Фрэнкель Надзея Зусеўна. (24. 06. 1918 01. 05. 1997) Нарадзілася ў горадзе Адэса. У 1933 г закон

Вид материалаЗакон

Содержание


Сушко Алена Пятроўна
Арцімовіч Ганна Іосіфаўна
Яны вярнуліся пераможцамі //Памяць. Асіповіцкі
Батура Маргарыта Іванаўна
Глотава Алена Мікалаеўна
Яны вярнуліся пераможцамі //Памяць. Асіповіцкі раён.- Мн.,2002.- С.336
Мяжэнная Ніна Піменаўна
Казлоўская Пелагея Тарасаўна
Подобный материал:


АСІПОВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ СІСТЭМА

ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА













Асіповічы 2010

Уступ.


Пужаліся свісту міны,

Чужых незычлівых вачэй,

А гінулі – як мужчыны,

Абняўшы зямлю ямчэй.

Е.Лось.


На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна, без аб’яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, адна з самых кравапралітных і спусташальных войнаў, якую зведаў беларускі народ за ўсю сваю шматвяковую гісторыю. Цяжкім іспытам стала гэта вайна. Жанчыны нараўне з мужчынамі стойка пераносіла ўсе цяжар ліхалецця. На самай страшнай вайне ХХ стагоддзя жанчынам прышлося стаць салдатамі. Яны не толькі спасалі, кармілі, перавязвалі параненых, але і хадзілі ў разведку, стралялі, ўзрывалі масты. Жанчыны забівалі, але і ў нечалавечых умовах яны заставаліся жанчынамі.

У баявых часцях і злучэннях ваявалі больш з 800 тысяч жанчын: снайперы, зенітчыцы, кулямётчыцы, радысткі, лётчыцы, урачы, разведчыцы, шафёры. Больш за 50 тысяч жанчын змагаліся і у партызанскіх атрадах і брыгадах на акупіраванай тэрыторыі.

Наш буклет “Жанчыны ў полымі вайны” расказвае толькі пра некаторых жанчын Асіповіччыны – удзельніц Вялікай Айчыннай вайны. Іх жыццё –прыклад гераізму, адданасці, любові да сваёй Радзімы. Іх імёны назаўсёды застануцца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў.


Фрэнкель Надзея Зусеўна.

(24.06.1918 – 01.05.1997)




Нарадзілася ў горадзе Адэса. У 1933 г. закончыла Адэскі медыцынскі тэхнікум, у 1949 г. – фармацэўтычны інстытут. Ваявала на Паўднёва-Усходнім, Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м Беларускім фронтах. Старшы лейтэнант. Працавала ў аптэцы, спачатку рэцэптарам, потым – загадчыцай аптэкай. Вяла ваенна-патрыятычную работу ў школах, ваенных часцях, ваенкамаце. Узнагароджана ордэнамі Айчыннай вайны 2 ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Адэсы”, “За абарону Каўказа”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “ За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”.

_________


Лагоўскі Б., Алейнікаў Г. Па занятку сэрца

/Б.Лагоўскі, Г.Алейнікаў //Запаветы Леніна.-

1977.- 9 мая



Сушко Алена Пятроўна


(28.07.1925)




Нарадзілася ў мястэчку Ліпень Асіповіцкага раёна ў сям’і служачага. Пасля заканчэння 7 класаў сярэдняй школы ў 1940 г. паступіла ў Бабруйскую фельдшарска-акушэрскую школу. У час вайны знаходзілася ў Партызанскім атрадзе №211 брыгады Караля, была санінструктарам роты. Пасля вызвалення раёна з 1944 г. па 1946 г. працягвала вучобу ў Бабруйскай ФАШ, затым паступіла ў Віцебскі медыцынскі інстытут. Пасля яго заканчэння праходзіла вучобу ў клінічнай ардынатуры, потым у аспірантуры пры кафедры дзіцячых хвароб. Працавала з 1957 года асістэнтам, дацэнтам, загадчыцай кафедры дзіцячых хвароб. Мае вучонае званне прафесара. Падрыхтавала 14 кандыдатаў медыцынскіх навук, 2 доктара медыцынскіх навук. Надрукавала 120 работ, сярод якіх манаграфія “Биоритмы и клинические проявления инфекционного заболевания у детей”. Працавала да 2003 года.

Узнагароджана ордэнам Славы 3 ступені, медаллю “За доблесную працу”, граматай Вярхоўнага Савета БССР, медаллю “Партызану Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені”.

З’яўляецца аўтарам падручнікаў для студэнтаў медінстытутаў: “Пропедевтика детских болезней” (Мн., 1996), “Педиатрия. Часть 1. Пропедевтика детских болезней” (Віцебск, 2002); сааўтарам “Детские болезни” (Мн., 1988); “Инфекционные болезни у детей” (Мн, 1997), “Неонтология” (Мн.,1998), “Поликлиническая педиатрия”(2000).




Арцімовіч Ганна Іосіфаўна


(27.05.1921-?)

Нарадзілася ў горадзе Асіповічы. У 1937 г. паступіла вучыцца ў Асіповіцкую школу медсясцёр. Закончыла ў 1939 г. З 1939 г. пачала працаваць у райбальніцы. У 1941 г. была прызвана ў армію, служыла да лістапада 1947 г. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны. У 1947- 1980 гг. працавала ў Асіповіцкай райбальніцы. У 1974 г. прысвоена званне “Заслужаны работнік аховы здароўя БССР”. Узнагароджана Ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума медалямі “За баявыя заслугі”, медалямі “За абарону Сталінграда”, “За абарону Каўказа”, “За вызваленне Прагі”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”, 12-ю юбілейнымі медалямі, медаллю “Ветэран працы”, значком “Выдатнік аховы здароўя”. Дата смерці невядома.

_____________

Филимонов В. Журавушка /В.Филимонов

//Запаветы Леніна.- 2000.- 25 сак.- С.2.


Басанава Марыя Станіславаўна

(17.03.1919-12.08.2008)




Нарадзілася ў маёнтку Жорнаўка Асіповіцкага раёна. Закончыла Лапіцкую сямігадовую школу і паступіла працаваць у дыстанцыю сігналізацыі і сувязі тэлефаністкай, стала камсамолкай. У 1937 г. бацьку рэпрэсіравалі, яе выключылі з камсамола, звольнілі з работы. Па рашэнню ЦК камсамола, аднавілі ў камсамоле і накіравалі працаваць у ДЭУ-720. У часы Вялікай Айчыннай вайны - сувязная Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. Пасля вайны працавала вартаўніком на шчылінах у гарадскім вытворчым аб’яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, кантралёрам па водпуску вады прыватнаму сектару. Адпрацавала на гэтым прадпрыемстве 22 гады, з якіх 13 пасля выхаду на пенсію. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, 6 медалямі.

__________

Яны вярнуліся пераможцамі //Памяць. Асіповіцкі


раён.- Мн.,2002.- С.331.

Цімінскі А. Успаміны скрозь слёзы /А.Цімінскі

//Запаветы Леніна.- 2000.- 7 сак.- С.2.


Рассалоўская Ніна Міхайлаўна.

(14.06.191820.10.2004)




У 1941 г. закончыла Данецкі медыцынскі інстытут. З ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1946 г. знаходзілася ў дзейнічаючай арміі. Ветэран 112-й стралковай Рыльска-Карастеньскай Чырвонасцяжнай Ордэна Суворава і Ордэна Кутузава дывізіі. Прымала ўдзел у фарсіраванні рэчак Сейм і Вісла, вызваленні г.г. Нежіна, Кіева, Роўна, Дубна, Уладзіміра-Вольскага, Рава Рускага, і інш. Пасля вайны – урач-эндакрынолаг Асіповіцкага медыцынскага аб’яднання. У 1970 г. прысвоена Ганаровае званне “Заслужаны ўрач БССР”, у 1974 г. – “Ганаровы пенсіянер рэспубліканскага значэння”. Узнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі, Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “За працоўную доблесць”, “Ветэран працы”, 12-ю юбілейнымі медалямі.


Паўловіч Надзея Андрэеўна

(30.11.1918-2.05.2002)





У 1936 годзе закончыла Магілёўскі медыцынскі тэхнікум. Да 1941 г. працавала ў медаб’яднанні г.Асіповічы (мястэчка Ліпень). З 1942 г. была сувязной партызанскага атрада №211 імя Ракасоўскага, а з 15 мая 1942 г. да чэрвеня 1944 г. была начальнікам санітарнай службы ў атрадзе. Двойчы паранена. З 1944 да 1973 гг. працавала ў райбальніцы акушэркай. Заслужаны работнік аховы здароўя (1972). Узнагароджана значком “Выдатнік аховы здароўя”. У 1973 г. пайшла на пенсію. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”, “За баявыя заслугі”, “Партызану Айчыннай вайны 2 ступені”, “Ветэран працы”, 12-ю юбілейнымі медалямі. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

___________


Цімінская М. Жыве такая жанчына /М.Цімінская

//Запаветы Леніна.- 1999.- 14 крас.


Батура Маргарыта Іванаўна

(1927)

Нарадзілася ў вёсцы Пагарэлае. Да вайны паспела закончыць 6 класаў. Калі пачалася вайна, разам з усімі перабралася ў партызанскі атрад, які базіраваўся ў Чэрвеньскім раёне. Пасля вызвалення Беларусі пайшла ў дзеючую армію, змагалася на 2-ім Беларускім фронце, якім кіраваў К.К.Ракасоўскі. На фронце яна была санінструктарам, мела званне старшы сяржант. Была цяжка паранена пры вызваленні Польшчы, засталася без нагі, была аб’яўлена загінуўшай. Вайну закончыла ў званні лейтэнанта медыцынскай службы. У 1946 годзе паступіла ў медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці фельчар-акушэр. Але медыкам не працавала. У 50-х гадах уладкавалася на працу ў бібліятэку. Потым доўгі час адпрацавала бухгалтарам у сельскім Савеце. Узнагароджана медалём “За адвагу” і ордэнам Айчыннай вайны.

_________

Верабей, Л.І. Жанчына з нашай вёскі /Ларыса Верабей //Запаветы Леніна.-1998.-2 мая.


Глотава Алена Мікалаеўна

(1924 – 2003)

Радавая, партызанскі атрад № 210 Асіповіцкага злучэння. Пасля вайны працавала настаўніцай.

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені. Медалямі “Партызану Айчыннай вайны” 2 ступені. “За перамогу над Германіяй”

_________

Яны вярнуліся пераможцамі //Памяць. Асіповіцкі

раён.- Мн.,2002.- С.336



Ждановіч Валянціна Міхайлаўна

(23.12.1921-31.08.2005)



У 1937 г. паступіла ў медыцынскі тэхнікум горада Яраслаўля, закончыла ў 1939г. У 1941 годзе мабілізавана на Паўночна-Заходні фронт. Ваенфельчар. Дайшла да Германіі. Дэмабілізавалася ў 1947 г. і прыехала ў медаб’яднанне ў горад Асіповічы. Пайшла на пенсію ў 1988г. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг”, “За баявыя заслугі”, “Ветэран працы”, медалём Жукава, 6-ю юбілейнымі медалямі.


Мяжэнная Ніна Піменаўна




(07.02.1926 – кастрычнік 1942)


Нарадзілася ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны жыла ў р.п. Градзянка Асіповіцкага р-на. У першыя дні вайны ў школе, дзе яна вучылася, быў абсталяваны шпіталь, дзе Ніна даглядала раненых. Напярэдадні акупацыі раёна гітлераўцамі дапамагала многім раненым падацца ў лес, сама стала сувязной 210-га асобнага атрада імя В.І.Сталіна. У 1942-м годзе паведаміла аб падрыхтоўцы гітлераўцамі карнай аперацыі супраць гэтага атрада, што дазволіла партызанам памяняць месца дыслакацыі. Арыштавана акупантамі і пасля катаванняў расстраляна ў г.Асіповічы, дзе пахавана ў брацкай магіле ахвяр фашызму. Імем Н.П.Мяжэннай названа вуліца ў р.п.Градзянка Асіповіцкага р-на.

_________

Меженная Нина Пименовна //Их именами

названы…: Энцикл. Справ.- Мн.:БелСЭ,1987.- С.414.

Кунько Рыма Уладзіміраўна

(14.12.1926 – 01.07.1944)




Нарадзілася ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. У 1933-1941 гг. вучылася ў Ліпеньскай сярэдняй школе. У чэрвені 1942 г. услед за братамі пайшла ў партызаны. Засвоіўшы падрыўную справу арганізавала групу партызанак-падрыўнікоў. Удзельнічала ў аперацыі “Рэйкавая вайна”, у 12 засадах, у знішчэнні 7 мастоў, разгроме варожых гарнізонаў у вёсках Чучча і Кассё. 30.04.1944 г., ідучы на злучэнне з наступаючымі часцямі Чырвонай Арміі, атрад у раёне в.Брыцалавічы сустрэў варожую калону аўтамашын з салдатамі. У няроўным баі 1 ліпеня 1944 г. Р.Кунько загінула Пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені. Пахавана ў Асіповічах у брацкай магіле партызан. Імем Р.У.Кунько названа вуліца ў Асіповічах, на будынку Ліпеньскай сярэдняй школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

_______

Бясстрашныя падрыўнікі: Кунько Рыма

Уладзіміраўна. //Памяць. Асіповіцкі раён.-

Мн.,2002.- С.276.

Кунько Р.В.//Их именами названы..: Энцикл.

Справ.-Мн.: БелСЭ, 1987.-С.337-338.

Кунько Р.У. //Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне

(1941-1945): Энцыкл.- Мн.,1990.- С.282.


Іванова Зінаіда Лявонцеўна

(15.06.1921-?)




У 1939 г. закончыла школу медыцынскіх сясцёр у горадзе Асіповічы. Працавала ў г. Беразіно Мінскай вобласці ў хірургічным аддзяленні райбальніцы. 23 чэрвеня 1941 г прызвана ў армію. У 1944 г. дэмабілізавалася па сямейным абставінам. У 1950 – 1985 гг. працавала ў Асіповіцкай райбальніцы. Узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені, медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, двума медалямі “За адвагу”, 12-ю юбілейнымі медалямі, медалём “Ветэран працы”. Дата смерці невядома.


Казлоўская Пелагея Тарасаўна

(19.03.1891-люты 1943)


Удзельніца Асіповіцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзілася ў вёсцы Пратасевічы Асіповіцкага раёна. Скончыўшы 3 класы, працавала ў сельскай гаспадарцы. З 1930 г. працавала ў калгасе свінаркай. З жніўня 1941 г. выконвала заданні асіповіцкіх падпольшчыкаў, накіроўвала к партызанам папаўшых у акружэнне воінаў Чырвонай Арміі.

Яе сын Мікалай у студзені 1943 г. разам з аднадумцамі знішчыў ў в.Пратасевічы 4 паліцаяў. Падчас вобыску ў хаце П.Т.Казлоўскай паліцыя знайшла палкавы сцяг, які яна захоўвала з чэрвеня 1941 г., узяўшы яго з рук салдата, загінуўшага на полі боя. Патрыётку жорстка катавалі, потым прыбілі сцяг к спіне цвікамі, прывезлі на плошчу і на вачах сагнаннага насельніцтва павесілі. Пахавана у в. Забалацце Асіповіцкага р-на, на магіле пастаўлены помнік. Імем П.Т.Казлоўскай названы вуліцы на яе радзіме – у в.Пратасевічы і ў г.Асіповічы.

___________

Козловская П.Т. - участник коммун. подполья. //

Их именами названы…: Энцикл.справ.-

Мн.:БелСЭ,1987.- С.287.

Загінуўшыя партызаны, падпольшчыкі, мірныя

жыхары //Памяць. Асіповіцкі раён.- Мн.,2002.-

С.445.


Коваль Ганна Іванаўна

(18.03.1923-ліпень 1942)




Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Асіповіцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзілася ў Кіеве. Член ВЛКСМ. Скончыла 9 класаў Асіповіцкай сярэдняй школы. Вучылася ў Бабруйскім педагагічным вучылішчы.


З 1938 г. працавала ў Асіповіцкай чыгуначнай пагрузканторы. У верасні 1941 г. арганізавала і ўзначаліла падпольную камсамольска-маладзёжную групу па барацьбе з гітлераўскімі акупантамі. Слухала па радыёпрыёмніку зводкі Саўінфармбюро і пераказвала іх моладзі. Устанавіўшы кантакт з партызанскай групай А.І.Кудашава, накіроўвала туды правераных людзей, у тым ліку брата Івана. З чэрвеня 1942г.- сувязная партызанскага атрада імя А.С.Шашуры Асіповіцкага раёна. Дабывала ў горадзе соль, мыла, запалкі і перадавала іх партызанам. Разам з разведчыцай атрада Ц.Слезінай збіралі па вёскам зброю, боепрыпасы, звесткі аб гарнізонах, перадыслакацыі войскаў праціўніка. У ліпені 1942 г. яны вывозілі з Асіповіч на драбінах пад сенам станковы кулямёт, радыёпрыёмнік, гранаты, але ля вёскі Ставішча былі затрыманы фашыстамі. Пасля дапросаў і катаванняў расстраляны. Імем Ганны Коваль названа вул. у горадзе Асіповічы.

__________

Коваль А.И. – организатор Осиповичского

подполья. //Их именами названы…:Энцикл.справ.-

Мн.:БелСЭ,1987.- С.282-283.

Чахольскі С.Л. Разведчыца Аня /С.Л.Чахольскі

//Памяць. Асіповіцкі раён.- Мн.,2002.- С.253-254.