На прававых адносін складаўся на працягу працяглага часу, яшчэ да ўзнікнення права існавалі правілы ўступы ў шлюб, звычаі па правядзенні ўрачыстасці шлюбу І г
Вид материала | Документы |
СодержаниеСпiс лiтаратуры |
- Тема Шлюб Поняття та ознаки шлюбу. Конкубінат: історія та сучасність, 32.28kb.
- "12" сакавіка 2010 г, 177.45kb.
- План Нормативно-правова база сімейного законодавства. Порядок Укладання шлюбу, 62.02kb.
- Шлюб І сім'я як об'єкт соціологічного дослідження, 194.74kb.
- Лагічнай І сацыяльна-палітычнай думкі вкл І Польшчы эпохі Новага часу важнае месца, 277.25kb.
- Програма тренінгу з тайм-менеджменту: Оцінка стилю використання робочого часу. Аналіз, 23.66kb.
- Кодекс про шлюб та сім'ю України, 735.56kb.
- Не кожны горад можа пахваліцца 600-гадовай пісанай гісторыяй. Аменавіта столькі год, 4728.59kb.
- 2. Гісторыя ўзнікнення І сутнасць канцэпцыі “Беларусь-Данія”. Вытрымкі з навуковых, 551.25kb.
- Законодавство України не стоїть осторонь цих питань І по-своєму регулює їх із додержанням, 49.69kb.
1 2
. На маёмасныя правы сужэнца уплывала найперш рэгуляванне праваадносiнау па пасагу.Канцэпцыя пасагу, якi гарантавау маёмасныя iнтарэсы жонкi, палягала у тым, што на час шлюбу маёмасць, што складае пасаг наступала у карыстанне сям'i. У выпадку спынення шлюбу з прычыны смерцi жонкi спадчына на пасаг належала дзецям, а пры iх адсутнасцi ён вяртауся асобам, якiя забяспечвалi пасаг (бацькам, родным).
Iнстытут пасагу у дастатутавы перыяд практычна не рэгулявауся заканадаучымi актамi, таму што, верагодна, стабiльна рэгламентавауся звычаёвым правам. У дастатутавы перыяд у Беларусi iснавау звычай, паводле якога пасаг не меу дакладнага памеру, а вызначауся, як правiла, бацькамi, братамi або блiзкiмi нявесты.
Асаблiвая увага да пасагу i яго правiльнага юрыдычнага афармлення звязана не толькi з тым, што ён гарантавау матэрыяльнае забеспячэнне жанчыны i яе дзяцей, але i з тым, што ён меу iстотнае значэнне пры спадкаваннi i спагнаннi галоушчыны — матэрыяльнай кампенсацыi за забiтага блiзкага. Пры паклiканнi да спадчыны i спагнаннi галоушчыны не улiчвалiся дочкi i сестры, якiя атрымлiвалi пасаг раней.
Пасаг (маёмасць для дачкi-нявесты) у Статутах вызначауся тэрмiнамi пасаг, выправа, унясенне. Пад пасагам у вузкiм сэнсе мелася на увазе маёмасць дачцэ у выглядзе грошай, золата, срэбра, каштоунасцяу. Пад выправай разумелася уласнасць у выглядзе рухомай маёмасцi гаспадарча-бытавога прызначэння. Унясенне — гэта сума пасагу i выправы.
У Статуце 1529 г. працэс афармлення пасагу i вена не знайшоу яшчэ дэталёвага адлюстравання. Пасаг звычайна вызначауся бацькамi паводле iх меркавання [Статут 1529, р. IV, арт. 7]. Статут 1566 г. пашырыу паняцце пасагу. Замацоуваючы, як i раней, парадак забеспячэння пасагу на трацiну (1/3) нерухомай маёмасцi мужа, Статут прадугледжвау выпадак, калi гэтая трацiна не будзе адпавядаць суме пасагу. Статут 1566 г. адрозна ад Статута 1529 г. падрабязна разглядау складовыя часткi пасагу — уласна пасаг i выправу, а таксама атрыманне сумы вена шляхам падвойнай ацэнкi пасагу [р. V, арт. 2]. Статут 1588 г. паглыбiу рэгуляванне прававых адносiнау па вызначэннi пасагу. У выпадку рознагалоссяу памiж братамi i сестрамi наконт ацэнкi чвэрцi маёмасцi для пасагу яе рабiла службовая асоба (падкаморы) у прысутнасцi двух шляхцiчау [р.V, арт.3].
Страта права на пасаг прадугледжвалася як санкцыя за выхад замуж без згоды бацькоу. Статут 1529 г. упершыню прадугледзеу такую маёмасную санкцыю, як пазбауленне пасагу за парушэнне гэтай традыцыi [р. IV, арт. 10]. Другi Статут дапоунiу гэтую норму, пры адсутнасцi бацькоу права даваць згоду на шлюб пераходзiць да апекуноу, старэйшых братоу, iншых родных або адмiнiстрацыйнай асобы. У сувязi з тым што адсутнасць згоды на шлюб пазбауляла нявесту пасагу, заканадауца прадугледзеу умовы, якiя не дапускалi выкарыстання гэтай акалiчнасцi у карыслiвых iнтарэсах асобау, што замяняюць бацькоу. Нявеста пры адмове у згодзе на шлюб мела права звярнуцца да дзяржаунай улады, але пры наяунасцi дзвюх умовау: 1) ей павiнна быць не менш за 15 гадоу, 2) жанiх яе мусiу быць адпаведнага стану, напрыклад шляхцiч для шляхцянкi [р. V, арт. 7, 8]. Статут 1588 г. дапоунiу гэтую норму, даушы дзяучыне-сiраце права самой валодаць той доляй маёмасцi, з якой ей павiнны быць вызначаны пасаг,i забяспечваць сябе з гэтай маёмасцi, тым самым пашырыушы яе асабiстыя i маёмасныя правы. Гэтая норма сведчыць пра важную ролю пасагу для грамадскага статусу жанчыны.
Гiсторыя iнстытута вена пачынаецца ад перыяду родавага ладу. У Беларусi пасаг пачаткова уносiуся жонкай у сям'ю мужа, а не яму асабiста i быу iстотным укладам у сямейны гаспадарчы фонд, якi уплывау на становiшча жанчыны у новай сям'i. Пасаг на працягу шлюбу заставауся у распараджэннi сям'i як частка супольнай сямейнай маёмасцi. У далейшым ён разам з маёмасцю мужа пераходзiу па спадчыне да дзяцей i iх нашчадкау. Але пасаг складауся з рухомай маёмасцi, грошай i каштоунасцяу, якiя маглi быць патрачаныя у працэсе сямейнага жыцця. У такiм разе жонка па смерцi мужа заставалася без сродкау, калi у яе не было дзяцей i раднi. Для умацавання становiшча удавы муж пры жыццi паводле даунага звычаю, уступаючы у шлюб, забяспечвау пасаг жонкi пэунай доляй са сваей уласнай нерухомай маёмасцi, якая называлася венам.
Першым iнстытут вена закрануу Прывiлей ад 20 лютага 1387 г., якi прызнавау права удавы на валоданне i карыстанне маёмасцю памерлага мужа да яе уступлення у новы шлюб. Правы удавы былi пашыраны у Прывiлеi 1413 г., якi дазваляу рабiць запiсы на карысць жонак на вотчыннай i дараванай манархам маёмасцi. Прывiлей 1447 г. зацвярджау правы удовау на уладанне маёмасцю да пауторнага замужжа або наагул да таго, пакуль "на удовшым стальцы" сядзець будуць (захоуваць стан удавы). Пры уступленнi iх у шлюб маёмасць пераходзiла дзецям або блiзкай раднi мужа. Паводле Жмудскага прывiлея 1492 г. удава мела права на уладанне маёмасцю памерлага мужа да таго часу, пакуль яна была у становiшчы удавы. У выпадку яе замужжа маёмасць пераходзiла спадкаемцам мужа, а удаве заставауся пасаг, прызначаны ей памерлым мужам. Больш жорстка абмежавау правы удавы на маёмасць памерлага мужа Вельскi прывiлей Аляксандра (1501 г.). Удава пры атрыманнi пасагу або вена па смерцi мужа (пры адсутнасцi дзяцей) вяртала яго бацькам або блiзкiм, якiя выдавалi яе замуж. У Смаленскiм прывiлеi 1505 г. адзначаны шырокiя правы удавы i пацверджана яе права на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа i на свабодны выхад замуж. Згодна з Кiеускiм прывiлеем 1507 г. удава валодала ("держала") на правах уласнасцi маёмасцю памерлага мужа супольна з дзецьмi. У Полацкiм прывiлеi 1511 г. за удавой замацавана валоданне маёмасцю памерлага мужа да выхаду яе замуж. У выпадку замужжа ей заставалася тое, што запiсау муж. Ухвала, дадзеная Вiленскiм соймам 16 студзеня 1509 г., завяршыла прававое фармаванне iнстытута вена. Яна найбольш поуна увасобiла канцэпцыю аб праве удоу на матэрыяльнае забеспячэнне з улiкам iнтарэсау iншых спадчынжыкау, упершыню канкрэтна вызначыла памеры вена, парадак карыстання i атрымання яго у спадчыну. Гэтыя нормы увайшлi у Статут 1529 г. i наступныя з невялiкмi удакладненнямi. Такiм чынам, у Статуце 1529 г. маёмасць, якая давалася у вена жонцы, параунальна з дастатутавым правам дакладна акрэслена трацiнай нерухомай маёмасцi мужа i ахоувалася ад стратау, вызначалася таксама iпатэка над гэтай маёмасцю. Адзначалася, што афармляць вена на адну i тую ж асобу (жонку) можна было толькi адзiн раз, гэта значыць у другiм шлюбе жонка не мела права на вена.
У Статуце 1566 г. была iстотная норма па ахове маёмасных правоу дзяцей i спадчыннiкау мужа: яны маглi утрымаць кошт растрачанай удавой маёмасцi з кошту вена. Апрача таго, запiс мужа на частку, большую за трацiну нерухомай маёмасцi, лiчыуся несапраудным. Другi Статут паляпшау i удакладняу становiшча невенаванай удавы. Паводле Статута 1529 г. яна мела права на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа, але, уступiушы у шлюб, мусiла пакiнуць маёмасць дзецям або спадчыннiкам мужа.
У Статут 1588 г. унесены наступныя дапауненнi: калi невенаваная удава застаецца на чвэрцi маёмасцi, то пры выхадзе яе замуж родныя мужа могуць выкупiць з яе згоды гэтую маёмасць за палову кошту. Пасля смерцi невенаванай удавы яе спадкаемцы не маюць права спаганяць яе вянец — 30 коп. грошау. Асноуныя палажэннi iнстытута вена не змянiлiся у Статутах 1529, 1566 i 1588 гг. — вена жонкi забяспечывалася трацiнаю нерухомай маёмасцi мужа. Апрача таго, у Статуце 1588 г. не зазналi зменау i палажэннi пра "удоiн сталец", пра яго выкуп, унясенне, правы венаваных i невенаваных удоу, што дзеляцца паводле Статутау на тры групы: 1) якiя маюць непауналетнiх дзяцей, 2) якiя не маюць дзяцей, 3) якiя застаюцца з дзецьмi мужа ад першага шлюбу. Статут 1588 г. улучау у дамову запiсу не толькi рухомую маёмасць, але i трэць нерухомай маёмасцi, прауда, пры умове земскай службы. Гэты Статут дапоунiу правы удавы, дазволiушы ей пакiдаць частку маёмасцi у выглядзе зброi, статкау i г.д. у сваей уласнасцi. Вена заставалася мужу, а пасаг — жонцы пры спыненнi шлюбу без iх вiны з прычыны прызнання кроунай роднасцi. Асноуным iнстытутам сямейнага права, якi не толькi вызначау матэрыяльнае забеспячэнне удавы, але i уплывау на памер яе пасагу, спадчыннай маёмасцi, правы дзяцей ды iншых асобау, усе астатнiя iнстытуты сямейнага права былi накiраваныя на абарону маёмасных правоу кожнага сямейнiка.
3.2. Спадчынныя адносiны у сям’i.
Асаблiвасць iнстытута спадкаемства палягае у тым, што яна цесна звязаная з iнстытутам шлюбу. Спадкаванне патрабуе пэунай кроунай роднасцi як умовы гэтага права, праз пасаг i вена фармуецца спадчынная маёмасць. Адначасова яны служаць асновай, а iнстытут спадкаемства — канчатковай мэтай. Такiм чынам, спадкаемства як iнстытут права узнiкае гэтаксама, як i iншыя iнстытуты матэрыяльнага забеспячэння, у выглядзе iльгот шляхце, як пашырэнне яе правоу i свабод.
Пры гэтым праваздольнасць шляхты грунтавалася на двух актах: 1) нараджэння (яно было падставай набыцця шляхоцкiх правоу); 2) падаравання (шляхоцкiя правы узнiкалi на падставе набiлiтацыi, падаравання шляхоцтва вышэйшай дзяржаунай уладай).
Упершыню шляхi атрымання шляхоцтва (асноуны з якiх — нараджэнне ад асобы, што мела яго) замацаваны у Гарадзельскiм прывiлеi 1413 г. У сферы грамадзянскай праваздольнасцi да шляхоцкiх вольнасцяу далучаны i правы на атрыманне вотчынных маёнткау у спадчыну. У далейшым права дзяцей на спадкаванне пацвярджалася ва усiх агульназемскiх прывiлеях i прывiлеях землям, але найбольш выразна у Прывiлеi 1447 г. i Бельскiм прывiлеi 1501 г.
Спадчыннiкамi маглi быць толькi законныя дзецi. Незаконнымi лiчылiся дзецi ад нявенчаных шлюбау, а таксама пры адмове бацькi ад бацькоуства. Пры гэтым прадугледжвалася, што бацька не можа адмовiцца аб бацькоуства, калi пры жыццi мацi прызнавау дзiця сваiм.
Iнстытут спадкаемства у дастатутавы перыяд уяуляу сабой даволi развiтую сiстэму. Ён вельмi шчыльна звязаны з сямейным правам з прычыны залежнасцi спадчыннiкау ад ступенi блiзкасцi з сям'ёй i прыналежнай ей маёмасцю. У дачыненнi да бацькоускай i мацярынскай маёмасцi правы сыноу i дачок на спадчыну былi розныя. Дакладней былi вызначаны правы сыноу на спадкаванне бацькоускiх маёнткау, дочкi ж атрымлiвалi пасаг пры выхадзе замуж. Што да мацярынскай маёмасцi, дык дзецi абодвух полау спадкавалi яе у роуных долях.
Iнстытут спадкаемства упершыню атрымау даволi значнае адлюстраванне у Статуце 1566 г. У першым Статуце вельмi коратка пералiчаны асноуныя прынцыпы. Другi Статут пашырыу, дапоунiу, дакладна замацавау парадак спадкавання у простых i бакавых лiнiях. Пашырэнне i дэталiзацыя прававога рэгулявання звязаныя з працэсам развiцця сацыяльна-эканамiчных адносiнау, якi выявiуся на дадзеным этапе у новым стауленнi да паняцця уласнасцi. Новы статус уласнасцi, нерухомай маёмасцi быу нададзены трыманням i вотчынам. Гэтым былi лiквiдаваныя умовы, што стрымлiвалi працэс адчужэння вотчынных земляу. Статут 1566 г. якраз i адлюстравау пашырэнне права распараджэння нерухомай маёмасцю, кожным зямельным уладаннем.
Статут 1566 г. удасканалiу i пашырыу рэгуляванне спадкаемства мацярынскай i бацькоускай маёмасцi. Спадкаемства бацькоускай маёмасцi выкладаецца у раздзеле пра шляхоцкiя вольнасцi, што падразумявае права спадкавання пасля бацькi толькi законных дзяцей-шляхцiчау i разглядае перайманне ляжачай бацькоускай маёмасцi па традыцыi як iльготу, падараваную найвышэйшай уладай. Пад уплывам царкоунага права Статут 1566 г. разглядае пазашлюбнае дзiця мужчыны пры яго законным шлюбе з iншай жанчынай як бенкарта [р. III, арт. 23]. Гэтае дзiця заставалася у становiшчы бенкарта i не атрымлiвала спадчыны пасля бацькi, нават калi апошнi пазней уступау у шлюб з ягонай мацi. Статут 1566 г. рэгулявау адносiны i правы дзяцей ад некалькiх шлюбау, прадугледжваючы розныя памеры унясення жонак. Рэгулявау Статут 1566 г. i парадак паклiкання да спадчыны у бакавых лiнiях у выпадку адсутнасцi дзяцей ад шлюбу. Пры гэтым бацькоуская маёмасць спадкавалася мужчынамi, роднымi бацькi, мацярынская маёмасць — блiзкiмi па лiнii мацi [р. III, арт. 13, 14]. Некаторыя новыя палажэннi прадугледзеу Статут 1588 г. Ён упершыню рэгулявау адносiны у спадкаваннi супольна набытай маёмасцi мужа i жонкi, якiя не мелi пры уступленнi у шлюб нiякай уласнай нерухомай маёмасцi, а нажылi яе ужо у шлюбе [р. V, арт. 21]. У гэтым выпадку пры адсутнасцi дзяцей — спадчыннiкау маёмасць цалкам пераходзiла да аднаго з сужэнцау, якi перажыу другога. Калi ж ад шлюбу былi дзецi, дык яны пасля смерцi бацькi атрымлiвалi дзве трацiны, а iхная мацi — адну. У выпадку смерцi бяздзетных мужа i жонкi маёмасць пераходзiла родным сужэнцау у роуных частках, г.зн. па палове на долю кожнага боку. Выказвалася меркаванне, што у гэтай норме знайшоу адлюстраванне уплыу магдэбургскага права.
Такiм чынам, iнстытут спадкаемства, даволi распрацаваны у тагачасным праве Беларусi, быу накiраваны на забеспячэнне маёмасных правоу дзяцей i iншых асобау, звязаных роднасцю, а у пэуных выпадках таксама мужа i жонкi. Спецыфiчнай рысай спадкавання у праве Беларусi ёсць дакладнасць вызначэння часткi дачок у нерухомай маёмасцi, што звязана з пэунасцю закону наконт пасагу, вена. Гэтыя iнстытуты былi больш урэгуляваныя у заканадаустве Беларусi, чым, напрыклад, Польшчы.
3.3. Асаблiвасцi юрысдыкцыi па шлюбна-сямейных справах.
Шлюбна-сямейныя адносiны былi аб'ектам царкоунай i свецкай юрысдыкцыi. Падзел паунамоцтвау праходзiу па мяжы шлюбна-асабiстых i сямейна-маёмасных iнтарэсау.
Па традыцыi хрысцiянскiх дзяржавау пад юрысдыкцыю царквы былi аддадзеныя пэуныя iнстытуты правадачыненняу. Царкоуная юрысдыкцыя дзялiлася на тры катэгорыi: 1) вузкая юрысдыкцыя над усiм хрысцiянскiм насельнiцтвам па вызначанай сферы справау — звычайна па справах рэлiгii i маралi, шлюбу i сям'i; 2) поуная юрысдыкцыя па усiх справах над духоунымi асобамi (клiрам) i асобамi, якiя належалi да царквы (работнiкамi, службоуцамi, пiлiгрымамi i г.д.); 3) шырокая юрысдыкцыя па усiх справах над усiм насельнiцтвам, якое пражывала на царкоуных землях.
Царкоунымi судовымi органамi былi вышэйшыя адмiнiстрацыйныя асобы у царкве, найперш епiскапы, якiя з XIII ст. мелi памочнiкау па судовых справах. Да кампетэнцыi судовай адмiнiстрацыi належалi справы па спрэчках аб сапрауднасцi шлюбу, злачынствах супраць шлюбу, спыненнннi шлюбу i г.д.
Усе справы, звязаныя з маёмаснымi адносiнамi, якiя вынiкалi з шлюбна-сямейных стасункау, перадавалiся на разгляд свецкiх судоу у залежнасцi ад стану бакоу: гродскiм судам — справы усiх станау, земскiм судам — шляхты, магiстрацкiм судам — месцiчау гарадоу на магдэбургскiм праве, а таксама падкаморскаму, камiсарскаму судам i Галоунаму Лiтоускаму Трыбуналу. Статут 1588 г. зацвердзiу гэты прынцып падзелу юрысдыкцыi вельмi дакладна [р. III, арт. 31 - 34]. Адпаведна Статуту 1588 г. насельнiцтва, якое належала да земляу царквы, па усiх справах, у тым лiку цывiльных i крымiнальных, падлягала царкоунаму суду. Свецкiя справы, якiя датычылi свецкiх асобау або нерухомай маёмасцi, духоуны суд разглядау паводле свецкага права [р. III, арт. 32 - 33].
Такiм чынам, царкоуная юрысдыкцыя зацвярджалася свецкiм заканадауствам i ахоувалася найвышэйшай дзяржаунай уладай, якая заставалася апошняй судовай iнстанцыяй для усiх людзей паспалiтых па усiх справах.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
На развiццё iнстытута шлюбна-сямейнага права у Беларусi у XVI ст. зрабiлi уплыу як унутраныя заканамернасцi эвалюцыi сiстэмы права, так i новыя iдэалагiчныя, эканамiчныя, палiтычныя з'явы, што апiсаныя як феномен эпохi Рэнесансу. Крынiцамi права гэтага перыяду былi дактрына, прынцыпы, закон, звычай. Прыярытэт дактрынальных крынiцау у дадзены перыяд змяняуся прыярытэтам заканадаучых, з чым i былi звязаны актыуныя кадыфiкацыйныя працэсы. Асновай новага стаулення да сацыяльных i тэалагiчных праблемау шлюбу стауся гуманiзм як сiстэма поглядау з яго антрапацэнтрысцкай накiраванасцю. Свецкi характар гуманiзму вызначыу трактоуку шлюбна-сямейных праблем з рацыяналiстычнага гледзiшча, разгляд iх у шчыльнай сувязi з праблемамi удасканалення грамадства, самога чалавека.
Далейшае развiццё iнстытутау шлюбна-сямейнага права Княства адбывалася у форме Статутау, узровень юрыдычнай тэхнiкi якiх дазволiу вылучыць асноватворныя нормы шлюбна-сямейнага права у асобны раздзел. Зыходзячы з партыкулярнасцi прававой сiстэмы Вялiкага Княства у XVI ст., да лiку субciдыярных дактрынальных i заканадаучых крынiц права Беларусi даследванага перыяду аднесены рымскае, царкоунае, магдэбургскае права. Рэгуляванне шлюбных адносiн звычаёвым, кананiчным i свецкiм правам мела агульную тэндэнцыю да рэгламентацыi усiх стадый гэтых адносiн, iмкнення ажыццявiць iх у законнай форме. Дзяржава у асобе найвышэйшага заканадауцы актыуна падтрымлiвала працэс хрысцiянiзацыi шлюбных адносiн. Узнiкла сiтуацыя, калi афiцыйны прыярытэт належау царкоунаму праву, але на практыцы шырока ужывалася звычаёвае права, рэгулюючы значную частку шлюбных адносiн. Шлюбныя адносiны — аснова стасункау па роднасцi i сваяцтве, на юрыдычным значэннi якiх засноувалiся нормы земскага, царкоунага, магдэбургскага права, што рэгулявалi шлюбна-сямейныя асабiстыя i маёмасныя адносiны.
Шлюбна-сямейныя адносiны на аснове iнстытута роднасцi i сваяцтва аб'ядноувалi мноства iнстытутау прыватнага права: пасагу, вена, спадкаемства ды iнш. Адным з галоуных iнстытутау матэрыяльнага забеспячэння сям'i ёсць iнстытут пасагу. Ён фармавауся у прывiлейны перыяд, а канчатковае завяршэнне атрымау у Статутах 1529, 1566 i 1588 гг.
Iнстытут спадкаемства у прывiлейны перыяд развiвауся, як i iншыя iнстытуты матэрыяльнага забеспячэння, у выглядзе iльгот шляхце, накiраваных на пашырэнне яе правоу i свабод. Шчыльная узаемасувязь iнстытутау шлюбу i спадкаемства засноувалася на праве спадчыны паводле закону асобы, якая валодала пэунай праваздольнасцю: па праве роднасцi i паходжання на падставе законнага шлюбу. Фармаванне i эвалюцыя пасагу, вена, спадкаемства, адбывалiся у прывiлейны перыяд. Першы Статут атрымау практычна гатовыя формы, якiя у наступных Статутах былi дапрацаваныя, дэталiзаваныя i размешчаныя адпаведна сiстэме права.
СПIС ЛIТАРАТУРЫ
- Дзербiна Г. Права iсям’я Беларусi эпохi Рэнесансу. — Мн.: Тэхналогiя, 1997. — 175 с.
- Доунар Т.I. Грамадзянскае права феадальнай Беларусi XIV – XVI вв. Мн., 1997.
- Довнар Т.И., Шелкопляс В.А. Государство и право Беларуси в XIV – XVI вв. Мн., 1993.
- Довнар-Запольский М.В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев. 1901. Т. 1.
- Никольский Н.М. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. Мн., 1956.
- Семенов Ю. И. Происхождение брака и семьи. М., 1974.
- Статут Великого княжества Литовского 1529 г. Мн., 1960.
- Статут Великого княжества Литовского 1588 г. Мн., 1989 г.
- Таусталес А. Права сямейнае паводле лiтоускiх статутау: Нарыс да гiсторыi старажытнага беларуска-лiтоускага грамадзянскага права // Зап. АН БССР. Аддз. гуманiт. навук. Працы клясы гiст. 1929. Т. 3, кн. 8. С. 21—52.
- Улащик Н.Н. Очерки по археологии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973
- Юхо I.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi Мн., 1992.
- Юхо Я. Крынiцы беларуска-лiтоускага права. Мн., 1991.
- Щапов Я.Н. Брак и семья в Древней Руси // Вопр. истории. 1970. № 10. С. 216—219.