Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

гледжвалася паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і капітальнага будаўніцтва на вёсцы. Былі ажыццёўлены захады супраць спроб адміністрацыйнымі метадамі скараціць дапаможную гаспадарку калгаснікаў. Вызначаўся шэраг мерапрыемстваў па стымуляванню калгасна-саўгаснай вытворчасці. Была спісана запазычанаспь калгасам. Значная частка калгаснікаў поўнасцю вызвалялася ад выплаты падатку. Зцвярджаліся цвёрдыя пяцігадовыя планы закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Той яе часткай, што заставалася пасля выканання дзяржаўнага плана, распараджаліся калгасы і саўгасы. Уводзіліся новыя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, павялічаныя ў сярэднім больш чым на 50%, а на прадаваемую прадукцыю дадаткова (звыш плана) яшчэ на 50%.

У выніку ў 1965 г. з усіх калгасаў рэспублікі нерэнтабельнымі засталіся толькі 6 гаспадарак, прадукцыйнасць працы ўзрасла на 12%. Рост грашовых даходаў даў магчымасць павялічыць аплату працы. У 1965 г. былі дасягнуты самыя высокія ў параўнанні з папярэднімі гадамі паказчыкі ў сельскай гаспадарцы. Валавы збор збожжа перавысіў максімальныя зборы за лепшыя даваенныя і пасляваенныя гады. Значна ўзрасла ўраджайнасць бульбы. Рост вытворчасці мяса і надояў малака амаль у 2 разы перавысілі павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы.

У 1960-я гады праводзяцца мерапрыемствы па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі. За кошт меліярацыі фонд ворыўных зямель калгасаў і саўгасаў Беларусі павялічыўся на 900 тыс. гектараў (на 10%). У гэтай справе ўзніклі і непажаданыя зявы. Недаацэнка зваротнага водарэ-гулявання прыводзіла да хуткага зносу тарфянікаў. У 1969 г. была звернута ўвага на будаўніцтва больш дасканалых меліярацыйных сістэм, уводзіліся "гарантыйныя пашпарты" асушаных зямель, ствараліся дзяржаўныя камісіі.

Ва ўмовах адмаўлення прыватнай уласнасці павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасні бачылася праз паглыбленне яе спепыялізацыі і канцэнтрацыі. 3 канца 1960 - пачатку 70-х гг. партыйнае кіраўніцтва рэспублікі пачынае праводзіць у жыццё курс на стварэнне буйных адкормачных комплексаў. Да працы ў гэтым напрамку натхняў як вопыт ГДР, так і асобных гаспадарак Беларусі, у якіх сабекошт кілаграма свініны склаў крыху больш рубля.

Капітальныя ўкладанні на будаўніцтва і сродкі механізацыі накіроўваліся перш за ўсё ў тыя галіны жывёлагадоўлі, на якіх спецыялізаваўся калгас або саўгас. Удасканальвалася спецыялізацыя жывёлагадоўлі ў залежнасці ад месцазнаходжання гаспадарак у адносінах да вялікіх гарадоў і пра-мысловых цэнтраў.

Пэўны плён спецыялізацыі і канцэнтрацыі жывёлагадоўлі выявіўся. Вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі ў цэлым па рэспубліцы павялічылася, хаця сабекошт яе застаўся амаль без змяненняў.

Восьмая пяцігодка (1966-1970) была найбольш паспяховай за ўсю гісторыю СССР. Правядзенне эканамічнай рэформы дало штуршок развіццю прамысловасці, аднак закранула ў самой эканамічнай сістэме толькі знешнюю структуру. Саўнаргасы былі заменены міністэрствамі, адны паказчыкі другімі, скарацілася іх колькасць. Аднак поспехі пачатковага этапа рэформы былі непрацяглымі. Ужо ў першыя гады яе ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэкціроўкі, папраўкі, дапаўненні, у выніку якіх яна з буйнамасштабнай пераўтварылася ў касметычную, а да пачатку 70-хгг. аказалася настолькі скажонай, што фактычна перастала дзейнічаць. Л.Брэжнеў і большасць членаў Палітбюро ЦК КПСС не падзялялі спадзяванні Касыгіна на ролю матэрыяльных стымулаў у развіцці гаспадаркі. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала і не зжывала старую адміністрацыйна-камандную сістэму.

Літаратура

 

  1. Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч.2. XIX-XX стст. Курс лекцый// Пад рэд. Брыгадзіна П.І., Ладысева У.Ф. і інш.-Мн., 2002.
  2. Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч.2. Люты 1917 2000гг.// Пад рэд. Новіка, Марцуля.-Мн., 2000.
  3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце Еўрапейскай цывілізацыі.// Пад рэд. СосныУ.А.-Мн., 2005.
  4. Навучальны дапаможнік па гісторыі Беларусі.//ХодзінС.М., ЯноўскіА.А. і інш.-Мн., 2001.