Развіццё кнігавыдавецкай, кнігагандлёвай і краязнаўчай беларускай бібліяграфіі ў перыяд існавання Рэчы Паспалітай абодвух народаў (да 1795 г.)

Информация - История

Другие материалы по предмету История

рады, медыцынскія, гаспадарчыя, астранамічныя звесткі.

Полацкая езуіцкая друкарня, заснаваная ў адпаведнасці з прывілеем Кацярыны II (1787), выдавала падручнікі і рэлігійную літаратуру на польскай, лацінскай, рускай, французскай, нямецкай мовах: "Кароткі збор усеагульнай геаграфіі" (1788), "Кароткі збор рымскай гісторыі" (1788), "Граматыка лацінскай мовы" (1790) і інш.

У канцы XVIII ст. выдаваўся "Каляндар полацкі", у якім змяшчаліся краязнаўчыя матэрыя-лы, звесткі па гуманітарных і фізіка-матэматычных навуках, крытыка-бібліяграфічныя агляды, пераклады, апісанні падарожжаў і інш.

У слонімскай друкарні (каля 1777-1782 гг.), якая спачатку належала. напэўна, дамініканцам, а потым была адкуплена гетманам М.К. Агінскім, было апублікавана больш за 30 кніг на польскай і лацінскай мовах і толькі адна кніга на рускай - "Словарь юридический, или Свод российских узаконений" Ф. Ланганса (1791). Сярод слонімскі. х выданняў прадстаўлена літаратура навучальнага і навуковага характару: "Кароткі збор агульнай геаграфіі" (1796), "Кароткі збор рымскай гісторыі" (1796), "Польска-нямецкая фаматыка" (1793), "Лаціна-польскі слоўнік" (1795) і інш.

Значную ролю ў развіцці прыродазнаўчых навук на беларускіх і польскіх землях адыгралі кнігі Г. Жэнчыцкага - "Натуральная гісторыя Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага" і "Дадаткі да натуральнай гісторыі". Доўгія гады кнігі выкарыстоўваліся ў якасці падручнікаў па прыродазнаўстве.3 вучэбных дапаможнікаў па матэматыцы і фізіцы, выдадзеных для школ Польшчы і Беларусі, можна назваць "Пачаткі геаметрыі" (Вільня, 1772) вядомага французскага матэматыка Клеро ў перакладзе на польскую мову М. Пачобута, першы польскі падручнік алгебры "Тэорыя алгебраічных разлікаў" (Кракаў, 1783) Я. Снядэцкага, вучня і паслядоўніка М. Пачобута, падручнік "Фізіка, пацверджаная вопытамі" (Варшава, 1777 г.) Ю. Ясінскага, у якім асвятляліся найноўшыя даследаванні заходнееўрапейскіх вучоных. і інш.

другой палавіны XVIII ст. актыўна ствараліся прыватныя бібліятэкі. Некаторыя з іх мелі багатыя зборы, якія налічвалі дзесяткі тысяч тамоў. Найбольш вядомыя з іх - бібліятэкі I. Храптовіча (Шчорсы, Навагрудскі павет), Т. Нарбута (Шаўры, Лідскі павет), Я.А. Наркевіча-Ёдкі (Наднеман, Ігуменскі павет), Пуслоўскіх (Слонімскі павет).

Уладальнікі прыватных бібліятэк дазвалялі сваім сучаснікам карыстацца кнігамі ў навуковых мэтах. Вядома, што бібліятэку Храптовіча наведвалі многія грамадскія дзеячы Беларусі і Польшчы, такія. як Я. і А. Снядэцкія, I. Лялевель, А. Міцкевіч і інш. Захаваліся правілы карыстання кніжнай калекцыяй Храптовіча, дзе ўказвалася, што зборы Шчорсаўскай бібліятэкі прадастаўляюцца ў навуковых мэтах як рускім. так і замежным вучоным. Вызначыць дакладную колькасць кніг у зборы не магчыма, паколькі каталог бібліятэкі не апублікаваны. У розных крыніцах прыведзены розныя даныя: 12 тыс, 10 тыс. тамоў. У калекцыі былі польскія выданні XVI-XVIII стст., заходнееўрапейская літаратура эпохі Рэфармацыі. кнігі па гісторыі, сельскагаспадарчая, эканамічная, палітычная літаратура і інш.

У нясвіжскай бібліятэцы Радзівілау у першай палавіне XVIII ст. было многа кніг па прыродазнаўчых навуках, геаграфіі, філасофіі, мастацкая літаратура на французскан і лацінскай мовах.

Па меркаванні даследчыкаў, асабістыя бібліятэкі Р.А. Хадкевіча, князёў Алялькевічаў, Л. Сапегі, Радзівілаў і інш. былі даступны для шырокага карыстання.

Сведчаннем таго, што беларускія прыватныя кніжныя зборы мелі навуковыя кнігі, з'яўляюцца ўладальніцкія запісы, штампы бібліятэк. Напрыклад, на навуковых кнігах з фонда ЦНБ НАН Беларусі захаваліся экслібрысы Г. Каніскага, бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, бібліятэкі Полацкай езуіцкай акадэміі і інш. Усё гэта з'яўляецца яшчэ адным доказам таго, што ў XVII і XVIII стст. інтарэс да навуковых выданняў на Беларусі быў вельмі значным, у прыватных бібліятэках і бібліятэках навучальных устаноў такіх гарадоў, як Віцебск, Мінск, Полацк, Магілёў і інш., колькасць кніг прыродазнаўчай тэматыкі была параўнальна вялікай.

У апошняй трэці XVIII ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772.1793.1795) беларускія землі, якія знаходзіліся больш двух стагоддзяў пад уладай польскага караля, увайшлі ў склад Расійскай дзяржавы. Гэта падзея мела прагрэсіўнае значэнне для ўзмацнення сувязей беларускага і рускага народаў. Уз'яднанне Беларусі з Расіяй садзейнічала развіццю яе эканомікі. росту гарадоў, унутранага і знешняга гандлю. стварала спрыяльныя ўмовы для развіцця на Беларусі свецкай адукацыі, распаўсюджвання прагрэсіўных ідэй. павелічэння колькасці свецкіх бібліятэк, пашырэння іх функцый як асветніцкіх устаноў.

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Беларуская энцыклапедыя [Тэкст]: У 18 т. Т.9: Кулібін-Малаіта / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.

. Бярозкіна, Н.Ю. Інфармацыйна-бібліятэчнае забеспячэнне навукі і адукацыі ў Беларусі ў другой палавіне XVII - XVIII ст. [Тэкст] / Н.Ю. Бярозкіна // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. - 2005. - № 2. - С.59-65.

. Лявончыкаў, В.Е. Беларуская бібліяграфія. Агульны курс [Тэкст]: падручнік / В.Е. Лявончыкаў. - Мн., 1991. - С.55-232.