Развіццё кнігавыдавецкай, кнігагандлёвай і краязнаўчай беларускай бібліяграфіі ў перыяд існавання Рэчы Паспалітай абодвух народаў (да 1795 г.)

Информация - История

Другие материалы по предмету История

µра-працавалі лексічны матэрыял слоўніка Памвы Бярынды. У 1767 г. выдадзены падручнік "Кароткі збор гісторыі і геаграфіі польскай". які выклікае цікавасць тым, што ў яго тэксце ўжываецца тэрмін "Белая Русь" для абазначэння Навагрудскага, Віцебскага, Мсціслаўскага і Мін-скага ваяводстваў.

У Супраслі выдадзена некалькі кніг медыцынскага характару: два выданні лячэбніка ўрача XVI ст. Аляксея Педэмантана (1737, 1788). два выданні рэцэптурнай кнігі з лячэбнымі парадамі ўрача з Галле X.С. Рыхтара (1745, 1754). парады для насельніцтва ў час эпідэміі воспы ўрача Міхеліса (1801, 1803). У 1775 г. выйшла кніга Меркаванні з фізікі аб уласцівасцях электрычнасці".

Яшчэ ў 1557 г. бібліятэка Супрасльскага манастыра мела 209 рукапісных і друкаваных кніг на царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай і грэчаскай мовах (першапачаткова вопіс бібліятэкі, які адносіцца да перыяду 1530-х гг., уключаў 129 кніг, пераважна рукапісных), г. зн. за 25 гадоў бібліятэка Супрасля павялічылася на 80 кніг. Гэта сведчыць пра вельмі высокія тэмпы росту кніжнага збору і тую значную ролю, якая адводзілася ў манастыры кнігам.

Для параўнання - у Кіева-Пячорскай лаўры кніг у той час было амаль утрая менш. Апрача багаслоўскай літаратуры, у складзе бібліятэкі Супрасльскага манастыра балі прадстаўлены палемічныя кнігі, разнастайныя слоўнікі, кнігі па гісторыі і геаграфіі. Аналіз усіх выяўленых вопісаў кніжных збораў Супрасльскага манастыра XVI-XIX стст. "наглядна і пераканаўча паказвае, што. нягледзячы на ўсе гістарычна-палітычныя і рэлігійныя перыпетыі, у тым ліку прыняцце Брэсцкай царкоўнай уніі, у дадзенай літаратурнай прасторы быў захаваны культурны стрыжань, культурная аснова, заснаваная на кірыла-мяфодзіеўскай кніжнай традыцыі".

Пасля спынення дзейнасці любчанскай друкарні ў Слуцку ў 1660 г. было арганізавана таварыства перапісчыкаў кніг, аднак патрэба ў друкаваным слове станавілася ўсё больш надзённай. Дзякуючы намаганням асветніцкіх колаў ужо з 1665 г. пачала праводзіцца падрых-тоўка да стварэння друкарні ў Слуцку. Сюды з Мітавы была перавезена княжацкая друкарня Радзівілаў.

Вядомы слуцкія выданні з 1672 г., але. магчыма, друкарня пачала працаваць яшчэ раней. У слуцкай друкарні на польскай мове выдаваліся кнігі на ваенныя і геаграфічныя тэмы, творы мастацкай літаратуры, календары, навучальныя дапаможнікі, даведнікі па вядзенні гаспадаркі, перакладныя кнігі з французскай і нямецкай моў і інш. Прадукцыя слуцкай друкарні мела пераважна свецкі характар.3 1673 па 1687 г. былі выдадзены 23 кнігі агульным тыражом 24200 экз.

У 1773 г. у Рэчы Паспалітай пачалася прагрэсіўная рэформа сістэмы народнай адукацыі. Была створана Эдукацыйная камісія - першае ў Еўропе міністэрства народнай адукацыі, у падпарадкаванне якога пераводзіліся ўсе школы, у тым ліку і закрытага ў 1773 г. ордэна езуітаў. "Школа набывала свецкі напрамак і ад яе кіраўніцтва адхілялася духавенства. Са школы выганяліся схаластыка і тупое завучванне. У вучэбным плане школ значнае месца адводзілася прадметам фізіка-матэматычнага цыкла. Асабліва шырока ставілася выкладанне фізікі". Уводзіліся адзіная праграма і адзіныя падручнікі, у якіх атрымалі адлюстраванне найноўшыя дасягненні філасофскай і прыродазнаўчанавуковай думкі.

На тэрыторыі Беларусі Эдукацыйная камісія адкрыла 20 школ (у Гролне, Ваўкавыску, Паставах. Навагрудку. Мінску, іншых гарадах). Некаторыя школы, напрыклад, у Брэсце, Нясвіжы, мелі свае батанічныя сады, кабінеты прыроды, калекцыі раслін і жывёл, музеі. Пры школах былі невялікія бібліятэкі свецкага напрамку.

Нягледзячы на іх малую колькасць і не-працяглы перыяд дзейнасці, яны адыгралі пэўную станоўчую ролю ў прапагандзе навуковых ведаў. Школы былі асноўным каналам распаўсюджвання вучэбнай літаратуры на Беларусі. Эдукацыйная камісія падрыхтавала і выдала шэраг новых падручнікаў па арыфметыцы, геаметрыі, логіцы, фізіцы, прыродазнаўчых навуках. Многія з іх неаднаразова перавыдаваліся і мелі тыражы ў некалькі тысяч.

У 70-80-я гг. XVIII ст. урачы, якія практыкавалі на беларускіх землях, выпускалі медыцынскія кнігі, некаторыя з іх з'яўляліся дысертацыйнымі даследаваннямі. Шэраг прац быу падрыхтаваны прыдворнымі ўрачамі князёў Радзівілаў, напрыклад, адзін з першых твораў па медыцынскай геаграфіі Беларусі і Літвы - "Краткое сообшенне о болезнях, имеющих повсе-местное распространение в Польском королевстве, но преимущественно в Великом княжестве Литовском".

У красавіку 1792 г. у Гродне пачаў выходзіць часопіс "Pismo tygodniowe medyczne" ("Штотыднёвы медыцынскі часопіс").

У другой палавіне XVIII ст. ва ўсходняй частцы Польшчы, Беларусі і Літве не было медыцынскіх навучальных устаноў, таму вялікае значэнне мела стварэнне ў Гродне ў 1776 - 1731 гг. Медыцынскай акадэміі. Яе заснавальнік вядомы магнат-рэфарматар Антон Тызенгауз запрасіў з Ліона для навуковай работы і кіраўніцтва вучэбным працэсам знакамітага француз-скага вучонага, доктара медыцыны Жана Эмануэля Жылібера (1741 - 1814).

У складзеным Жыліберам вучэбным плане Акадэміі важнае месца адводзілася прыродазнаўству. У Гродне Жылібер займаўся вывучэннем карысных выкапняў, а таксама ўласцівасцяў хімічных элементаў, мясцовых мінералаў, неарганічных і арганічных спалучэнняў, састаўленнем навуковых кіраўніцтваў па біялогіі. Жылібер быў адным з першых даследчыкаў флоры Беларусі, вывучаў раслінны і мінеральны свет у наваколлях Брэста, Навагрудка, Нясвіжа, у іншых мясцовасцях Беларусі.

Жылібер апублікаваў працы "Florf lithuanica inchoate seu enumerato plantarum quas circa Grodna" (Гродна, Віл?/p>