Сэрцам да зямлі сваёй літаратурна-музычная кампазіцыя да 150-годдзя янкі лучыны

Вид материалаДокументы
Подобный материал:
"ПРЫПАЎ СЭРЦАМ ДА ЗЯМЛІ СВАЁЙ..."

ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ ДА 150-ГОДДЗЯ ЯНКІ ЛУЧЫНЫ


Маргарыта Барысаўна Яфімава — літаратуразнаўца, крытык. Кандыдат філалагічных навук.

Роднае слова 8. 2001

Удзельнічаюць два вядучыя (дзяўчынка і юнак), чытальнікі, гурт вучняў-эрудытаў, пажаданы ўдзел ва-кальнага і танцавальнага калектываў.

Гучыць мелодыя песні "Спадчына" (словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка). Выходзяць вядучыя.

1-ы вядучы.

Янка Лучына!

Святло імя твайго

Вятры стагодцзяў не згасілі,

I стала сімвалам яно

Любові і адцанасці Айчыне.

2-і вядучы. Так, таленавіты беларускі паэт-дэмакрат Янка Лучына любіў Беларусь. Змалку прыпаў сэрцам да зямлі сваей, любіў і тонка адчу-ваў прыгажосць беларускай прыроды, цікавіўся жыццём беларускай вёскі, народным побытам, традыцыямі, звычаямі, абрадамі.

1-ы вядучы. Прываблівалі Янку Лучыну песні, казкі, паданні беларускіх сялянаў, прыго-жая, спеўная мова народа. Паэт разумеў яе вялі-кія мастацкія магчымасці, імкнуўся рэалізаваць іх у сваей творчасці.

2-і вядучы. Ён быў адным з першых пачы-нальнікаў новай беларускай літаратуры, прыклаў нямала намаганняў, каб сцвердзіць права бела­рускай мовы гучаць на роўных з мовамі іншых на-родаў.

1-ы вядучы. Паэт-дэмакрат Янка Лучына шчыра сімпатызаваў сялянам, паважаў іх за пра-

цавітасць, душэўную шчырасць, добразычлі-васць. Спачуваў сялянам, бо бачьіў, у якіх не-спрыяльных умовах, у якой беднасці жыве праца-віты араты, "у лапці абуты, у сярмяжную світку адзеты".

2-і вядучы. Янка Лучына перажываў разам з народам яго клопаты і гора, зліў свой голас з го-ласам і настроем сялянаў, якія настойліва шукалі лепшай, праўдзівай долі.

1-ы вядучы. Звернем увагу, як удала зной-дзены паэтам тэты змястоўны эпітэт — праўдзі-вая... Праўдзівая доля. Але дзе шукаць яе? Як дача-кацца тую долю?

Гучыць музыка.

1-ы вядучы.

Ой! Скажэце, скажэце,

Як жыць трэба на свеце?

Хмары скрылі сонца.

Вецер вые над нівай...

У каторай старонцы

Шукаць долі праўдзівай?

2-і вядучы. Так пісаў Янка Лучына ў вершы "За годам год". Тая самая думка пра будучыню, пра шчаслівую долю ўвасоблена ў вершы "Вяс-на". Тут вясна не толькі жаданая пара года, але і сімвал спрыяльных сацыяльных пераменаў, но­вай долі, якую так прагне, так чакае селянін. Але, хоць і наладзіў ужо гаспадар саху, і буслы прыля-целі, а вясны ўсё няма...

Гучыць музыка. Выходзяць 2 чытальнікі. Яны дэк-ламуюць верш "Вясна".

1-ы чытальнік.

Кажуць людзі: "Вясна!" — піша так каляндар.

Хто ж пазнае яе? — калі сыпле ўсё снег?

Дарма ладзіў саху на той час гаспадар.

2-і чытальнік.

Дый і бусел да нас прыляцеў як на смех.

Жураўлі ўжо лятуць з крыкам звонкім—ключом,

КІнуў вырай кулік, чайка недзе скігліць,

1-ы чытальнік.

А ўсё север як дуў, дзьме па полю па том,

Гул па лесе ідзе: "Яшчэ летку — не быць!"

2-і чытальнік.

Ой, ты доля мая! — так, як гэта вясна.

Да мяне ты не йдзеш, — хоць даўно бы пара!

3 горкай чаркі як піў, так і п'ю я да дна,

I не свеціць яшчэ у пацёмках зара.

1-ы чытальнік.

Адзавіся! — гдзе ты? — за табой я пайду

На край свету шукаць! — на якой ты мяжы?..

Адзавісь, зашчабеч салавейкам ў саду!

Яснай зоркай ўзгляні!

2-і чытальнік.

Дзе ты, доля, скажы!

Чытальнікі ідуць са сцэны.

1-ы вядучы. Вы адчулі меладычнасць, мяк-касць гучання верша "Вясна". Напісаны ён у на-родна-песеннай традыцыі, вызначаецца лірыз-мам, багатай вобразнасцю, глыбінёй пачуццяў, веданнем побыту, мараў, рамантычных, свабода-любных парыванняў сялян. I сёння мы аддаем належнае і гуманістычнай скіраванасці верша, і яго мастацкай вартасці.

2-і вядучы. Цяжка паверыць, што напісаны гэты твор каля 120 гадоў таму. I напісаны паэтам, які нарадзіўся і ўсё жыццё пражйў у горадзе і па-ходзіў са старадаўняга дваранскага роду. Яшчэ ў час татара-мангольскага нашэсця за перамогу ў адной з бітваў далёкі продак Янкі Лучыны ў 1246 годзе атрымаў ад князя Конрада МаЗавецкага Це-хановіцкае графства ў Драгічанекай Зямлі.

1-ы вядучы. У гэтым графстве быў маёнтак Неслухі (Неслух), ад яго назвы і пайшло прозві-шча Неслухоўскіх.

2-і вядучы. Дакументы сведчаць, што ў 1621 — 1808 гадах прозвішча Неслухоўскі мела да-датак Лучыўка і пісалася і гучала тады так: Лучыў-ка-Неслухоўскі. 3 часам дадатак Лучыўка адпаў, засталася толькі асноўная частка прозвішча.

1-ы вядучы. Аднак у ріодзе Неслухоўскіх за-хавалася памяць пра той дадатак'Лучыўка. Сугуч-насць слова Лучыўка з знаёмым і блізкім сялян-ству словам "лучына" падказала паэту Івану Нес-лухоўскаму прыгожы і змястоўны псеўданім — Лучына.

2-і вядучы. Лучына— выток, крыніца свят-ла. А як слаўна паядналіся, гарманічна загучалі ў псеўданіме паэта словы "Янка" і "Лучына"! Пра-маўляеш "Янка Лучына" — і міжволі прыгадваец-ца іншы, таксама па-народнаму мілагучны і багаты сімвалічным падтэкстам псеўданім Янка Купала!

1-ы вядучы. Дарэчы, як і Янка Купала, Янка Лучына нарадзіўся падчас Купалля — 6 лі-пеня.

Гучыць мелодыя песні "Купалінка", пад яе на сцэ-
ну выходзяць дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных
строях, некаторыя з іх яшчэ як бы даплятаюць свае вя-
ночкі, потым спяваюць, вядуць карагод і, калі ідуць са
сцэны, мелодыя "Купалінкі" гучыць больш прыціша-
на і нарэшце сціхае. . .

2-і вядучы.Азараздавайцедумкаміпераня-семся ў 1851 год, у тагачаены Мінск.

1-ы вядучы. 24чэрвеня (па новым стылі 6 лі-пеня) 1851 года ў Мінску ў сям'і вядомага адваката, чалавека высокай культуры Люцыяна Юр'евіча Неслухоўскага нарадзіўся сьш. Назвалі яго Іванам, а ў дзяцінстве клікалі цёпла і ласкава — Ясь, Ясік.

2-і вядучы. Нарадзіўся Ясь Неслухоўскі ва ўласным доме бацькі, нават вядомы дакладны ад-рас: Мінск, вул. Юр'еўская, дом № 23. Аднак не толькі дома, нават самой той вуліцы Юр'еўскай ужо даўно няма.

1-ы вядучы. Ёсць меркаванне, што дом ад­ваката Люцыяна Неслухоўскага знаходзіўся там, дзе цяпер узвышаецца будьшак Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

2-і вядучы.Авосьбудынакбылойкласічнай гімназіі, якую ў 1870 годзе паспяхова закончыў Янка Неслухоўскі, захаваўся.

1-ы вядучы паказвае дыяпазітывы (слайды) гэтага будынка і некаторых іншых будынкаў і мясцін тага-часнага Мінска.

1-ы вядучы. А зараз...

Да вядучага падыходзіць вучань і перадае яму за-піску з залы. Пажадана, каб іншыя вучні не ведалі, ціто гэта загадзя спланавана. Такая нечаканая дэталь кампазіцыі ўнясе пэўную "жывінку", актывізуе ўвагу вучняў.

1-ы вядучы бярэ запіску, разгортвае, да яго пады­ходзіць 2-і вядучы.

1-ы вядучы (чытае). Паважаныя вядучыя! Просім запрасіць йа сцэну нашых эрудытаў (на-зываецца клас, імя і прозвішча вучняў). Ім ёсць што расказачь пра Янку Лучыну. (Да 2-га вядучага). Запросім?

2-і вядучы. Запросім!

1-ы вядучы. Калі ласка, названых вучняў (разам з 2-м вядучым) запрашаем на сцэну. ,

Выходзяць 6-7 вучняў, садзяцца на крэслы, якія могуць адразу прынесці самі, ці вядучыя паставяць іх у той час, калі запрошаныя будуць яшчэ ісці да сцэны.

1-ы вядучы. Цяпер над значна больш!

2-і вядучы. I гаворка мусіць быць жывей-шай, унясём цяпер і элементы гульні КВЗ. Хто пачне? Што зацікавіла вас у жыцці, творчасці, у асобе Янкі Лучыны?

1-ы вучань. Мне цікава было даведацца, што Янка Лучына, а ён быў тады яшчэ проста Ян­ка, Ян Неслухоўскі, меў выключныя матэматыч-ныя здольнасці. Нават лепш сказаць, талент ма-тэматыка, таму пасля заканчэння гімназіі ён пас-тупіў на матэматычны факультэт Пёцярбургскага універсітэта. Аднак матэматыкам не стаў. Больш вабіла яго, больш адпавядала яго характару і інта-рэсам спецыяльнасць інжынера-чыгуначніка, і ўжо ў 1871 годзе Янка Лучына стаў студэнтам Пё­цярбургскага тэхналагічнага інстытута. Пасля паспяховага заканчэння ён быў накіраваны ў За-каўказзе. Служыў на чыгуначных складах у Тыф-лісе. Не мог Янка Лучына не аддаць належнае ве-лічнай прыродзе Каўказа, пра што сведчыць сама назва верша "Пышны малюнак", але думкі паэта імкнуліся да Беларусі. Не засціла вобраза роднага краю раскоша чужьгаы.

2-і вучань (чытае ўрывак з верша "Пышны малюнак").

Ды чаму няўцешна зроку,

ІІІто раскошы той кранецца?

Думкі дзесь лятуць далека...

Ды мацней не б'ецца сэрца!

Бачу горны шчыт, цясніны,

Ды чаму ў край іншы, мілы

Думка мчыцца да хаціны

Той, замшэлай і пахілай?

...Там шумяць, шапочуць дрэвы,

Звонка хор спявае пташшы.

Там якіясь свае спевы,

Свае спевы, думкі нашы...

1-ы вядучы. "Пышны малюнак" быў напі-саны на польскай мове, тут прагучаў урывак з гэ-тага верша, які на беларускую мову пераклаў паэт Мікола Арочка.

3-і вучань.АдэбютаваўудрукуЯнкаЛучы-на вершам "Не ради славы иль расчета". Твор тэ­ты быў змешчаны ў 1886 годзе ў першым нумары газеты "Минский листок". Пад ім нават не стая­ла прозвішча аўтара, бо верш адрасаваўся чыта-чам як быццам ад імя выдаўцоў і заказаны быў імі. Між тым у вершы Янка Лучына выказаў улас-ныя думкі наконт мэты друкаванага слова, пад-крэсліў яго высокае грамадзянскае прызначэнне: "Служить стране глухой, забитой, где мрак неве­жества царит ". <

2-і вядучы. Другім надрукаваным творам
Янкі Лучыны быў верш "Раскоша натхнення",
які з'явіўся таксама ў 1886 годзе, але ў польскім
выданні і быў напісаны па-польску, ды зместам і
пафасам сваім верш "Раскоша натхнення" паяд-
наны з роднай старонкай, да яе звяртаецца аўтар
з усхваляванымі словамі прызнання: "Люблю ця-
бе, край мой, Радзіма!"
,

1-ы вядучы. Янка Лучына добра ведаў бела­рускую мову. Яшчэ ў час навучання ў гімназіі ён захапіўся фалькларыстыкай, з вуснаў сялян запіс-ваў фальклорныя творы розных жанраў і ужо та-ды дасылаў свае запісы, вядомаму рускаму фальк-ларысту Паўлу Васілевічу Шэйну. Адзін з тэкстаў Шэйн укяючыў у сваю фундаментальную працу.

4-ы вучань. Гэта была добра вядомая і цяпе-рашнім малым дзецям беларуская народная пес-ня-забаўлянка, песня-гульня, казка "Сіўкава-ронка". •
  • Сіўка-варонка,
    Куды паляцела?
  • На Іванкаў двор.
  • Што Іванько робіць?
  • Косу клепча.
  • Нашто гэта коса?
  • Сенко касіць.
  • Нашто гэта сенко?
  • Кароўкі карміць...

А пад тэкстам чытаем: "Записано учеником VI класса Минской гимназии Неслуховским".

1-ы вядучы. Янка Лучыназапісваў і дасылаў П. Шэйну фальклорныя творы і ў сталыя гады. Ён выкарыстоўваў беларускія прыказкі, прымаў-кі, трапныя народныя выслоўі ў сваей паэзіі і, бе-зумоўна, у сваей вуснай мове, але пісаць на бела-рускай мове пачаў пасля адной падзеі, якая зрабі-ла на яго найвялікшае ўражанне.

Ціха гучыць украінская народная песня — можна і ў магнітафонным запісе.

Хто з вас ведае, якая падзея маецца на ўвазе?

3-і вучань. Гэта сустрэча Янкі Лучыны ў 1887 годзе з украінскімі артыстамі, якія прыехалі на гастролі ў Мінск. "1х выступление, — зазначыў тады Янка Лучына, — дало прыклад нацыянальна-га самавызначэння". Беларуси паэт быў узруша-ны, зачараваны майстэрствам братоў-украінцаў,

узрадаваны тым, што яны гожа і з гонарам вынес-лі на паказ усяму свету "сваю" гутарку вяско-вую — мову "святую", "хвацкія песні народныя" і ўзвысілі "праўду светлую, праўду новую".

2-і вучань. Гэтыя словы і пачуццё шчырай удзячнасці, прыўзнята-ўрачысты настрой, абу-джаны верай, што і беларусам такое па сілах, ува-соблены ў вершы Янкі Лучыны "Усёй трупе даб-радзея Старыцкага* беларускае слова".

Пісаўся верш як слова вітання-ўдзячнасці, з якім Янка Лучына павінен быў выступіць перад украінскімі артыстамі. Сэрцам адчуў паэт, што гэ-тае вітальнае слова павінна прагучаць на мове яго народа. I ён напісаў і натхнёна прачытаў яго па-беларуску.

Выходзіць чытальнік. Гучыць народная музыка (лепш за ўсё цымбалы).

Чытальнік. "Усёй трупе дабрадзея Старыц­кага беларускае слова'*.

* М. Старыцкі — украінскі пісьменнік, рэжысёр, грамадска-культурны дзеяч. — Заўвага аўтара.


Дзякую Вам, брацікі, сястрьвды родныя! За Вашы хвацкія песні народныя. За тую гутарку Вашу вясковую, За праўду светлую, за праўду новую!

Даўно мы не чулі братняга голасу, I ніва наша колас па коласу Ветрам развеяна, градам разбітая; Стаіць бяздольная, богам забытая...

Ці то над Нёманам, ці то над Шчараю, Ці над Дняпроўскай затокай стараю — Ўсюды падобныя, ўсюды знаёмыя Сказкі і песні, ветрам нябомыя.

Ўсюды сустрэнуць з хлебам і соллю, I з добрым словам, і са слязамі Песню святую, пісану боллю. Ўсюды ахвотна пойдуць за Вамі.

Братцы, сястрыцы! — праўды нясыта Маці-Зямліца! Ой! не забыта Роднага слова святая сіла!.. Ею гаворыць усюды — магіла!

Яе ж паслышыць наша старонка!

Спявайцеж, Братцы, смела і звонка:

Не згіне песня і Украіна!

Будзьце здаровы!

Янка Лучына.

. 2-і вядучы. Вядомы літаратуразнаўца Ула-дзімір Мархель адзначьгў у свой час, што, каб выступіць тады на беларускай мове, патрэбная была адвага. А Янка Лучьша насуперак неспры-яльным абставінам пісаў па-беларуску. Беларус­кае слова ажыло, загаварыла, шматколерна заззя-ла ў яго творах. На беларускай мове напісаў ён і гулліва-прьызнае сяброўскае вершаванае вітанне "Дабрадзею артысту Манько".

4-ы вучань. Ні адзін, ні другі верш Лучына не змог апублікаваць. 3 ліку яго беларускамоўных твораў першым у 1889 годзе быў надрукаваны верш "Вясенняй парой" выразна сацыяльнага, антыпанскага гучання. Апублікаваць вершы, тым больш беларускія, было складана. Янка Лучына моцна пакутаваў, перажываў з-за гэтага.

1-ы вядучы. Падоўгу маўчаў. "Безмэты — дакладней без надзеі на публікацыю, — пісаў ён Мітрафану Доўнар-Запольскаму, — мая і без таго кульгавая муза маўчыць, зубы сцяўшы". Але многія беларускамоўныя вершы Янкі Лучыны распаўсю-джваліся ў рукапісах, карысталіся папулярнасцю, абуджалі цікавасць да беларускага слова, жаданне пісаць па-беларуску.

2-і вядучы. Якуб Колас, напрыклад, пісаў, што яшчэ да паступлення ў настаўніцкую семіна-рыю ён пазнаёміўся ў рукапісах з творамі Янкі Лучыны і пад уражаннем ад іх спрабаваў пісаць па-беларуску. Адзінвершык, — зазначыўён, — вы-падкова трапіў у рукі настаўніка Кудрынскага. Прачытаўшы яго, ён сказаў мне: "Вось Ваша сап-раўдная дарога". 3 таго часу япачаў часцей звара-чацца да пісання па-беларуску.

1-ы вядучы. Несумненна, ЯнкаЛучыназра-біў адчувальны ўплыў на ўзвышэнне аўтарытэту, на працэс узбагачэння і развіцця беларускай мо-вы. Гэта быў вельмі патрабавальны да сябе, вы-ключна сціплы мастак, які клапаціўся пра тое, каб вершы краналі сэрцы людзей, былі ім патрэб-ныя ("прыгодныя", як пісаў Янка Лучына).

2-і вучань. Думкі гэтыя па-мастацку выка­заны ім у вершы "Пагудка". Паслухаем яго.

Гучыць музыка. Выходзіць чытальнік, удумна, не-таропка дэкламуе гэты верш.

Чытальнік.

3 песенькамі, чытацелі, нясмела прад вамі

3 добрай волі станаўлюся... Жартамі, слязамі

Складалася яно тое, што тут на паперы,

Пісалася у час думкі і у добрай веры.

Чы забавы з гэтых песень хоць бы крышку

будзе?..

Няхай судзяць братні людзі ды й на братнім

судзе.

Назбіралась вязаначка на дар маёй браці

Сярэдзь нашых палей, лясоў, сярэдзь сенажаці.

Не для зыску збіраліся і не дзеля хвалы.

Так—папросту, як збіраем зелле ў дзень Купалы,

Не завадзіць па мазолі мінутка вяселля.

Я стараўся асцерачысь паганага зелля,

А чы гэта удалося?.. чы то зелле знаю?

Чы прыгодзен дар малы братам у родным

краю?..

Думкі гэты мучаць душу у вашага брата,

Калі вінен — выбачайце!..

Чымхатабагата!..

1-ы вядучы. Па-мастацку выказана ўгэтым вершы думка пра грамадзянскае прызначэнне па-эзіі, пра цесную сувязь яе з роднай зямлёй. Вы-разна вызначыліся тут характэрныя асаблівасці асобы аўтара, яго духоўнасць, творчы неспакой, клопат пра тое, каб, складаючы вершы (песні), ні ў чым не схібіць, каб не трапіла раптам у яго паэ-зію "паганае зелле".

2-і вядучы. Нездарма Максім Багдановічпі­саў пра Лучыну: "...Паміж твораў Неслухоўскага няма пісьменніцкіх выкідышаў, каторыя так ня-рэдкі цяпер. Талент яго ўстаў перад чытачамі ва ўвесь свой рост!". Так ацаніў Янку Лучыну як па-эта Максім Багдановіч тады (артыкул быў напіса-ны ў 1910 годзе), калі яшчэ не была сабрана і вы-вучана творчая спадчына Янкі Лучыны.

4-ы вучань. Таму і гаварыў ён пра малень­кую літаратурную спадчыну — толькі тузін вер-шаў — Неслухоўскага, бо меў на ўвазе сапраўды маленькую па аб'ёме кнігу Янкі Лучыны "Вязан­ка". Выдадзена яна была ў Пецярбургу ў 1903 го­дзе. Каб "Вязанка" ўбачыла свет, паэту давялося схлусіць, бо на "правінцыяльнай" мове (так зня-важліва называлі тады беларускую) кніжкі выда-ваць забаранялася. Выйшла "Вязанка" як нібыта кніжка балгарскіх апавяданняў.

5-ы вучань. Сапраўдная творчая спадчына Янкі Лучыны, рупліва сабраная даследчыкамі, ву-чонымі Беларусі, багатая, хоць не ўсё яшчэ ўдало-ся знайсці. А тое, што сабрана, амаль поўнасцю ўвайшлоў кнігу "Янка Лучына" (укладанне, прад-мова і каментар Уладзіміра Мархеля; Мн., 1988).

1-ы вучань. Аказалася, што працаваў Янка Лучына ў розных жанрах: апрача вершаў, пісаў паэмы, драматычныя сцэнкі, ёсць у яго перакла-ды і наследаванні, нарысы. Сярод раней невядо-мых твораў Янкі Лучыны — яго паэма "Паляўні-чыя акварэлькі з Палесся", якая вельмі высока ацэнена даследчыкамі. У ей, як адзначае літарату-разнаўца Уладзімір Мархель, адчуваецца водгук рамантычнага настрою паэта, у гэтым творы выя-віўся талент Лучыны-псіхолага. Паэма цікавая пільнай увагай да духоўнага жыцця беларускага сялянства. Тут створана "эпічная постаць бела­рускага лесніка. Па маштабе і ўзроўні мастацкага абагульнення роўных яму, — падкрэсліў Уладзімір Мархель, — няма ні ў беларускай, ні ў іншамоў-най літаратуры другой паловы XIX стагоддзя".

1-ы вядучы. А зараз паслухаем вершы Янкі Лучыны — арыгінальныя і ў перастварэннях, якія сплецены ў паэтычны вянок пад агульнай назвай "О песня мая ты, простая песня!". У гэтую паэ-тычную нізку ўвайшлі ўрыўкі з твораў "Калыхан-ка", "Рунь", "Не я пяю — народ Божы", "Мерці не хачу я...", "Змрочныя думкі", "Раскоша нат-хнення", а таксама лірычныя адступленні з польскамоўнай паэмы "Паляўнічыя акварэлькі з Палесся" (пераклаў Генадзь Тумаш).

Гучыць мелодыя песні-калыханкі. Выходзіць чы­тальнік (дзяўчына).

Чытальнік. Спі, малы сакол. Свет увесь заціх, Лічыць хай анёл Бег хвілін тваіх.

Ночка на парог, Ззяе зорак рой. Спі! Хай моцны Бог Сон бароніць твой!

Наплывае змрок, Цішу светла шле... Ды матулін зрок Бачыць і у мгле.

Матчына далонь Гладзіць цёплы лён. Спі!.. ціхутка ў скронь Дыхае твой сон...

Спі, малы сынок, Прыйдзе сон яшчэ!

Золатам уток Нітка чараў тчэ.

Светлы век міне, Не прысняцца сны. У жыцця млыне Змелеш шмат маны.

Маладосць мільгне, Сцісне золлю свет У чароўным сне Выбуялы цвет.

Спі!.. Жьшцёвы гнеў Знішчыць мар загон. Хай жа матчын спеў Лашчыць светлы сон. Калыханка.

Мелодыя калыханкі змяняецца іншай. На сцэну выходзяць усе чытальнікі. Колькасць іх вызначаецца тымі, хто рыхтуе вечарыну. У нашым сцэнары тэкст разлічаны на 8 чытальнікаў.

1-ы чытальнік.

0 песня мая ты, простая песня!
Дзіця роднай вёскі з-пад берага Нёмна,
Калі ты са мною, аточыць балесна
Радасць таемная, сум задумёны.
Сыдзе агонь на душу і цела,
Стануць пачуцці, як жар раздзьмуханы,
Д думкі так скора, як пругкія стрэлы,
Адна за адною лятуць несціхана.

1 гэтых пачуццяў і думак навалу
2-і чытальнік.

Нат сівер чужы замарозіць не можа:

Рвуся да пекнасці, да ідэалу,

Агніста люблю ўсё людское, о Божа!

Люблю цябе, край мой, радзіма,

Лясныя пагоркі і луг зялёны.

Хвалі, што Неман у гневе уздыме,

Зоркі ў небе распрамянёным.

3-і чытальнік.

Люблю вас, ціхія сосны пагосту.

Крыж пры дарозе стары, пахілы,

Дары у ахвярнае з аздрбай простай.

Люблю цябе, люд мой, убогі браце,

I думкі твае, невясёлыя мары.

Мне дорагі хмурныя вашы пастаці

3 глыбокай барознай трывог на твары...

Раскоша натхнення. 4-ы чытальнік. I ўцішы, іўгудзе На поўныя грудзі Любі ўсё ў Айчыне: I кветку ў даліне, I поле, і збожжа, Пагоркаў падножжа, Гаі, лесасекі, Азёры і рэкі Любі і паслухай...

Музыка сціхае.

5-ы чытальнік.

Не я голо — народ Божы

Даў мне ў песні лад прыгожы,

Бо на сэрцы маю путы

I з народам імі скуты.

3 ім я зліўся з добрай волі, Чы то ў долі, чы ў нядолі,

Чы гдзе гора абзавецца, Як асіна, грудзь трасецца. Чы пра радасць чую весці, Усё ў грудзь хаваю гдзесьці.

Мне гаворыць веска, хата, Мне гаворыць сэрца брата, Рад збіраю, што пачую, У грудзі сваей нашу я, Аж, як траўка на кургане, Яно ўзыйдзе — песняй стане.

Не я пяю — народ Божы.

Іучыць музыка, пасля невялікай паузы чытанне працягваецца.

6-ы чытальнік.

Прыгожы, некрануты край перада мною,

Чарот бязмежны, пушча з сіняй глыбінёю,

Дзе хвои выносістых завершаны стажок,

Як галаву, траха пасерабрыў сняжок,

А побач клён раскошны, дуб стары, гарбаты,

3 разлогаю сукоў магутных, вузлаватых.

Падшыта ўсё густым ляшчыннікам, лазой,

Каб таямніцы ў глыбіні схаваць лясной.

7-ы чытальнік.

Ціхота... толькі дзятла стук заўзяты, бойкі,

Ці крыкне папялістая ў спалоху сойка,

Ці свіст арэхаўкі, аўсянкі цвірк чуваць,

Ці піск гілёў, што чырванню зімой гараць.

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся. Невялікая музычная пауза.

8-ы чытальнік.

Ледзь сонца дыск заззяў — і ажыла краса,

I заіскрылася вясёлкаю раса,

Мох шэры стаў, хваёвыя галіны ўранні

Як золатам абліты, ў дыяменты убраны.

Йшоў Грышка й пацеры згаворваў:

— Бацьканаш...

Святая Маці... Веру... — мармытаўусцяж... I заспяваў напрыканцы да Маці Божай, Узрушыўшы мяне прадаўняй песняй гожай, Ганараваннем Уладаркі Прасвятой, Хвалою, што ляцела з пусташы зямной, Прыпадабненнем трапным Панны да заранкі, Якая дзень папераджае, час світанку.

Паляўнічью акварэлькі з Палесся. Невялікая музычная пауза, далей таксама на фоне музыкі чытаецца тэкст.

1-ы чытальнік. Месячык блакітам Праплывае, стыне, Шнур кусціцца жытам Сцішана ў даліне.

I калыша збожжа Вецер, нібы хваля, I, здаецца, гожа Збожжа сябе хваліць... 3-і чытальнік. "Вырасла з зямліцы, 3 маткі глебы ворнай Коласам маліцца, Жыць красою зорнай.

I мая спагада Ходзіць над лясамі — Хмарка шчыра рада Напаіць слязамі.

Сонца мне за голас Золатам заплоціць — Перш зяленіць кол ас, А пасля залоціць. 5-ы чытальнік. Кол ас закрасуе, Ветрык не гуляе, Цэлы дзень працуе, Кветкі апыляе.

Гляне плен багаты Смела і вясёла, Зерні-вачаняты Схіляць колас долу".

Рунь.

7-ы чытальнік. О, песня мая! Прасветліна свята! Любоўю маёй сягоння жывеш ты! I сэрца дрыжыць струною напятай, А ты застается бязгучнаю зрэшты...

Ты, песня, — спараджэнне сэрца! Цябе чакаю са слязой нярэдка: Тужліва без цябе на божым свеце! Што свет калеку?..

Чаму ж, чаму не ведаў я зарана,

Што будзеш, песня, лесам маім потым,

Што паўставаць табе наканавана

3 мае істоты?

8-ы чытальнік.

Сабраў бы мо ў сабе я болей сілы,

Мацнейшым дзелам здолеў бы трымацца?

I сёння лепей бы мяне жывіла

Бадзёрасць працы?

Цяпер я інструмент слабы і кволы, Хілюся, зломаны, пад крыжам мукі, 3 грудзей пакутных не ўзляцяць вясёла Жывыягукі...

Вось хіба толькі мне ў памкненні шчырым

Зайграе любасць да зямлі радзіннай.

Гучыць яна, калі крануся ліры,

У песні дзіўнай.

2-і чытальнік.

За гэту любасць, што ў грудзях сягоння,

О мацерка-зямля, ты мне як сыну

Даруй па немінуча хуткім сконе

Мае правіны.

Змрочныя думкі.

Самотна-задуменная мелодыя змяняецца імклі-вай, энергічнай, бадзёрай.

3 вясновым дыханием ажылы Свет разнамаісціцца хмуры. Збудзіліся сэрца і сілы, Ачнуліся грудзі для буры. 3-і чытальнік. Усё маладое душою Адмытае радасным раннем, Спяшае да росту, да бою 3 бадзёрым вясновым дыханием.

Усё, што чакае збавення, Грыміць ланцугамі з адхланнем, Парваць хоча мулкія звенні 3 жывучым вясновым дыханием.

Вясна. Наперад выходзіць адзін з чытальнікаў.

5-ы чытальнік.

Чую, што ў душы агонь палае божы, Песнямі, што ў ей звіняць, замілаваны, Песні нашых вёсак мне надзею множаць... Мерці не хачу я ў век незвекаваны.

Мерці не хачу я... Пасля паузы.

Усе чытальнікі. Любім цябе, край наш, Радзіма!

Чытальнікі, да якіх далучаюцца харавы ансамбль і ўсе іншыя ўдзельнікі, спяваюць песню, танцавальная група на апошнім куплеце песні вядзе карагод, стано-віцца на сцэне ў першы рад, адна з удзельніц гэтай групы прамаўляе:

Янка Лучына!

Светлае імя тваё

Вятры стагоддзяў

Незгасілі.

I стала сімвалам яно

Любові і адданасці

Айчыне!

2-і вядучы. Паэму "Паляўнічыяакварэлькіз Палесся" ставяць у адзін шэраг з такімі выдатны-мі творамі, як "Песня пра зубра" Міколы Гусоў-скага, "Пан Тадэвуш" Адама Міцкевіча, што прадвызначьші з'яўленне энцыклапедыі беларус-кага жыцця — "Новай зямлі" Якуба Коласа.

1-ы вучань. Янка Лучына пісаў на трох мо-вах— беларускай, польскай, рускай. Таленавіты беларускі паэт быў нястомным працаўніком і жыццялюбам.

2-і вучань. Ён сапраўды пражыў суровае і прыгожае жыццё, якое ўскладнялася і тым, што зусім малады ён быў паралізаваны. Здарылася гэ-та нечакана ў час прыезду Янкі Лучыны з Тыфлі-са ў Мінск. У той момант, калі ён выходзіў пасля канцэрта на вуліцу. Пасля шмат гадоў яму давяло-ся хадзіць, абапіраючыся на два кіі...

1-ы вядучы. Але ён не адмовіўся ад сваіх звычак і захапленняў, ад паездак у вёску, дзе з ма­лых гадоў адчуваў сябе як сярод сяброў. А сяброў сярод сялян было ў яго шмат. Не адмовіўся ад ры-балкі, па-ранейшаму хадзіў на паляванне.

2-і вядучы. Янка Лучына любіў людзей, свой народ, родную старонку, верыў у будучыню Беларусь

Гучыць ціхая музыка.

Чытальнік. Ён пражыў, на жаль, кароткае жыццё — толькі 46 гадоў. Памёр у Мінску ў 1897 годзе.

5-ы вучань. Пахаваны ў Мінску на Кальва-рыйскіх могілках, побач — магілы бацькі, братоў, сясцёр, сваякоў.

Музыка гучыць мацней. Пасля паузы.

1-ы вядучы. Закончым нашу сустрэчу ў го-нар 150-годдзя Янкі Лучыны словамі Адама Мальдзіса.

Гучыць мелодыя песні "Спадчына".

2-і вядучы. "Сёння мы маем усе падставы гаварыць пра гераізм Лучыны, яго высокую гра-мадзянскасць, палымяны патрыятызм. Такім ён застаўся ў памяці нашчадкаў.

1-ы вядучы. Памяць пра цябе шануе народ!"