Лекцыя Беларусь у перыяд станаўдення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст
Вид материала | Документы |
- Лекцыя 13. Ссср ва ўмовах спаборніцтва І канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных, 696.83kb.
- Лекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш, 200.98kb.
- Патрабаванні да падрыхтоўкі абітурыентаў, 188.59kb.
- Патрабаванні да падрыхтоўкі абітурыентаў, 188.31kb.
- Орфографи Сас=сене пал=ртасси, 2340.17kb.
- Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі, 179.39kb.
- Раздзел I. Старажытнае грамадства на тэрыторыі беларусі. Фарміраванне этнічных супольнасцей, 6321.57kb.
- Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа, 171.35kb.
- На деревню к бабушке, 363.31kb.
- Курс: гісторыя беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі тэма 1: гаспадарка, духоўнае, 755.94kb.
Лекцыя 7. Беларусь у перыяд станаўдення і развіцця буржуазнага грамадства. др. пал. 19 – пач. 20 ст.
31. Адмена прыгоннага права і буржуазньтя рэформы 1860 – 1880 гг.у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
32. Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі пасля адмены прыгоннага права ў другой палове 19 ст.
33. Паўстанне 1863 – 1864 гг. у Беларусі, яго вынікі і наступствы.
34. Асаблівасці развіцця беларускага этнасу ў парэформенны перыяд. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху ў другой палове 19 – пачатку 20 стст.
Пытанне 31. Адмена прыгоннага права і буржуазньтя рэформы 1860 – 1880 гг.у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
Па канспекту.
Такім чынам, сяляне за свае паменшаныя надзелы абавязаны былі плаціць завышаную ў дзесяткі разоў цану і пры гэтым яшчэ працаваць на памешчыка ды абслугоўваць дзяржаўны крэдыт. Такія ўмовы выклікалі хвалю сялянскіх паўстанняў па ўсёй Расійскай імперыі ў Беларусі іх адбылася 500.
Асаблівасці правядзення рэформы ў Беларусі. У 1863 г. адбывалася паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага які паспрабаваў скарыстацца незадаволеннасцю сялян ўмовамі рэформы і прыцягнуць іх на бок паўстання. Каб сяляне не далучыліся да паўстання 2 лістапада 1863 г. царскім урадам быў абнародаваны ўказ які абавязваў памешчыкаў на 20 % знізіць выкупныя плацяжы і тэрмінова заключыць з сялянамі выкупныя здзелкі, беззямельных сялян памешчыкі абавязаны былі надзяліць 3 ма дзесяцінамі зямлі. У Віленскай Гродзенскай і Віцебскай губернях памешчыкі абавязаны былі вярнуць адрэзкі. Такім чынам паўстанне 1863 – 1864 гг. у Беларусі было падаўлена.
У цэлым нягледзячы на крайне несправядлівыя ўмовы правядзення рэформы, сяляне атрымалі асбістую свабоду і грамадства нарэшце пакончыла з феадалізмам. Адмена прыгоннага права патрабавала многіх іншых рэформаў грамадства і яны былі праведзены.
Ваенная рэформа. У 1862 была распачата ваенная рэформа ў гэтым годзе быў значна скарочаны тэрмін ваеннай службы з 20 год да 8. У 1874 была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць для ўсяго мужчынскага насельніцтва РІ. У сухапутных войсках мужчыны абавязаны былі служыць 6 год на флоце 7. Трэба адзначыць, што тыя хто меў вышэйшую адукацыю абавязаны былі служыць толькі 6 месяцаў, тыя хто меў сярэднюю адукацыю абавязвалісь служыць 1,5 года, тыя хто скончыў гарадское 4-х класнае вучылішча служыў 3 гады, і тыя хто меў пачатковую адукацыю (1-класнае або 2-класнае народнае вучылішча ці царкоўна прыхадскую школу) служылі 4 г. Такім тынам ваенная рэформа падштурховывала мужчынскае насельніцтва да набыцця адукацыі. Акрамя таго ў 1874 годзе армію пераўзброілі. Адыйшлі ў гісторыю крамнёвыя стрэльбы 18 стагоддзя а салдаты атрымалі вінтоўкі сістэмы Бердана, якія зараджаліся сучаснымі металічнымі патронамі.
Адукацыйная рэформа. Пачалася ў 1864 г. У гэтым годзе была дазволена паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы і ВНУ прадстаўнікам усіх саслоўяў у тым ліку і сялянскім дзецям. Адзіны фактар, які абмяжовываў колькасць паступаючых была высокая плата за навучанне.
Судовая рэформа. 1864 у Расіі і 1872 ў Беларусі. Суд станавіўся роўны для ўсіх саслоўяў, незалежны ад улады, галосны (на ім маглі прысутнічць рэпарцёры), падсудсуднаму абавязкова дапамагаў адвакат. Калі ў падсуднага не было грошай каб наняць адваката – адвакат наймаўся за дзяржаўны кошт. Пры разглядзе спраў аб асоба-цяжкіх злачынствах, справу слухалі прысяжныя засядацелі. Прысяжныя засядацелі, гэта дванадцаць чалавек якіх назначаў суддзя, яны пасля заслухвання справы галасавалі вінаваты падсудны ці не. Калі прагаласуюць за вінаватасць падсуднага то суддзя прызначаў меру пакарання ў адпаведнасці з заканадаўствам. Суды прысяжных часцей апраўдвалі падсудных чым гэта было да рэформы. На пост прысяжных абіраліся людзі якія адпавядаюць 3 патрабаванням: яны павінны быць багатымі, бо багатага цяжэй падкупіць; не судзімыя раней і, тыкія, якія самі не падвяргаліся злачынствам за якія судзяць. Прысяжныя працавалі ў судзе пэўны тэрмін а затым абіралі новых.
Земская рэформа. 1864 у адбылася ў Расіі і 1911 ў Беларусі і то толькі у Віцебскай і Магілёўскай губернях. Ствараліся земствы ў губернях і паветах. Земства гэта адміністратыўны орган які выбіраўся жыхарамі паветаў і губерняў шляхам галасавання. У земстве засядалі выбарныя прадстаўнікі усіх салоўяў. Яны вырашалі пытанні мяцовай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя і т.п. Уладу земстваў моцна абмяжоўваў губернатар і павятовыя іспраўнікі, тым не менш ад земстваў таксама шмат што залежыла. Можна сказаць, губернатар сачыў за дзейнасцю земстваў і земствы сачылі за дейнасцю губернатара і такім чынам ні адзін з бакоў не мог безкантрольна злоўжываць сваёй ўладай.
Рэформа гарадскога самакіравання. У Расіі 1870 г. у Беларусі 1875. г. У гарадах абіралася гарадская дума якую ўзначальваў выбарны гарадскі галава. Гарадская дума гэта орган улады накшалт земства, толькі дзейнічаў ён у межах аднаго горада.
Цэнзурная рэформа. Адбылася ў 1865 г. Папярэдняй цэнзуры не падвяргаліся тоўстыя кнігі. Каб не трапіць у цэнзуру кніга павінна быць таўсцейшай за 10 друкаваных аркушаў калі аўтар жыве на тэрыторыі Расійскай імперыі. Калі аўтар жыве за мяжой Расійскай расійскай імперыі кніга павінна быць большай за 20 друкаваных аркушаў. Друкаваны аркуш гэта прыблізна 10 старонак Times New Roman 14 у адзін інтэрвал.
Як відаць у 1860 – 1880 гг. адбылася значная дэмакратызацыя грамадства Расійскай імперыі, і быў зроблены вялікі крок на перад ва ўсіх сферах жыцця грамадства. У Беларусі многія рэформы значна зацягваліся, што тлумачыцца наступствамі паўстання 1864 г.
Пытанне 32. Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі пасля адмены прыгоннага права ў другой палове 19 ст.
Сельская гаспадарка.
Памешчыцкая гаспадарка. Пасля рэформы 1861 г. частка памешчыкаў працягвала весці сваю гаспадарку пастарому. У першыя парэформенныя дзесяцігоддзі найбольшае распаўсюджанне ў Магілёўскай і Віцебскай губернях атрымалі адпрацоўкі — калі малазямельныя сяляне былі вымушаны працаваць на пана за арэнду памешчыцкіх палёў, пашы, сенажацей і за натуральныя або грашовыя пазыкі. Адпрацоўкі (у аснове сваёй дарэформенная паншчына) ажыццяўляліся прымітыўнымі метадамі земляробства і традыцыйнымі прыладамі працы (драўлянай сахой і бараной, сярпом і касой). Сяляне, якія знаходзіліся на адпрацоўках, не былі зацікаўлены ў дабраякаснай працы, што асуджала памешчыцкую гаспадарку на заняпад. Неабходна адзначыць, што такія памешчыкі хутка разараліся і вымушаны былі прадаваць свае маёнткі сельскай буржуазіі, новай грамадскай праслойцы, што зарадзілася пасля рэформы 1861 г. На 1913 год 2/3 памешчыкаў заклалі свае маёнткі ў банках а закладзены у банку маёнтак часцей за ўсё не выкупаўся сваім гаспадаром.
Прыблізна 1/3 памешчыкаў здолела перайсці да капіталістычнай сістэмы гаспадарання. Гэтая сістэма пераважала ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях. Яна заключалася ў найме памешчыкамі ў свае гаспадаркі пастаянных або часовых работнікаў якія апрацоўвалі зямлю інвентаром уладальніка. Такія гаспадаркі паступова набывалі гандлёвы, прадпрымальніцкі характар. Тут уводзілі шматпольныя севазвароты, разводзілі пародзістую жывёлу, выкарыстоўвалі мінеральныя ўгнаенні і палепшаныя прылады працы (жалезныя плугі, бароны), а пазней — розныя сельскагаспадарчыя машыны. Падобнымі новаўвядзеннямі карысталіся на сваіх землях і заможныя прадпрымальныя сяляне. Па прымяненні машын у сельскай гаспадарцы Беларусь стаяла на адным з першых месцаў у Расійскай імперыі.
Сялянская гаспадарка. Пераважная большасць сялян вяла гаспадарку на надзелах, атрыманых пасля рэформы. Малазямелле і беззямелле было сапраўдным бедствам для большасці сялянства. Малазямельнымі лічыліся сяляне у каторых было да 5 дзесяцін зямлі на двор (десяціна гэта 1,09 га). Такі надзел зямлі не забяспечваў пражытачны мінімум сялянскай сямьі і малазямельныя сяляне арандавалі ворыўную зямлю у памешчыка за што як і раней неслі адпрацовачныя павіннасці або сплачвалі грашыма. Такіх сялян у Беларусі было 60%.
Серадняком лічыўся той жто меў ад 5 да 15 дзесяцін зямлі. Серадняк ўжо мог весці больш менш самастойную гаспадарку але такіх гаспадарак ў Беларусі было коля 30%
Сяляне, якія мелі надзелы звыш 15 дзесяцін зямлі, лічыліся заможнымі і маглі вырошчваць прадукцыю на продаж і пашыраць сваю гаспадарку. Праўда такіх сялянскіх гаспадарак было 10 % ад агульнай колькасці.
У сярэднім на ўсе павіннасці падаткі паборы ійшло ў розныя гады ад 60 да 90% агульнай прадукцыі адрыманай з сялянскага надзела.
Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. У 1860 – 1870-я гг. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа: жыта, аўса, ячменю. Аднак у 1880-я гг. яго вытворчасць як рыначнай культуры стала ў Беларусі нявыгаднай таму, што Рынкі Заходняй Еўропы запоўніла больш таннае і якаснае збожжа з Амерыкі, што выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Гэта зрабіла прадукцыю беларускіх вытворцаў неканкурэнтаздольнай на еўрапейскім рынку.
Сельская гаспадарка Беларусі пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю, якая ў тых умовах магла забяспечыць высокія прыбыткі. У 1883 – 1900 гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася ўдвая. З’явіліся высокапрадукцыйныя пароды кароў (галандская, цірольская, сіментальская) і фермы па іх гадоўлі. Малако перараблялі на масла і сыр на масларобчых і сыраварных заводах. Беларусь разам з прыбалтыйскімі губернямі стала раёнам, які спецыялізаваўся на вытворчасці малочных прадуктаў.
Другім важным відам капіталістычнага прадпрымальніцтва стала вінакурэнне. Асноўнай сыравінай для вырабу спірту было спачатку збожжа, потым – бульба. Таму яе пасевы выраслі больш як утрая. У пачатку XX ст. на Беларусь прыходзілася амаль 17 % усёй плошчы, занятай бульбай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі.
Рэформа 1861 г. вызначыла марудны «прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. На гэтым шляху сельская гаспадарка Беларусі запаволена перарастала ў капіталістычную пры захаванні доўгі час галоўнага феадальнага перажытку – памешчыцкага землеўладання.
Прамысловасць.
Станаўленне фабрычнай вытворчасці. Вызваленне з-пад прыгону памешчыцкага сялянства стварыла рынак свабоднай рабочай сілы. За кошт беззямельных і малазямельных сялян, якія пакідалі вёску, а таксама збяднелых рамеснікаў папаўняўся рабочы клас. Грошы за зямлю, атрыманыя памешчыкамі ў выніку выкупной аперацыі, сталі асновай капіталу, выкарыстанага для стварэння і пашырэння прадпрымальніцтва. Будаўніцтва чыгунак абумовілі хуткі рост рынку збыту прамысловай прадукцыі. Такім чынам, свабодныя рабочыя рукі, наяўнасць капіталу і рынку стваралі ўмовы для паступовага станаўлення капіталізму. Капіталізм уяўляў сабой грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварнаграшовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы. У парэформенныя гады аб’ём прамысловай вытворчасці ўзрос у 37 разоў, а колькасць рабочых – у 9.
Пры усім гэтым ў Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Буйных прадпрыемстваў дзе працавала 500 рабочых і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх налічвалася ўсяго 9.
Іншай асаблівасцю прамысловасці Беларусі была яе прывязанасць да сельскай мясцовасці. У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Але найбольш буйныя фабрыкі і заводы размяшчаліся ў гарадах.
Прамысловасць Беларусі спецыялізавалася на апрацоўцы прадукцыі мясцовай сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны. Найбольш развітымі былі галіны, звязаныя з перапрацоўкай прадуктаў земляробства (мукамольная, ільняная, вінакурная), жывёлагадоўлі (гарбарная, шарсцяная, суконная), дрэва (запалкавая, папяровая). Менавіта яны прыносілі прадпрымальнікам высокія прыбыткі, таму што былі забяспечаны таннай сыравінай і не патрабавалі вялікіх капіталаў
Вядучая роля сярод галін вытворчасці належала вінакурэнню. Беларусь была адным з галоўных раёнаў вінакурэння Расійскай імперыі. У 1890 г. у пяці заходніх губернях дзейнічалі 18 % вінакурных заводаў краіны.
Хуткімі тэмпамі развівалася дрэваапрацоўчая прамысловасць. У пачатку XX ст. беларускія прадпрыемствы давалі 24 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, амаль 24 % — фанеры, прыкладна 49 % — запалак.
Папярова-кардонная прамысловасць Беларусі размяшчалася галоўным чынам у Магілёўскай і Віцебскай губернях. Найбуй-нейшай у галіне была Добрушская папяровая фабрыка – адна з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці.
Найбуйнейшым са шклозаводаў быў завод «Неман» у Лідскім павеце, які пачаў выпуск прадукцыі ў 1875 г. У пачатку XX ст. прадпрыемствы Беларусі давалі 55 % аконнага шкла, што выраблялася ў Расіі.
Найбольш значным прадпрыемствам у галіне тэкстыльнай, ільняной прамысловасці была льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску пабудаваная ў 1900 г.
Рост гарадоў. Змены ў складзе гарадскога насельніцтва. У сярэдзіне XIX ст. у Беларусі налічвалася 42 гарады, а доля гараджан складала 10 % ад усяго насельніцтва Беларусі. Агульная колькасць гараджан на працягу другой паловы XIX ст. вырасла ў 2,2 раза і склала ў 1897 г. 655 тыс. чалавек. Яна павялічвалася за кошт шляхты, абеззямеленага сялянства і выселеных з сельскіх паселішчаў яўрэяў. Па тэмпах росту гарадскога насельніцтва Беларусь адставала ад цэнтральных губерняў Еўрапейскай Расіі.
Гарады Беларусі былі пераважна невялікімі. У канцы XIX ст. толькі 2 з іх (Мінск і Віцебск) мелі ад 50 да 100 тыс., а 7 гарадоў — ад 20 да 50 тыс. жыхароў. У 1913 г. колькасць насельніцтва Мінска стала 116 тыс., а Віцебска – 103 тыс. чалавек.
У другой палове XIX – пачатку XX ст. у абліччы беларускіх гарадоў адбыліся прыкметныя змены. У значныя прамысловыя цэнтры ператварыліся Мінск, Гомель, Пінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Барысаў. Яны ўдвая, а то і болей павялічылі свае тэрыторыі. Тут былі пабудаваны фабрыкі і заводы, на ўскраінах з'явіліся рабочыя пасёлкі.
Характэрнымі для беларускіх губерняў былі мястэчкі — населеныя пункты, якія займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай. У канцы XIX ст. іх налічвалася ў Беларусі каля 320, і ў іх пражывала 680 тыс. чалавек. Пераважалі дробныя мястэчкі – да 2 тыс. жыхароў але каля 100 мястэчак мелі насельніцтва ад 2 да 5 тыс. чалавек.
Рост гарадоў суправаджаўся зменай іх сацыяльнай структуры. Да канца XIX ст. сярод гараджан вылучаліся буржуазія і наёмныя рабочыя. У склад гарадской буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы, заможныя рамеснікі, купцы, фінансісты.
Своеасаблівым быў нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, у якім паводле перапісу 1897 г. пераважалі яўрэі. Беларусаў сярод гарадскіх жыхароў было толькі 14,5 %. Удзельная вага яўрэйскага насельніцтва мястэчак даходзіла да 60 – 80 %. Яўрэі пераважалі сярод рабочых дробнакапіталістычнай і рамеснай вытворчасці, гандлю і бытавога абслугоўвання. Гандлёва-прамысловая буржуазія ў краі ў асноўным была прадстаўлена таксама яўрэйскімі купцамі і прамыслоўцамі. У буйной прамысловасці і на чыгунцы былі заняты пераважна беларусы.
Будаўніцтва чыгунак. Развіццё гаспадаркі ў Беларусі непасрэдна залежала ад узроўню развіцця шляхоў зносін. Аднак рачныя і шашэйныя шляхі зносін не задавальнялі патрэб капіталістычнага рынку. Яму ў найбольшай ступені адпавядаў у той час чыгуначны транспарт Яму ў найбольшай ступені адпавядаў у той час чыгуначны транспарт. Першая чыгунка – участак Пецярбургска-Варшаўскай магістралі – прайшла праз Беларусь у 1862 г. 3 пабудовай у 1860-я гг. Рыга-Арлоўскай, у 1870-я гг. Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай, у 1880-я гг. Палескай і ў 1902 г. Пецярбургска-Адэскай чыгунак іх даўжыня на тэрыторыі Беларусі склала 3000 км. Чыгуначная сетка на тэрыторыі Беларусі была адной з самых густых у Расійскай імперыі.
Развіццё гандлю. Значныя зрухі ў апошняй трэці XIX — пачатку XX ст. адбыліся ў гандлі. Паступова страчвалі сваю ролю кірмашы, якія праводзіліся перыядычна. На змену ім прыходзіў пастаянны гандаль праз крамы. На яго долю ў канцы XIX ст. прыпадала 95 % усяго ўнутранага ганддёвага абароту гарадоў.
Пытанне 33. Паўстанне 1863 – 1864 гг. у Беларусі, яго вынікі і наступствы.
У Беларусі ў гэты час аграрна-сялянскае пытанне абвастрылася за кошт руха які прывёў да паўстання 1863 – 1864 гг. У гэтым руху выявіліся дзве палітычныя групоўкі: "белыя" і "чырвоныя". Белыя выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і тое, не ўласнымі сіламі а з дапамогай краін Захаду. "Чырвоныя" выказваліся за самастойнае паўстанне, якое павінна было перамагчы само, без замежнай дапамогі. Чырвоныя падзяляліся на правых і левых. Правыя (умеранныя) чырвоныя выказваліся за аднаўленне Польшчы, за бясплатнае надзяленне сялян невялікімі зямельнымі надзеламі (каля 4 га), за пабудаву рэспубліканскага ладу, нацыянальнае пытанне ў межах РП замоўчвалі. Левыя чырвоныя (радыкалы) выказваліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу ўсей зямлі сялянам, за пабудову справядлівага (магчыма сацыялістычнага) грамадства, за самавызначэнне народаў якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Да Левых чырвоных адносіўся і лідэр паўстання ў Беларусі Канстанцін Каліноўскі.
Канстанцін Каліноўскі віднейшы прадстаўнік Беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ён першы ў гісторыі паставіў пытанне аб стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржавы і адраджэння беларускай мовы, акрамя таго ён быў за поўную ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і за пабудову справядлівага грамадства "дзе няма паноў і ўсе роўныя". Сваю палітычную праграму ён выклаў у сямі нумарах газеты "мужыцкай праўды".
У цэлым, мэты паўстання былі чужыя сялянству (якая сялянам была справа да ўзнаўлення Рэчы Паспалітай), тым не менш, многія сяляне прымалі ўдзел у паўстанні і, трэба думаць, удзельнічалі яны ў ім дзякуючы агітатарскай працы Каліноўскага.
Для падрыхтоўкі і кіравання паўстаннем у Варшаве ў 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), а ў Вільні Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. Старшынёй апошняга з кастрычніка 1862 г. быў К. Каліноўскі.
Паўстанне пачалося ў Польшчы 23 студзеня 1863 г. ЛПК падтрымаў яго, 1 лютага ён абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграму, якая, прадугледжвала перадачу сялянам бясплатна зямельных надзелаў, якімі яны да гэтага карысталіся. Але ў сакавіку ЦНК, дзе ўладу да рук прыбралі "белыя", адхіліў ад улады ЛПК і замяніў яго Аддзелам па кіраўніцтву правінцыямі Літвы на чале з памешчыкам Якубам Гейштарам. Каліноўскі быў накіраваны камісарам паўстання ў Гродзенскую губерню.
ЦНК пад кіраўніцтвам Белых загубіў справу паўстання, таму што разлічваў не на свае сілы, як урад чырвоных, а ў першую чаргу на дапамогу Захаду. Прадстаўнікі Белых адправіліся ў Францыю і Англію дзе пачалі весці перамовы аб тым каб гэтыя краіны пачалі вайну з Расіяй і адваявалі ў яе для Польшчы свабоду. Асноўная задача, якую ставіў ЦНК перад паўстанцкіммі атрадамі ў Беларусі і Польшчы, гэта як небудзь пратрымацца да англафранцузскага ўтаржэння. Такая тактыка не прадугледжвала актыўных наступальных дзеянняў таму ўсе зручныя моманты для развіцця і, магчыма, перамогі паўстання былі ўпушчаны. Царызм атрымаў час каб арганізаваць адпор паўстанцам. А Англічане і Французы нават і не падумалі пачынаць вайну з Расіяй.
У Беларусі, галоўным чынам у заходніх губернях, пачалі стварацца атрады з ліку дробнай шляхты, рамеснікаў, часткі сялян а таксама студэнтаў, вучняў, афіцэраў, якія пакінулі армію. Агульнага плана дзеянняў не было. Большасць сялян з-за агранічанасці праграмы ЦНК і антыпольскай прапаганды расійскіх улад устрымалася ад паўстання. Усяго ў Беларусі ў першай палове 1863 г. адбылася 46 баёў паўстанцаў з расійскай арміяй, дзве трэціх з іх зафіксаваны на Гродзеншыне і Віленшчыне. У чэрвені 1863 г., пасля арышту многіх членаў Аддзела па кіраўніцтву правінцыямі Літвы, на чале паўстання зноў стаў К. Каліноўскі, які ўтварыў падпольны ўрад – Беларуска-Літоўскі Чырвоны Жонд, але было ўжо позна.
Неабходна адзначыць, што на падаўленне паўстання значны уплыў аказаў віленскі генерал губернатар Мікіта Мікалаевіч Мураўёў, адзін з самых кампетэнтных чыноўнікаў ў РІ. Пад час паўстання царскі ўрад надзяліў яго дыктатарскімі паўнамоцтвамі. У гісторыю Беларусі ён ўвайшоў пад прозвішчам Мураўёў Вешальнік, хаця смертнаму пакаранню ён падверг параўнальна не многа ўдзельнікаў паўстання. За тое, па яго загаду выкупныя плацяжы для сялян беларускіх губерняў былі зніжаны на 20 %, акрамя таго ён загадаў мясцовым памешчыкам тэрмінова заключыць са сваімі сялянамі выкупныя здзелкі і вярнуць зямельныяы адрэзкі, беззямельных сялян ён загадаў надзялліць надзеламі зямлі ў 3 дзесяціны з дзяржаўных маёмасцяў. Такім чынам сяляне, атрымаўшы, значныя паслабленні пры выкупе сваёй зямлі ўстрымаліся ад удзелу ў паўстанні. Каб зняць міжнацыянальныя супярэчнасці Мураўёў прапаноўваў стварыць беларускія школы, але царскі ўрад на гэта не пайшоў. Тым не меш паўстанне ўсёроўна пайшло на спад. Восенню 1863 г. узброеная барацьба на Беларусі спынілася, а ў 1864 г. былі разгромлены і апошнія атрады ў Польшчы. 10 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскага пакаралі смерцю ў Вільні. У Беларусі і ў Літве было абвешчана надзвычайнае становішча, 128 удзельнікаў паўстання пакараны смерцю, каля 13 тыс. асуджаны на катаргу і высылку ў Сібір.
Вынікі паўстання для Беларусі былі неадназначныя: зачынены Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, адзінае ВНУ ў Беларусі; амаль усе рэформы царскага ўрада, скіраваныя на дэмакратызацыю грамадства, прайшлі тут са значным спазненнем. Тым не менш паўстанне прынесла і пэўную карысць. Умовы вызваленя сялян на тэрыторыі Беларусі сталі значна лягчэйшымі чым у астатняй РІ.