Прадмова

Вид материалаДокументы

Содержание


Разьдзел 16.ПАДОЎЖАНЫЯ (ПАДВОЙНЫЯ) ЗЫЧНЫЯ
Подобный материал:
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   20
^

Разьдзел 16.ПАДОЎЖАНЫЯ (ПАДВОЙНЫЯ) ЗЫЧНЫЯ

  1. На канцы асновы ўласнабеларускіх словаў (на месцы старажытных спалучэньняў “зычны + й”) і шэрагу пазычаньняў, а таксама ў іх склонавых формах – паміж галоснымі сьвісьцячыя [з’], [с’], [дз’], [ц’], санорныя [л’], [н’] ды шыпячыя [ж], [ш], [ч] падаўжаюцца й абазначаюцца падвойным напісаньнем адпаведных літараў:

жалезьзе й зялезьзе, палозьзе, боязьзю, дробязьзю, мязьзе (ад мязга), повязьзю; Вязьзе, Падбярэзьзе; таксама ў корані: зьзяць, зазьзяць, зьзяньне;

калосьсе, пераносьсе, восьсю, гусьсю, рысьсю; Палесьсе, зь Беларусьсю;

асяродзьдзе, судзьдзя, стагодзьдзе, медзьдзю, моладзьдзю, роўнядзьдзю; Забродзьдзе, Лодзьдзю, Моўчадзьдзю;

досьвіцьце, жыцьцё, суквецьце, кошуцьцю, памяцьцю, папарацьцю; Забалацьце, Куцьця;

вальлё (побач з вальляк), вясельле, крыльле, бельлю, мадэльлю, сольлю; Заўральле, Краснапольле, Купальле, “Жызэльлю”, таксама ў корані: льлю, пальляце, льляны;

гуканьне, жаданьне, улоньне, казаньню, квеценьню, руньню; Курганьне, Любаньню;

замежжа, збожжа, падарожжа, бездаражжу; Жардзяжжа, Запарожжа;

застрэшша, паддашша, узвышша, увушшу, цішшу; Замошша, Падляшша;

аблічча, крумкаччо, ламачча, далеччу, роспаччу, уваччу; Замасточча, Уручча, Нараччу.

Заўвага. Падвойныя могуць пісацца і ў даўно асвоеных імёнах ды прозьвішчах: Аўгіньня, Вульляна, Гальляш, Ільля, Натальля, Арсеньнева, побач з больш характэрнымі формамі без падваеньня: Аксеня, Аўгіня, Вуляна, Іля, Наталя, Тацяна.
  1. Падвойныя літары пішуцца таксама на сутыках:

а) марфэмаў (частак слова);

― прыстаўкі й кораня: аббіць, аддаць, раззлаваць, зьзелянець (але разява, разявіць), іррацыянальны, сюррэалізм, рассыпаць, транссудат, экссудат, сьсячы;

― кораня й суфікса: бытта ‘быццам’, гэтта ‘тут’ (гэт- + -та), мяккі (мяк- + -к-), гадзіньнік (гадзін- + -нік), дрэнны (дрэнь + -н-);

― суфіксаў: аўчыньнік (аўч-ын- + -нік), драўнінны (драўн-ін- + -н-);

― суфікса й постфікса: мыцца, сьпяшаецца, хвалюесься;

б) складоў у выніку фанэтычных менаў: адзінаццаць, дванаццаць, дваццаць, трыццаць39;

в) частак складаных словаў: бэккрос, бургграф, вакуўммэтрыя, оммэтар (вакуўм, ом + мэт(а)р-), двоххадовы, паккамэра, шматтамовы; Бэкінггэм, Бэрггоф, Эбінггаўз (тое ж: Бэкінґгэм, Бэрґгоф, Эбінґгаўз);

г) частак складанаскарочаных словаў: паліттэхналёгіі.

Заўвага А. Прыстаўкі на перад наступным коранем, які пачынаецца  на дз-, пішуцца нязьменна: аддзел, аддзячыць, паддзець, Наддзьвіньне.

Заўвага Б. Падвойнае напісаньне гг захоўваецца ў выпадку, калі гэтыя літары абазначаюць розныя гукі: Заходнія Ґгаты і Ўсходнія Ґгаты (горы ў Індыі; гінд. ghāt).
  1. Падвойныя зычныя нн пішуцца ў суфіксах прыметнікаў40:

― -енн- (-энн-) (значэньне павелічэньня): здаравенны, дабрэнны, страшэнны;

― -нн- (прыметнікі прэдыкатыўнага паходжаньня): задуменны, летуценны, старанны.

У іншых суфіксах прыметнікаў і дзеепрыметнікаў пішацца адна літара н: вогнены (побач з агняны), кроквены; драўляны, драцяны, духмяны, крамяны, мядзяны, палымяны, сьлівяны, ціхмяны, цьмяны, шкляны; акрэсьлены, высьпелены, дагледжаны, замглёны, падахвочаны, прачытаны, прышпілены, сьпяваны, цьвелены.

Заўвага. Суфіксальнае нн трэба адрозьніваць ад выпадкаў падваеньня на сутыку кораня й суфікса: дзень – дзён|ны, імёны – імен|ны, камень – камен|ны, песьня – песен|ны, плён – плён|ны.