Асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

Уводзіны

 

Дыялекталогія - параўнальна малады раздзел мовазнаўства. Як самастойная навука яна развіваецца з 19 ст. За час свайго развіцця дыялекталогія выпрацавала ўласныя метады даследавання, узбагацілася каштоўнымі фактамі і вывадамі, якія маюць істотнае значэнне не толькі для мовазнаўства, але і для такіх сумежных навук, як гісторыя, этнаграфія, археалогія. У сваю чаргу, дыялекталогія развіваецца ў сувязі з іншымі навукамі, лінгвістычнымі і нелінгвістычнымі.

Істотнае значэнне мае дыялекталогія для гісторыі мовы. Даныя сучасных гаворак і факты са старажытных помнікаў - дзве крыніцы вывучэння гісторыі мовы. Часам факты дыялекталогіі больш надзейныя і дакладныя, чым факты, здабытыя з пісьмовых помнікаў, таму што апошнія з прычыны традыцыйнасці напісання не заўсёды паслядоўна адлюстроўваюць жывую народную мову, іншы раз іх нельга дакладна датаваць, вызначыць месца, дзе яны напісаны.

Сучасныя мясцовыя гаворкі захоўваюць рысы, уласцівыя розным этапам развіцця мовы. Гэта звязана з тым, што моўныя зявы на розных тэрыторыях развіваліся і развіваюцца нераўнамерна. У адных гаворках у выніку лінгвістычных і нелінгвістычных прычын зява затрымалася ў сыаім развіцці, захавала архаічны стан, у другіх гаворках звіліся новаўтварэнні, невядомыя сучаснай літаратурнай мове. Іншы раз гаворкі адлюстроўваюць пераходны этап ад старажытнага стану той ці іншай зявы да сучаснага. Таму вывучэнне сучасных дыялектаў дае магчымасць зразумець гістарычныя шляхі развіцця пэўнай мовы. Крыніцай гісторыі мовы зяўляюцца ўсе ўзроўні дыялектнай мовы - фанетыка і марфалогія, сінтаксіс і лексіка.

У гаворках беларусаў і па сённяшні час захоўваеццашмат старажытных слоў - праславянскіх ці праіндаеўрапейскіх, якія па розных прычынах не трапілі ў пісьмовыя помнікі. Гэтыя словы вельмі каштоўныя для ўзнаўлення моўнага стану мінулых эпох.

У лексіцы народных гаворак знаходзіць свой адбітак шматвяковая гісторыя народа ва ўсіх яе мясцовых праявах. Таму апісанне народнай лексікі можа даць шмат карыснага этнографу, гісторыку, археолагу, маладому даследчыку.

Літаратурная мова ўвесь час узбагачаецца за кошт народнай лексікі. Якуб Колас пісаў: Мы маем вялікі моўны запас, які незаслужана набыты намі, літаратарамі, і з поспехам ужываецца ў народзе.

Лексіка народных гаворак Беларусі яшчэ вельмі слаба вывучана. Пры апісанні лексікі мы трымаемся тэматычнай групоўкі слоў. Вывучэнне лексікі па асобных тэмах дазваляе аналізаваць самыя разнастайныя словы як сваім паходжаннем, так і сферай ужывання. Дае магчымасць разгледзець лексічныя адзінкі ў іх узаемадзеянні і ўзаемаабумоўленасці, дазваляе ў якойсьці ступені вывучаць лексічную сістэму гаворак.

Асабліва багатымі, выразна адметнымі зяўляюцца Брэсцка-Пінскія гаворкі, гэта значыць мова Палесся. Вельмі ярка на дадзеным фоне вымалёўваецца мова Івацэвіччыны, бытавую лексіку якой (у асноўным) я пачну даследаваць у дадзенай працы. Разам з вытворчай бытавая лексіка вызначае характар лексічнага складу гаворак. Даследаванне гэтай лексікі - актуальная задача сучаснай дыялекталогіі.

Наогул, бытавая лексіка - шырокае кола слоў, што адлюстроўвае паўсядзённае жыццё, побыт людзей. Гэта назвы пабудоў, мэблі, гаспадарчых прылад, назвы адзення і абутку, назвы страў і пітва і г.д.

Матэрыялам паслужылі мае запісы народнай гаворкі в.Рэчкі, зробленыя ў 2011-2012 гадах ад прадстаўнікоў розных узростаў. Таксама выкарыстаны дыялектныя слоўнікі Брэстчыны і яе рэгіёнаў.

 

Асноўная частка

 

Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі

івацэвіччына мова гаворка

Івацэвіччына - адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Гэта адзін з вялікіх паўднёвых раёнаў на тэрыторыі Беларусі, край вечназялёных лясоў, блакітнавокіх рэк і азер, квітнеючых лугоў, садоў, палёў, край працалюбівых і шчырых людзей.Мая родная вёска Рэчкі знаходзіцца ў самай глыбіні лясоў, адкуль да бліжайшага райцэнтра 80 км.

Сваю назву вёска атрымала з-за таго, што тут калісьці цякло некалькі рэчак. Старэйшыя людзі яшчэ памятаюць,што гадоў 40-50 назад у вёсцы было каля 10 мастоў.

У Беларусі вёсак з такой назвай усяго 4. Акрамя нашай, Рэчкі ёсць яшчэ ў Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай вобласці.

А ці ведаеце вы, колькі гадоў нашай вёсцы?

Годам нараджэння вёскі ці горада прынята лічыць той год, у якім яны ў першыню сустракаецца ў гістарычных дакументах. Дык вось першы такі ўспамін пра Рэчкі адносіцца да 1580 года.

У архіўных дакументах гаворыцца, што Рэчкі ўваходзілі ў Пінскі павет Вялікага княства Літоўскага. Так што нашай вёсцы ўжо больш за 400 гадоў, а можа, і намнога больш. Бо не так даўно ў школу былі прынесены вельмі цікавай формы камяні, якія падобны на прылады працы першабытных людзей, якія жылі прыкладна 6-8 тысяч гадоў назад, і сяліліся яны звычайнапа берагах рэк і азёр. Так, на беразе Бабровіцкага возера ў 1963 годзе вучоны-гісторык Ісаенка знайшоў стаянку першабытных людзей. Калі ў 1971г. там правялі раскопкі, то знайшлі вялікую колькасць розных прылад працы з каменю.

Карэннымі жыхарамі Рэчак зяўляюцца Каты. Вось што расказвае легенда пра гэта прозвішча. Даўным-даўно пасяліўся тут чалавек, які меў вялікія чорныя вусы. Было ў яго 18 дзяцей: 12 сыноў і 6 дочак. Дык вось, ці то за гэтыя вусы, ці то за вялікую сямю далі яму суседзі прозвішча Кот .

Другім прозвішчам у нашай вёсцы зяўляецца Латышэвіч. Легенда расказвае, што паходзіць яно ад слова Латыш.Трапіў сюды калісьці вандроўнік-купец і папрасіўся пераначаваць у адну хату. Спадабалася