэнні ў палітыцы цэн на сельскагаспадарчыя прадукты неабгрунтаваныя перабудовы органаў кіравання, а таксама шматлікія шаблонныя ўказанні па агратэхніцы і заатэхніцы, структуры пасяўных плошчаў і іншых пытаннях, што дасылаліся зверху калгасам і саўгасам без уліку мясцовых умоў.

Пагоршылася становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попыту і сельскай гаспадарцы, што абвастрылі сацыяльныя канфлікты ў рэспубліцы. Асабліва напружаным быў 1962 г., калі на агульны невысокі ўзровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Беларусі наклаліся вынікі грашовай рэформы 1961 г. і павышэнне цэн на мясамалочную прадукцыю. Апошняе, напрыклад, падштурхнула да страйку работніц цэха Віцебскай швейнай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі”.

Сітуацыя ў 1962 г. настолькі накалілася, што Прэзідыум Савета народнай гаспадаркі БССР з 31 сакавіка да 14 жніўня гэтага года вымушаны быў 5 разоў звяртацца да сітуацыі на прадпрыемствах. Адзначалася, ?/p>