Развіццё кнігавыдавецкай, кнігагандлёвай і краязнаўчай беларускай бібліяграфіі ў перыяд існавання Рэчы Паспалітай абодвух народаў (да 1795 г.)
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?ня, 1781-1782), "Ехеrtitatio phytologica" і іншыя, у якіх падрабязна апісаў раслінны свет Беларусі, Літвы і Польшчы "адпаведна метаду і прынцыпу Лінея" і якія садзейнічалі развіццю даследаванняў па батаніцы ў Беларусі і Літве. У 70-х гадах Жыліберам быў закладзены ў ваколіцах Гродна першы батанічны сад, які па колькасці і разнастайнасці сваіх калекцый не саступаў батанічным садам Еўропы. Да 1778 г. сад налічваў 1500 відаў раслін, некаторыя з іх былі прывезены з Паўднёвай Амерыкі.
Першай навуковай медыцынскай бібліятэкай Беларусі з'яўляецца бібліятэка, створаная пры Медыцынскай акадэміі ў Гродне. За няпоуныя 6 гадоў існавання Гродзенская медыцынская акадэмія і бібліятэка эдыгралі значную ролю ў развіцці прыродазнаўства і медыцыны. У 1781 г. Акадэмія і яе бібліятэка, якая ў той час налічвала 3 тыс. тамоў, былі пераведзены ў Вільню. На базе Гродзенскай медыцынскай акадэміі быў створаны медыцынскі факультэт Галоўнай Літоўскай школы.
Падчас знаходжання ў Вільні Жылібер выкладаў мінералогію. батаніку і медыцынскую матэрыю (лякарствазнаўства). У 1781 г. у Вільні выйшаў зборнік артыкулаў Жылібера на лацінскай мове "Исследование природы в Литве, или различные произведения, которые могут разъяснить описания зверей и растений Великого княжества Литовского и болезней, которым в этой стране особенно подвержены люди", у якім значная ўвага надавалася мясцовым лекавым сродкам. Выкладчык Галоўнай Літоўскай школы ўраджэнец Лідскага павета Станіслаў Юндзвіл, вяломы сваімі даследаваннямі ў галіне флоры Беларусі і Літвы. у 1791 г. выдаў кнігу "Описание дикорастущих растений, произрастающих в провинциях Великого княжества Литовского". Навуковая дзейнасць Віленскай медьцынскай школы была вельмі плённай. Бібліяграфічны спіс апублікаваных навуковых прац налічвае тысячы назваў. Вучоную ступень доктара медыцыны атрымалі больш за 240 вучоных, большасць з якіх з'яўлялася ўраджэнцамі Беларусі і Літвы.
У 1753 г. архітэктарам і матэматыкам Т. Жаброўскім заснавана Віленская абсерваторыя. Шырокія навуковыя даследаванні ў Віленскай абсерваторыі пачалі праводзіцца з 1765 г., калі яе дырэктарам стаў вучань Т. Жаброўскага Марцін Пачобут. Дзённікі яго назіранняў за 1772 - 1806 гг. складаюць 34 тамы. Частку сваіх назіранняў ён апублікаваў у 1778 г. Пачобут быў папулярызатарам астранамічных ведаў, друкаваў свае працы на старонках часопісаў і газет.
Дзякуючы намаганням М. Пачобута абсерваторыя забяспечвалася сучасным абсталяваннем і ў 1783 г. па сваім аснашчэнні стала адной з лепшых у Еўропе. Бібліятэка абсерваторыі папаўнялася кнігамі па астраноміі, матэматыцы, фізіцы, усімі перыядычнымі выданнямі па астраноміі і ўжо ў 1773 г. налічвала больш за 400 назваў разнастайнай літаратуры.
У 1772-1795 гг. вывучэнне нетраў Беларусі пачало праводзіцца больш мэтанакіравана і пераважна ажыццяўлялася Расійскай акадэміяй навук. Рускім мінералагічным таварыствам. Галоўнай горнай дырэкііыяй Царства Польскага, выкладчыкамі Маскоўскага, Віленскага, Кіеўскага і іншых універсітэтаў. Ужо ў 1773 г. Акадэміяй навўк была арганізавана экспедыцыя акадэміка I.I. Ляпёхіна па даследаванні расліннага свету Беларусі. Да падрыхтаваных Ляпёхіным матэрыялаў, апрача звестак аб расліннасці, дадаваўся спіс 433 відаў раслін, сабраных у наваколлі Віцебска ў час экспедыцыі. Удзельнікі экспедыцыі ўпершыню правялі сапраўдныя навуковыя геалагічныя даследаванні. што дазволіла апісаць прыродныя багацці, удакладніць геалагічныя карты, сабраць батанічныя і заалагічныя калекцыі.
У другой палавіне XVIII ст. выпускам навуковай літаратуры непасрэдна на тэрыторыі Беларусі займаліся галоўным чынам Гродзенская "каралеўская" друкарня, Магілёўская прыдворная друкарня, Слонімская друкарня.
У гродзенскай друкарні. заснаванай у 1775 г. Антонам Тызенгаузам, выдадзена каля 100 кніг, сярод якіх былі арыгінальныя і перакладныя выданні: навуковая, навукова-папулярная і мастацкая літаратура.
У 1776-1800 гг. у гродзенскай друкарні выходзіў штогадовы "Каlendarz Gospodarski…" на польскай мове. Ініцыятарам яго выдання і першым аўтарам быў пісьменнік і педагог, дырэктар друкарні Караль Маліноўскі. Календары знаёмілі з палітычнымі падзеямі і з'явамі прыроды, прыводзілі звесткі аб жыцці ў суседніх краінах.3 1779 г. складаннем календароў пачаў займацца Тамаш Дубіткоўскі. Апрача традыцыйных астранамічных, геаграфічных і гістарычных звестак, амаль у кожным календары змяшчаліся карысныя парады па ме-дыцыне і сельскай гаспадарцы, практычнай дзейнасці чалавека.
У магілёўскай прыдворнай друкарні, заснаванай у 1774 г. пісьменнікам і вучоным-лінгвістам Станіславам Богушам-Сестранцэвічам, упершыню быў выкарыстаны грамадзянскі шрыфт. Згодна з указам Кацярыны II (1780) друкарня была абавязана друкаваць афіцыйныя матэрыялы, такім чынам, яна выконвала функцыі губернскай друкарні.3 друкарні выходзілі духоўная і свецкая літаратура, розныя ўрадавыя пастановы. Сярод іх былі вучэбныя дапаможнікі ("Кароткая французская граматыка", 1784, 1796, вучэбныя праграмы і інш.), навуковыя працы ("Кароткія нататкі пра некаторыя азіяцкія дзяржавы" В. Галынскага, 1791, трактат "Тры кнігі пра паэтычнае мастацтва" Т. Пракаповіча і інш.). Была выдадзена гісторыка-краязнаўчая манаграфія С. Богуша-Сестранцэвіча "Пра Заходнюю Расію" (1793), прысвечаная пытанням паходжання рускіх, украінцаў і беларусаў. У 1784-1795 гг. выходзіў штогадовы Каlendarz Віа1оruski…" ("Каляндар беларускі. ), ініцыятарам выдання якога быў С. Богуш-Сестранцэвіч. У календарах былі прадстаўлены карысныя і практычныя па