Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?то ўзрасла колькасць выпадкаў адмаўлення ад работы. I ў вышэйшых эшалонах улады ўсё больш усведамлялася неабходнасць паступовага пераходу да эканамічна абгрунтаваных метадаў кіравання.

Рэформы сярэдзіны 1960-х гг. У сакавіку 1965 г. на Пленуме ЦК КПСС было разгледжана пытанне "Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР”, у верасні - "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці" па дакладах старшыні Савета Міністраў А.Касыгіна. Меры, якія ажыццяўляліся на аснове рашэнняў пленумаў, назвалі эканамічнай рэформай.

Фактычна рэформа складалася з дзвюх частак. Па-першае, у верасні 1965 г. было вырашана вярнуцца да галіновага прынцыпу кіраўніцтва прамысловасцю. На Беларусі ў кастрычніку 1965 г. замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 міністэрстваў саюзна-рэспубліканскіх і 3 рэспубліканскіх (мясцовай прамысловасці, тарфяной, сельскага будаўніцтва). Па-другое, вызначаліся мерапрыемствы па ўдасканаленню планавання і эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці. Змянялася сістэма тэхніка-эканамічных паказчыкаў, якія даводзіліся прадпрыемствам зверху (замест 109 толькі 9). Вышэйстаячыя органы павінны былі планаваць толькі асноўныя заданні: абём рэалізацыі прадукцыі, асноўную наменклатуру вырабаў, фонд зарплаты, прыбытак, рэнтабельнасць і інш. Прадпрыемствы атрымалі права самастойна вызначаць рост прадукцыйнасці працы, зніжэнне сабекошту прадукцыі, колькасць персаналу. Вытворчасць валавой прадукцыі, як асноўны паказчык, быў заменены на абём яе рэалізацыі. Меркавалася, што гэта выкліча прамую зацікаўленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам у спажыўца. Ва ўмовах гаспадарчай рэформы па-новаму вырашаліся пытанні матэрыяльнага заахвочвання работнікаў. 3 прыбытку прадпрыемстваў, акрамя фонду развіцця вытворчасці, ствараліся фонды для матэрыяльнага заахвочвання і правядзення сацыяльна-культурных мерапрыемстваў.

Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне і цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы калектываў прадпрыемстваў. Зразумела, што такое спалучэнне эканамічньіх і дырэктыўных метадаў было цяжка сумяшчальным.

Новыя метады планавання і эканамічнага стымулявання, што ўкараняліся з 1966 г., зявіліся адметнай рысай восьмага пяцігадовага плана (1966-1970). Першым у рэспубліцы пачаў працаваць па-новаму калектыў Гомельскага шклозавода, а ўсяго ў 1966 г. - 40 прадпрыемстваў. Яны ў наступным годзе самі прасілі вышэйшыя органы павялічыць ім планавыя заданні па абёму рэалізацыі больш чым на 60 млн. рублёў і па прыбытку - на 20 млн рублёў. Распаўсюджванне рэформы ўшыр на Беларусі ішло даволі паспяхова, бо першымі на новыя ўмовы гаспадарання сталі пераходзіць лепшыя ў сваіх галінах прадпрыемствы. Натуральна, яны мелі магчымасць захаваць сваіх рабочых. Але калі рэформа распаўсюдзілася на цэлыя галіны, то стала відавочным: міністэрствы па-ранейшаму забіраюць сродкі ў прадпрыемстваў перадавых і перадаюць адстаючым. Галоўным паказчыкам дзейнасці прадпрыемства заставаўся план. Перадавіком лічыўся не той, хто ўзяў больш напружанае заданне, а той, хто перавыканаў план. Усялякае перавыкананне плана між тым выклікала змену прапорцый, устаноўленых народна-гаспадарчым планам і садзейнічала арытміі вытворчасці. Зразумела, што ўсё вышэйпералічанае вызывалася да жыцця паступовым узмацненнем адміністрацыйнай сістэмы. Міністэрствы захавалі ў сваіх руках важнейшы сродак уздзеяння на прадпрыемствы цэтралізаванае размеркаванне фондаў. Прадпрыемства не магло нават абскардзіць рашэнні вышэйстаячага кіраўніцтва, бо не быў выпрацаваны дакладны механізм юрыдычнай абароны правоў працоўнага калектыву.

Не дала неабходнага эфекту і механічная замена тэрытарыяльнага прынцыпу кіравання галіновым. Ужо ў восьмай пяцігодцы (1966-1970) асобныя міністэрствы парушылі тыя сувязі, якія склаліся ў рэспубліцы.

У другой палове 1960-х гг. асабліва выразна акрэсліліся супярэчнасці, увогуле характэрныя для развіцця беларускай прамысловасці ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. 3 аднаго боку, высокія тэмпы развіцця электраэнергетыкі, нафтаздабываючай, нафтаперапрацоўчай, хімічнай, паліўнай прамысловасці, радыёэлектронікі, прыборабудаўніцтва, высокадакладнага станкабудавання. 3 другога, нізкі ўзровень механізацыі дапаможных працэсаў. Прыкладна палова ўсіх рабочых прамысловасці БССР была занята на дапаможных працэсах. У прадпрыемстваў не было эканамічнай зацікаўленасці ў зніжэнні ўдзельнай вагі ручной працы, у змяншэнні колькасці працуючых, бо гэта было звязана з памяншэннем планавых памераў фонду заработнай платы. Апошні паказчык кіраўнікі заводаў і фабрык, наадварот, імкнуліся павялічыць, таму што ў працэнтах да яго вызначаліся фонды матэрыяльнага заахвочвання сацыяльна-культурных і жыллёвых мерапрыемстваў. Як вынік, 50% прыросту прамысловай прадукцыі ў 1966-1970 гг. было атрымана за кошт павелічэння колькасці працуючых. Адпаведна павялічылася міграцыя з вёскі ў горад, што сурёзна адбілася на вырашэнні жыллёвай праблемы, якасці бытавога абслугоўвання насельніцтва гарадоў.

У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў БССР заставалася аграрна-індустрыяльнай краінай. Доля прамысловасці ў нацыянальным даходзе рэспублікі складала 43,8% (у цэлым па СССР 50,7%). Большая частка насельніцтва рэспублікі па-ранейшаму жыла ў вёсцы. Таму важнае значэнне надавалася развіццю сельскай гаспадаркі. Праду