Асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

Курсовой проект - Иностранные языки

Другие курсовые по предмету Иностранные языки

яму прыгожая дочка гаспадара, закахаўся ён у яе і застаўся тут назаўсёды. Імя ў яго было складанае, таму звалі яго ўсе Латышом, дзяцей і ўнукаў Латышовымі, а затым яны сталі Латышэвічамі.

Домась паходзіць ад дамасед - чалавек які не любіў нікуды хадзіць, сядзеў дома.

Пазняк -ад слова позні, гэта значыць, позна радзіўся.

Цэван - украінскага паходжання, ад слоў цэі вэн.

Мялікі - гэта прымакі з Вулькі-Целяханскай.Азначае гэта слова ці малы, ці вельмі ціхі, спакойны.

У 1795г. вёска, як і уся тэрыторыя Беларусі, увайшла ў склад Расійскай імперыі і пачалі жыць нашы продкі пры цару. Нялёгкім было іх жыццё. Панскі прыгнёт, высокія падаткі, беззямелле і голад прыходзілася цярпець ім. Яшчэ горшым стала іх жыццё ў гады Першай Сусветнай вайны, якая пачалася ў 1914годзе. Вёска, як і ўся Заходняя Беларусь, была акупіравана нямецкімі войскамі. Акупанты адбіралі ў людзей жывёлу, фураж для коней, прадукты харчавання. Такія здзекі цярпелі жыхары Рэчак больш чым 4 гады. Толькі ў студзені 1919г. пад ударамі Чырвонай Арміі нямецкія войскі пакінулі населеныя пункты былога Пінскага ўезда. Вольна ўздыхнулі сяляне Рэчак і прыступілі да арганізацыі рэўкама - органа Савецкай улады.

Актыўнымі арганізатарамі і членамі рэўкама былі былыя франтавікі - Латышэвіч Міхаіл Антонавіч, Струнеўскі Яфім Рыгоравіч, Домась Рыгор Міхайлавіч, Крывецкі Феафіл Іванавіч і Кот Яфім Васільевіч.

Вясной 1919г. на тэрыторыю Беларусі Ўварваліся белапалякі. Новыя захопнікі зноў пачалі грабіць і забіваць.

Гэтыя разбойныя дзеянні падштурхнулі жыхароў нашых вёсак на арганізацыю ўзброенага супраціўлення. Быў створаны партызанскі атрад, у якім налічвалася каля 100 чалавек. Камандзірам атрада быў выбраны Мялік Мікалай Рыгоравіч. Зброю сабралі ў акопах Першай Сусветнай вайны. Кожны ўзвод складаўся з партызан адной вёскі. Камандзірам узвода Рэчак быў Пазняк Васіль Міхайлавіч.

Амаль паўгода з лютага па ліпень 1919г. партызаны гэтага атрада адбівалі ўсе атакі белапалякаў. Ужо былі захоплены Брэст, Пінск, Баранавічы і Слонім, а на нашай тэрыторыі існавала маленькая рэспубліка са сваімі органамі ўлады і сваёй узброенай абаронай. Яна так і называлася - Рэчкаўская рэспубліка. Нават было выдадзена некалькі нумароў газеты з такой жа назвай.

З архіўных матэрыялаў: … 13 лютага 1919 легіянеры з Целяхан зрабілі налёт на вёску Краі. Былыя франтавікі, даведаўшыся аб гэтым, са зброяй паспяшаліся пазмагацца з пілсудчыкамі. На дапамогу прыбылі партызаны з суседніх вёсак. Грабіцелі-пілсудчыкі атрымалі належны адпор, кінулі нарабаванае і са стратамі ўцяклі ў Целяханы.

Паўстанцы, абяднаўшыся ў адзіны атрад, наладзілі сувязь з 66-м палком Чырвонай Арміі і сталі ўзаемадзейнічаць з яго камандзірам Міхайлавым і камісарам Баклеевым. Вынікам ліпеньскіх баёў стала адступленне партызан да Дабраслаўкі, а затым і да Лунінца.

Пасля адбіцця першага налёту легіянераў 13 лютага 1919г. партызанскія камандзіры, рэўкамаўцы і чырвоныя інструктары прадумалі і ажыццявілі неабходныя меры абароны сваёй партызанскай рэспублікі. Былі ўзноўлены і заняты старыя акопы. Кругласутачна дзяжурылі старажавыя пасты і засады.

Паводле Рыжскага мірнага Дагавора 1921г., Заходняя Беларусь была далучана да Польшчы. Нашы землякі зноў трапілі пад прыгнёт, цяпер ужо да польскіх паноў.

Рэчкі належалі пану Здзіхоўскаму, які жыў у Варшаве, а тут кіраваў яго ўпраўляючы. Быў пабудаваны лесапільны завод. Абрэзаны лес і дошкі вывозілі ў Польшчу і прадавалі ў іншыя краіны Заходняй Еўропы. Сяляне жылі бедна, многія былі батракамі. За ўсё трэба было плаціць , нават за збор ягад і грыбоў у лесе. Платным было і навучанне ў школе, якое вялося на польскай мове.

У верасні 1939г. в.Рэчкі, як і ўся Заходняя Беларусь, былі далучаны да СССР з устанаўленнем Савецкай улады. Першым старшынёй сельсавета быў Мялік Мікалай Рыгоравіч, былы франтавік. Але не доўга працягвалася нован жыццё.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Ужо праз тыдзень у канцы чэрвеня немцы акупіравалі Целяханы і пачалі падпарадкоўваць сабе вёскі Целяханскага раёна. Жыхароў не паспелі мабілізаваць у Чырвоную Армію і яны пачалі ствараць партызанскія атрады. З канца 1943г. па ліпень 1944г. у вёсцы дзейнічаў 208 асобны полк імя Сталіна, які перабазіраваўся сюды па загадзе Беларускага штаба партызанскага руху з Мінскай вобласці.

Некалькі разоў немцы рабілі спробу знішчыць в.Рэчкі, але, дзякуючы партызанам, вёска ўцалела.

На сённяшні дзень вёска зрабіла вялікі крок наперад. Яна расце, развіваецца і будзе развівацца, бо ў яе ёсць будучае, ёсць мы - маладое пакаленне, якое пераняло ад сваіх дзядоў, прадзедаў той патрыятычны дух свабоды, змагарства за шчаслівае жыццё.

 

Фанетыка-марфалагічныя асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

 

Самымі выразнымі фанетыка-марфалагічнымі асаблівасцямі гаворкі вёскі Рэчкі зяўляецца:

) Оканне пасля цвёрдых зычных (болото, коса, солома, собака, чоловек, корова, мороз, колбаса, город, горошок, порода, погода, полоса, порог, порох, шоколад, колода, молоко, сало, мало, сорока, половік, коло, дорога, лето корона і інш. ).

) Еканне пасля мяккіх зычных (цесто, место, гето, велік, сера, сены, веранда, венык, редька, мера, мелко, зерно і інш.).

) О на месцы я ў афіксе -ся зваротных дзеясловаў прошлага часу н.р. і ў безасабовых дзеясловах (нэслосо, казалосо, почулосо, садыласа, косылосо, копалосо, плеласа, жаловаласа, взрывалосо, сціраласа, мераласа і інш.).

) Выямаўленне ў займенніку што, спалучэння [шч] або [ш] (шчо, шо).

) Наяўнасць пратэтычнага [в], у тым ліку і ў займенніках ?/p>