«Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»

Вид материалаЗакон

Содержание


Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»
Вучэбныя планы
I. Вучэбныя прадметы
II. Факультатыўныя заняткі
Арганізацыя факультатыўных заняткаў
Грамадска карысная праца
Вучэбныя праграмы. каляндарна-тэматычнае планаванне
Асаблівасці выкладання асобных прадметаў
Навучанне грамаце
I класаў на ўроках беларускай мовы школ з рускай мовай навучання
Гігіенічныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу
Табліца 2 Рангавая шкала цяжкасці вучэбных прадметаў для вучняў I класаў
Табліца 3 Рангавая шкала цяжкасці вучэбных прадметаў для вучняў II–IV класаў
Дамашнія заданні
Звяртаем увагу
Колькасць абавязковых кантрольных работ
Від работы
Беларуская мова ў школах з беларускай мовай навучання
Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання
Літаратурнае чытанне ў школах з беларускай мовай навучання
...
Полное содержание
Подобный материал:
  1   2   3   4


Зацвярджаю

Намеснік

Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

______________К.С.Фарыно

17 _____мая__2010 г.


Інструктыўна-метадычнае пісьмо

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

да 2010/2011 навучальнага года

«Пачатковая школа»


АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Навучальны год у агульнаадукацыйных установах пачынаецца 1 верасня і завяршаецца 31 мая. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
  • восеньскія – 9 дзён з 30.10.2010 па 07.11.2010 уключна;
  • зімовыя – 16 дзён з 25.12.2010 па 09.01.2011 уключна;
  • веснавыя – 9 дзён з 26.03.2011 па 03.04.2011 уключна;
  • летнія – 92 дні з 01.06.2010 па 31.08.2011 уключна.

Для вучняў I і II класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці тыдзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень.

З 1 верасня 2010 года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», прыняты 23 ліпеня 2008 года, які зацвярджае новую рэдакцыю існуючых «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Для якаснай арганізацыі працэсу навучання школьнікаў беларускай мове пасля ўвядзення ў дзеянне вышэй названага закону Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначаны пераходны перыяд, працягласць якога складае 3 гады (з 1 верасня 2010 года па 31 жніўня 2013 года).

ВУЧЭБНЫЯ ПЛАНЫ

Навучанне ў I–IV класах у 2010/2011 навучальным годзе ажыццяўляецца па тыпавых вучэбных планах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах і факультатыўных занятках для I–IV класаў агульнаадукацыйных устаноў прадстаўлена ў табліцы 1.


Табліца 1

I. Вучэбныя прадметы

Колькасць гадзін на тыдзень па класах

I

II

III

IV

1. Уводзіны ў школьнае жыццё

верасень







2. Беларуская мова

3(1)

3(2)

3(2)

3(2)

3. Беларуская літаратура

3(–)

3(1)

3(1)

3(1)

4. Руская мова

1(3)

2(3)

2(3)

2(3)

5. Руская літаратура

– (3)

1(3)

1(3)

1(3)

6. Замежная мова





2

2

7. Матэматыка

4

4

4

4

8. Чалавек і свет

1

1

1

1

9. Выяўленчае мастацтва

2

1

1

1

10. Музыка

1

1

1

1

11. Працоўнае навучанне

1

1

1

1

12. Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

Усяго

18

19

21

21

II. Факультатыўныя заняткі

6

7

6

6

Максімальная дапушчальная нагрузка на аднаго вучня

22

22

23

24

Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту

24

26

27

27