Маленькі хлопчык Яп вандраваў з караванам па бязлюднай краіне. Падчас пастою ён заснуў пад дрэвам, а калі прачнуўся, быў адзін караван адышоў
Вид материала | Документы |
СодержаниеГэй, Ты, які схаваны за зоркамі, за дрэвамі, за кветкамі, чувай над малым Япам! |
- Фізічна-філалагічная І фізкультурная паласа перашкод, 119.47kb.
- Для ўнутранага карыстання, 2824.76kb.
- Жывая крыніца ты, родная мова, 234.77kb.
- Пяскамі наднямоння стоўбцы ў жыцці I творчасці якуба коласа, 129.36kb.
- «Малика Бухара 3*/Караван 3*/Шахристон 3*», 276.83kb.
- Роль І месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця, 288.08kb.
- Човен на Млечным Шляху, 4882.42kb.
- Социальный статус учителей в Западной Сибири в XVIII-XX, 78.83kb.
- Ад Андрэя Іванаввіча. Тут для вас творчая І групавая праца. Творчая -значыць на зялёныя, 1252.7kb.
- Незабаром розпочнуть роботу літні оздоровчі табори. Позаду школа, урок, І діти граються, 48.81kb.
АПАВЯДАННЕ ПРА ЯПА
Маленькі хлопчык Яп вандраваў з караванам па бязлюднай краіне. Падчас пастою ён заснуў пад дрэвам, а калі прачнуўся, быў адзін – караван адышоў. Яп павінен быў упраўляцца сам. Ён харчаваўся фруктамі і ягадамі, піў ваду з крынічкі, а на ноч хаваўся ад дзікіх звяроў у бяспечнай пячоры. Праходзілі дні і ночы.
Аднойчы вечарам Яп забраўся на самую высокую скалу і назіраў за захадам сонца. Чырвонае сонца павольна кацілася ўніз, паказаліся зоркі, узышоў срэбны месяц...
У сэрцы Япа адбывалася штосьці дзіўнае: ён забыўся пра дзікіх звяроў, пра тое, што зараз ноч, стаў на самай вяршыні скалы, падняў рукі ўверх і закрычаў:
Гэй, Ты, які схаваны за зоркамі, за дрэвамі, за кветкамі, чувай над малым Япам!
Гэй, Ты, Вялікі і Невядомы, ці чуеш мяне, ці чуеш?
Услухоўваўся і хоць не чуў ніводнага голаса, радасна закрычаў невядомаму Богу:
Я люблю Цябе, які стварыў зоркі!
Я люблю Цябе, які стварыў неба!
Я люблю Цябе, які ўпрыгожыў зямлю кветкамі!
Потым Яп ціхенька сышоў у пячору і спакойна заснуў. У наступныя дні ён часта так жа сама маліўся.
Урэшце людзі знайші яго, і Яп шчасліва вярнуўся ў сваю сям’ю. Але ўжо ніколі не забываўся пра Бога.