А. І. Жук 2008 г
Вид материала | Документы |
СодержаниеТлумачальная запіска 2. Прыкладны вучэбна-тэматычны план Усяго аўдыторных |
- А.І. Жук 2008 г, 1697.12kb.
- Образования Республики Беларусь А. И. Жук 2008 г. Регистрационный № тд- /тип. Построение, 108.85kb.
- Л. П. Яфаев Р. Х. Эпидемиология. Спб., 2004. Беляков В. Д., Яфаев Р. Х. Эпидемиология., 89.69kb.
- Так люди в достатке не задумываются о будущем, а при перемене обстоятельств терпят, 172.06kb.
- Жук Ю. О. Інформатика: освіта І соціум // Гуцульська школа. 2000. №1 С. 14-15, 52.18kb.
- Учебно-методический комплекс дисциплины Бийск бпгу имени В. М. Шукшина, 2251.43kb.
- А. И. Жук. 2009 г, 344.9kb.
- Собор Парижской Богоматери» В. Скотт «Айвенго» > Г. Уэллс «Война миров» Э. По «Золотой, 10.2kb.
- Примерное тематическое планирование для 6 класса, 1665.53kb.
- Жук Ю. О. Методи педагогічних досліджень з використанням глобальної мережі Інтернет, 127.33kb.
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна «Гісторыя Беларусі» з’яўляецца нарматыўнай і адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Вучэбная праграма дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:
— Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);
— Адукацыйны стандарт па спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках) (зацверджаны 12.06. 2008);
— Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм для першай ступені вышэйшай адукацыі (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 12.11. 2008 г.).
Мэта вывучэння дысцыпліны – ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах і падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы.
Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:
- навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей;
- прывіць ім навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця;
- сфарміраваць крытычны падыход да аналізу мінулага і правядзення яго сувязі з сучаснасцю;
- садзейнічаць фарміраванню ў выпускніка вышэйшай школы актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:
ведаць:
- асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду гісторыі Беларусі;
- асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;
- сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах;
- асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства;
- асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь;
- месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі.
умець:
- прыменяць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы заканамернасцяў і асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага соцыума;
- тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;
- ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
- ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці;
- аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэта Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы.
Структура праграмы грунтуецца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў, накіравана на тое, каб раскрыць сутнасныя элементы развіцця эканамічных адносін і важнейшыя рысы ў Беларусі; дэмаграфічную характарыстыку і сацыяльную стратыфікацыю грамадства; асноўныя палітычныя падзеі і іх уплыў на дзяржаўна-прававую эвалюцыю Беларусі; канфесійнае і этнакультурнае развіццё; найкаштоўнейшыя здабыткі духоўнага жыцця народа.
Змест праграмы адпавядае сучасным дасягненням гістарычнай навукі. Дысцыпліна разлічана максімальна на 822 гадзіны, з іх 356 аудыторных (214 лекцый, 142 семінараў). У якасці формы справаздачнасці рэкамендуецца праводзіць экзамены.
2. ПРЫКЛАДНЫ ВУЧЭБНА-ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Спецыльнасць 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірунках)”
№ п/п | Назва раздзелаў (модуляў) і тэм | Колькасць гадзін | ||
Усяго аўдыторных | З іх | |||
Лекцыі | Семіна ры | |||
1. | Беларускія землі са старажытнасці да сярэдзіны ХIII ст. | 50 | 32 | 18 |
1.1. | Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (100 – 35 тыс. гг. да н.э. – VIII ст. н.э.) | 14 | 10 | 4 |
1.2 | Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.) | 18 | 12 | 6 |
1.3 | Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага(другая палова ХІІІ—ХIV ст.) | 18 | 10 | 8 |
2. | Беларусь у канцы ХIV– першай палове XVIІ cт. | 68 | 40 | 28 |
2.1 | Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XIV ст.) | 10 | 6 | 4 |
2.2 | Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Казімір IV. | 12 | 6 | 6 |
2.3 | Культура Беларусі ў XIV–XV ст. | 10 | 6 | 4 |
2.4 | Знешняя палітыка і войны Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. | 10 | 6 | 4 |
2.5 | Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага | 8 | 6 | 2 |
2.6 | Лівонская вайна. Люблінская унія 1569 г. і яе наступствы. | 10 | 6 | 4 |
2.7 | Эканамічнае і грамадскае жыццё на беларускіх землях. | 8 | 4 | 4 |
3. | Беларусь у сярэдзіне XVIІ – XVIІІ стст. | 68 | 40 | 28 |
3.1 | Войны сярэдзіны XVII-першай паловы XVIII ст. і іх наступствы | 18 | 10 | 8 |
3.2 | Спробы дзяржаўных рэформ. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай | 18 | 10 | 8 |
3.3 | Паўстанне 1794 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай | 16 | 10 | 6 |
3.4 | Культура XVII–XVIII ст. | 16 | 10 | 6 |
4. | Беларусь у ХІХ ст. | 52 | 32 | 20 |
4.1. | Беларусь у першай палове ХІХ ст. | 26 | 16 | 10 |
4.2. | Беларусь у другой палове ХІХ ст. | 26 | 16 | 10 |
5. | Беларусь у 1900 – 1939 гг. | 68 | 40 | 28 |
5.1. | Беларусь у пачатку ХХ ст. | 18 | 10 | 8 |
5.2. | Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1914 – 1920) | 18 | 12 | 6 |
5.3. | Беларуская ССР у 20– 30-я гг. ХХ ст. | 18 | 10 | 8 |
5.4. | Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржа- вы (1921–1939) | 14 | 8 | 6 |
6. | Беларусь з 1939 г. да пачатку ХХІ ст. | 50 | 30 | 20 |
6.1. | Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939–1945) | 14 | 8 | 6 |
6.2. | Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 50-х гг. ХХ ст.) | 10 | 6 | 4 |
6.3. | Беларусь у перыяд спроб і рэформаў і крызісу адмістрацыйна-каманднай сістэмы (сярэдзіна 50-х – 80-я гг. ХХ ст.) | 14 | 8 | 6 |
6.4. | Беларусь на сучасным этапе развіцця | 12 | 8 | 4 |
| Усяго | 356 | 214 | 142 |