Развiцце палiтычнай и прававой думкi на тарэторыi сучаснага беларускага гасударства у XVI – XVIII ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

акiя прынцыпы, як "нiкому не рабiць крыуды", "не рабiць замаху на чужыя рэчы" i iнш., якiя прымаюцца без разважанняў. Другому "праву" ўласцiвая здольнасць чалавека рабiцi высновы з назiранняў i параунанняў аднаго з другiм, шукаць тое, што зручна для агульнага жыцця народа.

 

3. Iдэi грамадскага дагавору i права у Рэчы Паспалiтай (XVII-XVIII ст.), развiцце асветнiцкай палiтычна-прававой iдэалогii

 

Iдэя аб дэсакралiзацыi свецкай улады прыводзiць некаторых да здагадкi аб дагаворнай аснове дзяржавы. Грамадства, на думку М. Сматрыцкага, складаецца з трох саслоуяу: князёў, слуг i святароў. Памiж iмi iснуе грамадскi дагавор аб размеркаваннi абавязкаў i ўзаемаадносiн. Гэты грамадскi дагавор i складае аснову дзяржавы. Дагавор патрабуе ад князеў уладарыць справядлiва, быць лiтасцiвымi ў адносiнах да слуг. Ад слуг патрабуе сумленна выконваць свае абавязкi: плацiць падаткi, працаваць. Ад святароў патрабуе быць праведнымi, чыстымi, сцiплымi, служыць богу i людзям. Дагавор пасля зафiксавання ў дзяржауным заканадаустве набывае юрыдычны моц. Яго выкананне на думку М. сматрыцкага, i складае "грамадскае дабро". Парушшэнне дагаворных абавязацельствау пагражае iснаванню дзяржавы.

сярэдзіны XVIII ст. у развіцці грамадска-палітычнай і прававой думкі Беларусі пачынаецца новы этап, які працягваецца амаль да канца стагоддзя (1795). Ён характарызуецца пранікненнем у Рэч Паспалітую з Заходняй Еўропы, у першую чаргу з Францыі, асветніцкай ідэалогіі. На Беларусі распаўсюджваюцца камплекты знакамітай Энцыклапедыі, якая выдавалася пад рэдакцыяй Даламбера і Дзідро, а таксама працы Вальтэра, Мантэск'е, Русо і іншых французскіх мысліцеляў XVIII ст.

Пад уплывам асветніцкай ідэалогіі ў Вялікім княстве Літоўскім пашыраюцца антыпрыгонніцкія, антыклерыкальныя ідэі, расце колькасць прыхільнікаў рэфармавання грамадства на новых буржуазна-дэмакратычных асновах. Пра гэты час відны прадстаўнік палітычнай і прававой думкі XIX ст., вядомы юрыст У.Д. Спасовіч пісаў наступнае: "3 Францыі веяў тады на ўсю Еўропу сухі і рэзкі вецер рацыяналізму.

Папулярная філасофія французскіх энцыклапедыстаў, якая дзейнічала прыладамі разумнага сэнсу ў імя неад'емных правоў асобы, прыйшлася якраз у самую пару грамадству Рэчы Паспалітай XVIII ст. і дапамагла яму паглядзець на свой быт крытычна, акрэсліць і сфармуляваць свае няясныя імкненні да лепшага парадку рэчаў. Усе перадавыя людзі таго часу - рацыяналісты, прыхільнікі Вальтэра і Русо, любіцелі французскай культуры. Яны прасякнуты ёю да самых касцей, і таму з пагардай адносяцца да старадаўніх устаноў Рэчы Паспалітай, да яе "варварства", з пагардай тым больш зразумелай, што яны ўсведамлялі ў сабе схільнасць да. бязлітаснай барацьбы з усімі параджэннямі сярэдніх вякоў".

Носьбітамі прагрэсіўных ідэй з'яўляліся прадстаўнікі перадавой часткі шляхты, а таксама нараджаўшайся буржуазіі. Узначаліў рух прыхільнікаў сацыяльна-палітычных рэформ у сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай паланізаваны беларускі магнацкі род Чартарыйскіх (так званая "Фамілія"). У 1764 г. Чартарыйскім пры дапамозе Расіі ўдалося правесці на каралеўскі трон звязанага з імі Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732 - 1798) - прыхільніка асветніцкіх ідэй.3 абраннем на каралеўскі трон С.А. Панятоўскага Рэч Паспалітая ўступіла на шлях значных сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформ, у дзяржаве пачынаецца паварот да лепшага. Грамадства імкнецца да адраджэння і абнаўлення ў эканамічным, палітычным і духоўным жыцці. Было абмежавана ўжыванне liberum veto, спрошчана працэдура правядзення соймаў, рэфармавана сістэма мытных пошлін. Меркавалася павелічэнне рэгулярнай арміі, упарадкаванне фінансаў і судаводства.

 

4. Развiцце iдэй канстытуцыяналiзму ў Рэчы Паспалiтай (Г. Калантай, I. Патоцкi, А.Т. Касцюшка)

 

У пачатку 90-х гадоу 18 ст. пад уплывам амерыканскага i асаблiва французкага Асветнiцтва у Рэчы Паспалiтай быў падрыхтаваны выдатны помнiк прававой i палiтычнай думкi 18 ст. Канстытуцыя 3 мая 1791г. Асноўныя прынцыпы канстытуцыйнага права знайшлi адлюстраванне ў прынятых Чатырохгадовым соiмам (1788-1792) Кардынальных правах (студзень 1791г.), Законе аб соймiках (сакавiк 1791г.), Законе аб гарадах (красавiк 1791г.) дэкларавалiся непадзельнасць, суверэнiтэт i незалежнасць краiны, свабода веравызнання пры дамiнацыi каталiцкай царквы, вяршынства закона, увядзенне маёмаснага замест саслоунага прынцыпу выбарчага права. Абiраць i быць абаронай мела права толькi аседлай шляхта - землеуладальнiкi не маладзей 24 год.

Беззямельнай шляхце забаранялася ўдзельнiчаць у рабоце павятовых соймiкаў i абiраць дэпутатаў у агульнадзяржауны сойм.

Пэўнымi палiтычнымi правамi надзялялiся i мяшчане. Яны атрымалi права асабiстай недатыкальнасцi, права прадстаўляць свае iнтарэсы ў соймавых камiсiях пры разглядзе пытанняў гарадскога жыцця, займаць нiжэйшыя пасады ў дзяржауным апараце i ў судах, працаваць адвакатамi. Мяшчане атрымалi права набыцця маёнткаў i пры ўмове кошту маёнтка звыш 2 тыс. злотых маглi атрымлiваць шляхецкае званне.

Усе вышэйшыя прынцыпы ўвайшлi у тэкст Канстытуцыi 3 мая 1791 г.

Разам з тым, Канстытуцыя прадугледжвала пэўныя змены ў прававым становiшчы сялян. Упершыню ў заканадаўстве краiны яны прызнавалiся грамадзянамi, "якiя складаюць самую шматлiкую частку народа i таму становяць самую дзейсную сiлу краiны". Канстытуцыя абвяшчала "апеку права i краевага ўрада" над сялянамi. У ёй замацоўваўся парадак заключэння i выканання дамоўленасцей i пагадненняў памiж панамi i сялянскай грамадой або п?/p>