Учебная программа для специальностей: 1-24 01 01 Международное право 1
Вид материала | Программа |
- Учебная программа для специальности: 1-25 01 03 Мировая экономика Факультет международных, 381.01kb.
- Учебная программа для специальностей: 1-24 01 01 Международное право; Факультет юридический, 1060.05kb.
- Учебная программа для специальностей 1-24 01 01 Международное право 1-24 01 02 Правоведение, 1059.03kb.
- Учебная программа для специальности 1-240101 «Международное право» Факультет юридический, 375.98kb.
- Учебная программа для специальностей 1-24 01 01 Международное право 1-24 01 02 Правоведение, 428.58kb.
- Учебная программа для специальности 1-24 01 01 Международное право Факультет юридический, 499.2kb.
- Учебная программа для специальности: 1-24 01 01 Международное право Факультет юридический, 738.54kb.
- Учебная программа для специальности 1-24 01 01 Международное право Факультет юридический, 833.77kb.
- Учебная программа для специальности 1-240102 «Правоведение» Факультет юридический, 454.28kb.
- Учебная программа для специальностей: 1-24 01 01 Международное право Факультет Юридический, 205.46kb.
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
ФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ БЕЛАРУСИ
МЕЖДУНАРОДНЫЙ УНИВЕРСИТЕТ “МИТСО”
УТВЕРЖДАЮ
Ректор учреждения образования
Федерации профсоюзов Беларуси
Международный университет “МИТСО”
_________________ С.Н. Князев
__________”___________________2011 г
Регистрационный № УД- ________/р_
ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА БЕЛАРУСИ
Учебная программа для специальностей:
1-24 01 01 Международное право
1-24/01/02 Правоведение
Факультет Юридический
Кафедра Истории права и гуманитарных дисциплин
Курс (курсы) 1 / 2
Семестр (семестры) 1 /1
Лекции 56/ 18//8
Практические (семинарские)
занятия 50/ 6 / 4 (в том числе 4/
самост. управл. работа студентов) Экзпмен 1 семестр
Лабораторные
занятия -
Всего аудиторных часов
по дисциплине 106 / 24/12
Всего часов Форма получения
по дисциплине 242 высшего образования _очная заочная
Составил – Курьянович А.В.., к.и.н., доцент
2011 г.
Учебная программа составлена на основе Типовой учебной программы для высших учебных заведений по дисциплине “История государства и права Беларуси” утвержденной Министерством образования Республики Беларусь 17.07. 2007г., регистрационный № ТД-Е.047/тип.
Рассмотрена и рекомендована к утверждению в качестве рабочего варианта
кафедрой истории права и гуманитарных дисциплин
29.08.2011, протокол № 1
Заведующий кафедрой
___________________В.Г. Филяков
Одобрена и рекомендована к утверждению Научно-методическим советом
Учреждения образования Федерации профсоюзов Беларуси ”Международный университет “МИТСО”
2011г., протокол №
Председатель
_________________С.Н. Князев
I. Паясняльная запіска
Рабочая праграма складзена на аснове Тыпавой праграмы для вышэйшых навучальных установаў спецыяльнасці Г 09. 01.00 «Правазнаўства» і ўлічвае тыя змены, якія ў апоўшнія гады мелі месца ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.
Бягучыя змены дадаткова адлюстроўваюцца на лекцыях і семінарскіх занятках.
Маецца адпаведнае навукова-метадычнае забеспячэнне курса: вучэбныя і наглядна-тэхнічныя сродкі.
Кантроль узроўня ведаў студэнтаў ажыццяўляецца ў працэсе практычных заняткаў, а таксама на экзамене.
Мэта дысцыпліны, яе месца ў вучэбным працэсе
Асноўнай мэтай выкладання вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» з’яўляецца фарміраванне ўмоў для ўзнікнення ў студэнтаў канцэпцуальнага юрыдычнага мыслення, засваення асноўных катэгарыяльных паняццяў і асноўных канцэпцый, распрацаваных гісторыка-прававой навукай, як неабходнай метадалагічнай базы для паспяховага авалодання ведамі, неабходнымі будучаму юрысту.
Выкладанне курса ажыццяўляецца ў цеснай сувязі з дысцыплінамі «Гісторыя Беларусі», «Канстытуцыйнае права» і інш.
Задачы вывучэння дысцыпліны
Рэалізацыя мэты патрабуе вырашэння наступных задач:
- вывучэння працэсу фарміравання асноў беларускай дзяржаўнасці і права;
- засваення катэгарыяльнага правазнаўчага апарату на пэўных этапах яго развіцця;
- фарміравання ў студэнтаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:
мець уяўленне аб узнікненні і развіцці дзяржаўнасці і права беларускага народа, аб гістарычным развіцці дзяржаўна-прававых інстытутаў Беларусі ў мінулым, аб вытоках сучаснай прававой сістэмы нашай краіны. Ведаць заканамернасці развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў беларускага народа, асноўныя праблемы і навуковыя канцэпцыі гісторыі дзяржавы і права Беларусі, магчымасці якія паўставалі перад беларускім народам у мінулым і іх рэалізацыю ў дзяржаўна-прававых формах, асноўныя прававыя ідэі, якія былі сфармуляваны нашымі папярэднікамі, прававыя помнікі мінулага Беларусі, якія адыгралі значную ролю ў развіцці права не толькі нашай краіны, але і ўсей Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы;
умець аналізаваць арыгінальныя нарматыўна-прававыя акты мінулых эпох, выкарыстоўваючы адпаведную метадалогію.
мець навыкі самастойнага збора матэрыялу, работы з даследчыцкай і даведачнай літаратурай.
II. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Дзённая форма навучання
№п/п | Назва тэмы | Лекцыі | Семінары | Самастойная (кіруемая) кантралюемая работа студэнта |
11. | Прадмет і задачы курса | 2 | | |
22. | Старажытная дзяржавы-княствы. Прававая характарыстыка | 2 | 2 | |
33. | Утварэнне Вялікага княства Літоўскага Рускага і Жамойцкага. Грамадскі і дзяржаўна-прававы лад ВкЛ і Рэчы Паспалітай. Судовая сістэма і працэсуальнае права | 10 | 4 | |
44. | Крыніцы і асноўныя рысы права феадальнай Беларусі ў XIV-XVI стст. | 2 | 2 | |
65. | Грамадска-палітычны лад Беларусі ў складзе Расійскай імперыі | 12 | 10 | |
76. | Станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1921 гг. | 2 | 4 | |
87. | Дзяржаўна-прававое становiшча Беларусі ў 1921-1945 гг. | 10 | 10 | |
98. | Дзяржаўна-прававое становiшча Беларусі ў 1945-канцы 1980-х гг. | 4 | 6 | |
19. | Пераход Беларусі да дзяржаўнай самастойнасці | 12 | 8 | 4 |
| Усяго: | 56 | 46 | 4 |
Завочная форма навучання
-
№п/п
Назва тэмы
Лекцыі
Семінары
1.
Прадмет і задачы курса
2
2.
Старажытная дзяржавы-княствы. Прававая характарыстыка
2
3.
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага Рускага і Жамойцкага. Грамадскі і дзяржаўна-прававы лад ВкЛ і Рэчы Паспалітай. Судовая сістэма і працэсуальнае права
2
4.
Крыніцы і асноўныя рысы права феадальнай Беларусі ў XIV-XVI стст.
2
5.
Грамадска-палітычны лад Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
2
6.
Станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1921 гг.
2
7.
Дзяржаўна-прававое становішча Беларусі ў 1921-1945 гг.
2
8.
Дзяржаўна-прававое становішча Беларусі ў 1945-канцы 1980-х гг.
2
2
9.
Пераход Беларусі да дзяржаўнай самастойнасці
2
4
Усяго:
18
6
Завочная (скарочаная) форма навучання
-
№п/п
Назва тэмы
Лекцыі
Семінары
11.
Прадмет і задачы курса
22.
Старажытная дзяржавы-княствы. Прававая характарыстыка
2
33.
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага Рускага і Жамойцкага. Грамадскі і дзяржаўна-прававы лад ВкЛ і Рэчы Паспалітай. Судовая сістэма і працэсуальнае права
2
44.
Крыніцы і асноўныя рысы права феадальнай Беларусі ў XIV-XVI стст.
2
65.
Грамадска-палітычны лад Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
2
76.
Станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1921 гг.
87.
Дзяржаўна-прававое становішча Беларусі ў 1921-1945 гг.
98.
Дзяржаўна-прававое становішча Беларусі ў 1945-канцы 1980-х гг.
2
19.
Пераход Беларусі да дзяржаўнай самастойнасці
4
Усяго:
8
6
Прадмет і задачы курса
Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь. Перыядызацыя курса. Асноўныя крыніцы. Гістарыяграфія курса.
Старажытная дзяржавы-княствы. Прававая характарыстыка
Вытокі беларускай дзяржаўнасці. Утварэнне старажытных дзяржаў на тэрыторыі Центральнай і Усходняй Еўропы. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускай дзяржаўнасці. Грамадскі і палітычны лад старажытных дзяржаў-княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы. Крыніцы права. “Русская праўда” і “Смаленская гандлёвая праўда”.
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага Рускага і Жамойцкага. Грамадскі і дзяржаўна-прававы лад ВкЛ і Рэчы Паспалітай
ВкЛ як дзяржаўнае фарміраванне. Асноўныя канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Палітычная гісторыя ВкЛ Грамадскі лад. Клас феадалаў і шляхецкі стан (саслоўе). Прававое становішча феадалаў і шляхты. Князі, паны-радныя, паны-харугоўныя, зямяне-шляхта і інш. Рымска-каталіцкае і праваслаўнае духавенства, яго прававое становішча. Уніі Вкл і Польшчы. Стварэнне Рэчы Паспалітай. Палітычная гісторыя Рэчы Паспалітай. Грамадскі лад Рэчы Паспалітай. Заняпад краіны. Рэлігійнае пытанне ў Рэчы Паспалтай. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Спробы рэфром. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і канчатковае ўключэнне беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі.
Крыніцы і асноўныя рысы права феадальнай Беларусі ў XIV-XVI стст.
Кадыфікацыя права ў ВкЛ. Прывілеі і іх класіфікацыя. Судзебнік Казіміра IV 1468 г. Статуты. Магдэбургскае права. Асноўныя віды права.
Судовая сістэма і працэсуальнае права ВкЛ
Судаводства. Вышэйшыя судовыя органы. Гаспадарскі суд, яго склад(віды), парадак дзейнасці. Падсуднасць спраў. Суд паноў - рады. Соймавы суд. Маршалкоўскі суд. Камісарскі суд. Мясцовыя суды ВКЛ (замкавы, земскі і інш.) да судовай рэформы сярэдзіны XVI стагоддзя. Судовая рэформа 60-х гг. XVI стагоддзя. Яе этапы. Галоўны Літоўскі Трыбунал, парадак яго фарміравання, дзейнасці кампетэнцыя. Службовыя асобы. Духоўны Трыбунал.
Грамадска-палітычны лад Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
Беларусь як частка Расійскай імперыі. Змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя. “Праект Агінскага”. Беларусь у часы вайны 1812 г. Кадыфікацыя права Беларусі і Літвы. Грамадска-палітычны рух на беларускіх ў першай трэці XIX ст. Паўстанне 1830-1831 гг. І яго вынікі. “Дэмакратычнае таварыства”. Ф. Савіч. “Саюз свабодных братоў”. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы, іх асаблівасці на Беларусі. Непаслядоўнасць рэформ. Паўстанне 1863 -1864 гг. на Беларусі. К. Каліноўскі і газета “Мужыцкая праўда”. Дзейнасць беларускіх народнікаў. Ідэалогія заходнерусізму. Забойства Аляксандра II. Эпоха контрэформаў. Беларусь на пачатку XX ст. Узнікненне палітычных парьый і арганізацый. Стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Першая расійская рэвалюцыя і яе вынікі. Расклад палітычных сілаў у часе рэвалюцыі. Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. Курлаўскі растрэл. Дзяржаўная Дума. Дэпутаты ад беларускіх губерніяў. Выбарчы закон ад 11 снежня 1905 г. Развіццё нацыянальнага руху ў часе першай расійскай рэвалюцыі. Газеты “Наша ніва” і “Наша доля”. Сталыпінская аграрная рэформа і яе вынікі. Трэцечэрвеньскі дзяржаўны пераварот і сканчэнне рэвалюцыі. Барацьба царскага рэжыму з беларускім нацыянальным рухам пасля першай расійскай рэвалюцыі. “Белорусское общество” і газета “Белорусская жизнь”. Л. Саланевіч. Увядзенне земстваў у заходніх губерніях. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Вайсковыя аперацыі на тэрыторыі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны. Свянцянскі прарыў. Нарачанская і Баранавіцкая аперацыя рускіх войскаў. Абвастрэнне становішча ў Расійскай імперыі ў часе вайны. Развіццё беларускага нацыянальнага руху. В. Ластоўскі. І. і А. Луцкевічы. Закрыццё “Нашай нівы” і выданне ў Петраградзе “Дзянніцы” і “Светача”. З. Жылуновіч. Арганізацыя “Сувязь адзінства і незалежнасці Беларусі”.
Станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1921 гг.
Лютаўская рэвалюцыя ў Рассіі і Беларусі. Крах самаўладдязя і праблема вызначэння Беларусі. Сутнасць двоеўладдзя. З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску 25 сакавіка 1917 г. і яго рашэнні. Стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Р. Скірмунт. Першыя з’езды рабочых і салдацкіх дэпутатаў і сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерній. М. Фрунзе. Стварэнне Заходняй вобласці. Непаслядоўнасць палітыкі Часовага ураду. Карнілаўскі мяцеж. Старэнне Вялікай Беларускай Рады (ВБР). Кастычніцкі пераварот. Стварэнне савецкага ураду – Савета Народных Камісараў (СНК). Першыя дэкрэты Савецкай улады. Усталяванне бальшавіцкай улады на тэрыторыі Беларусі. А. Мяснікоў. К. Ландар. Усебеларускі з’езд (Кангрэс) у Мінску ў снежні 1917 г. Рада Усебеларускага з’езда і яе выканаўчы камітэт - Народны Сакратарыят Беларусі. Брэст-Літоўскі мірны дагавор паміж Германіяй і РСФСР: гісторыка-правая ацэнка. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Устаўныя граматы БНР і іх гісторыка-прававы аналіз. Першы ўрад БНР, яго дзейнасць. Абвяшчэнне БССР. Першы Усебеларускі з’ед Саветаў і яго рашэнні. Першая канстытуцыя БССР 1919 г. і дапаўненні да яе ў 1920 г. Савецка-польская вайна. Стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел). Рыжскі мір і яго вынікі.
Дзяржаўна-прававое становішча Беларусі ў 1921-1945 гг.
Беларусь як неад’емная частка СССР. Узаемаадносіны РСФСР і БССР. Рабоча-сяланскі дагавор паміж РСФСР і БССР. Адмова бальшавікоў ад “ваеннага камунізму” і пераход да новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Стварэнне СССР у 1922 г.. “Узбуйненні” БССР 1924 і 1926 гг. Новы адміністрацыйны падзел Беларусі. Палітычная сістэма БССР Канстытуцыя БССР 1927 г. Палітыка Беларусізацыі і яе вынікі. Самароспуск Рады БНР. Адмова ад палітыкі беларусізацыі ў канцы 1920-х гг. Канчатковае ўсталяванне таталітарнага рэжыму ў БССР. Парушэнне законнасці і масавыя рэпрэсіі. Палітычны працэс па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Палітыка індустрыялізацыі і калектывізацыі. Увядзенне абласцей у БССР у 1938 г. Канстытуцыя БССР 1937 г. Заходняя Беларусь у складзе Польшы. Рэжым “санацыі” і рэпрэсіўная палітыка польскіх уладаў у адносінах да нацыянальна-вызваленчага руху. Асноўныя накірункі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Беларускі пасольскі клую. Б. Тарашквіч. С. Рак-Міхайлоўскі. Камуністыная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). С. Прытыцкі. Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). Косаўскі растрэл. Пакт Рыбентропа-Молатава 23 жніўня 1939 г. Гітлераўская агрэсія і ўступленне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Перадача Віленскага краю Літоўскай Рэспубліцы 10 кастрычніка 1939 г. Стварэнне часовых органаў улады ў Заходняй Беларусі, іх структура і дзейнасць. Народны (Нацыянальны) Сход Заходняй Беларусі і яго заканадаўчыя акты. Прыняцце Заходняй Беларусі ў склад БССР і СССР. Стварэнне абласцей, раенаў, сельсаветаў. Напад гітлераўскай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыя. Усталяванне акупацыйнага рэжыму. Калабаранты. Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзяржаўна-прававое становішча Беларусі ў 1945-канцы 1980-х гг.
Беларусь у перыяд “халоднай вайны”. Пашырэнне міжнароднай дзейнасці Рэспублікі. Стварэнне Народнага Камісарыята замежных спраў БССР. БССР - краіна-заснавальніца Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Палітычная гісторыя БССР. Узнаўленне народнай гаспадаркі БССР. Органы дзяржаўнай улады. Мясцовыя органы ўлады. Змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі. Органы суда і пракуратуры. Актывізацыя праватворчай дзейнасці рэспублікі. Крымінальны і крымінальна-працэсуальны кодэксы 1961 г. Цывільны і цывільна- працэсуальны кодэксы 1964 г. Шлюбна-сямейны кодэкс 1969 г. Зямельны кодэкс 1970 г. Кодэкс закона аб працы 1972 г. Лясны кодэкс 1979 г. Жыллевы кодэкс 1983 г. Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях 1984 г. Звод законаў БССР. Канстытуцыя БССР 1978 г.: гісторыка-правая характарыстыка. Міжнародныя сувязі БССР. БССР і ААН.