М. Дасаева, загадчык кафедры замежнай журналістыкі І літаратуры факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар
Вид материала | Документы |
СодержаниеПрыкладны пералік пытанняў да заліку па курсе“Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя” |
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных, 584.53kb.
- Апануе рубрыку "Новыя правілы беларускага правапісу", мэта якой растлумачыць тыя змены, 7187.76kb.
- Ўступнага экзамену для другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) па спецыяльнасці, 454.37kb.
- К.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат, 173.39kb.
- Гістарычны факультэт, 736.78kb.
- Адрасуецца студэнтам Vкурса стацыянара І vi курса завочнай формы навучання філалагічнага, 262.95kb.
- Нацыянальная акадэмія навук Беларусі інстытут гісторыі праграм а міжнароднай навукова-практычнай, 296.57kb.
- Тарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія, 2720.09kb.
- Музычная культура Беларусі, 444.11kb.
- Матэрыялы інтэграванага курса, 199.32kb.
Прыкладны пералік пытанняў да заліку па курсе
“Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя”
- Беларуская літаратура ХІХ ст.: гістарычныя ўмовы развіцця, моўнае пытанне, эстэтычныя кірункі, жанрава-стылёвыя адметнасці.
- Перыядызацыя беларускай літаратуры ХІХ ст.
- Філамацкае асяроддзе. Агульная характарыстыка. Дзеячы.
- Уплыў польскага традыцыяналізму на фарміраванне светапогляду філаматаў і рамантызм.
- Адам Міцкевіч і Беларусь.
- Этапы творчасці А. Міцкевіча.
- Класіцызм і рамантызм у творчасці А. Міцкевіча (“Ода да маладосці”, “Гражына”).
- Творчасць А. Міцкевіча філамацкага перыяду.
- Эстэтычныя маніфесты А. Міцкевіча.
- “Крымскія санеты” А. Міцкевіча.
- Тэма асабістага шчасця і шчасця Айчыны ў паэме “Конрад Валенрод” А. Міцкевіча.
- Паэма А. Міцкевіча “Дзяды”: містычны і рэалістычны план паэмы. Аўтабіяграфічнасць.
- Патрыятычны пафас паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”.
- Пераклады паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш” на беларускую мову.
- Жанрава-стылёвыя асаблівасці творчасці Я. Чачота.
- Атрыбуцыя верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы...” ў беларускім літаратуразнаўстве.
- Літаратурны працэс 20–40-х гг. ХІХ ст. Агульная характарыстыка.
- Моўная і сацыяльная дыферэнцыяцыя ў беларускай літаратуры ХІХ ст. Пытанне прафесійнасці беларускамоўнай літаратуры.
- Паэма “Энеіда навыварат”: перадумовы з’яўлення, праблема аўтарства.
- Творчасць М. Асорыя-Цяплінскага.
- Этапы творчасці Т. Лады-Заблоцкага.
- Тэмы творчасці Т. Лады-Заблоцкага.
- Ідэйна-мастацкі змест гутаркі Ф. Савіча “Там блізко Піньска”.
- Грамадска-рэлігійная праблематыка ў творы Ф. Савіча “Споведзь пакутніка”.
- “Успаміны” Ф. Савіча як твор мемуарнай літаратуры. Гісторыя напісання і публікацыі.
- “Успаміны квестара” І. Ходзькі.
- Беларуская ідэя Я. Баршчэўскага.
- Мастацкія асаблівасці апавяданняў-прытчаў Я. Баршчэўскага.
- “Драўляны Дзядок і кабета Інсекта” Я. Баршчэўскага: маральна-этычная і сацыяльна-грамадская праблематыка.
- “Душа не ў сваім целе” Я. Баршчэўскага.
- Р. Падбярэскі і беларуская літаратура.
- “Энеіда навыварат”: праблема аўтарства, праблематыка.
- Літаратурны працэс 50-70-х гг ХІХ ст.: гістарычныя ўмовы развіцця, моўнае пытанне.
- Беларускія культурныя цэнтры, якія сфарміраваліся ў сярэдзіне ХІХ ст.
- Рамантызм і сентыменталізм у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча (на прыкладзе “Ідыліі” і “Гапона”).
- “Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча: месца ў творчасці пісьменніка.
- В. Дунін-Марцінкевіч і станаўленне беларускага прафесійнага тэатра.
- “Залёты” ў кантэксце папярэдняй творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча.
- Месца П. Шпілеўскага ў літаратурна-грамадскім жыцці Беларусі сярэдзіны стагоддзя.
- Польскамоўная творчасць У. Сыракомлі: жанрава-стылёвыя асаблівасці, праблематыка творчасці.
- Жанр гавенды ў творчасці У. Сыракомлі.
- Беларускамоўная спадчына У. Сыракомлі: жанрава-стылёвыя асаблівасці, праблематыка творчасці.
- Жыццё і творчасць В. Каратынскага. Сувязі з сучаснікамі.
- Паэма В. Каратынскага “Таміла”. Эстэтычнае крэда аўтара.
- А. Кіркор як выдавец і навуковец.
- “Мужыцкая праўда” К. Каліноўскага: значэнне ў фармаванні беларускага перыядычнага друку. Асоба аўтара.
- Асоба і творчасць А. Вярыгі-Дарэўскага.
- “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, праблематыка.
- Літаратурны працэс 80-90-х гг. ХІХ ст.
- Ідэйна-мастацкія плыні ў беларускай літаратуры канца ХІХ ст.
- Зборнік “Дудка беларуская” Ф. Багушэвіча: ідэйна-тэматычная адметнасць.
- Зборнік “Смык беларускі” Ф. Багушэвіча: ідэйна-тэматычная адметнасць.
- Проза і публіцыстыка Ф. Багушэвіча.
- Рысы рамантызму і сентыменталізму ў творчасці Я. Лучыны.
- Паэма Я. Лучыны “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся”.
- Проза Я. Лучыны.
- “Нізіны” Э. Ажэшкі.
- “Хам” Э. Ажэшкі.
- “Дзюрдзі” Э. Ажэшкі.
- Творчасць А. Гурыновіча.
Прыкладны пералік пытанняў да экзаменаў па курсе
“Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”
Пытанні для 2 курса (трэці семестр)
- Перыядызацыя беларускай літаратуры ХХ ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры і яго актыўныя дзеячы. Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху.
- Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.
- Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.
- Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна Ш.
- Жанрава-сталёвая адметнасць прозы Ядвігіна Ш.
- Ядвігін Ш. “Золата”. Спроба рамана.
- Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна Ш. .
- Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- Публіцыстычная спадчына Цёткі.
- Старонкі біяграфіі Янкі Купалы. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Я.Коласам).
- Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы.
- Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- Янка Купала — драматург. Трагікамедыя “Тутэйшыя”. Праблематыка і жанравая адметнасць. "Тутэйшасць" як вынік трагічнага гістарычнага лёсу Беларусі.
- Нацыянальны тэатр на пачатку ХХ ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- Асаблівасці прозы Уладзіслава Галубка.
- Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
- Тэмы, матывы, вобразы кнігі паэзіі Якуба Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Янкам Купалам).
- Нацыянальны свет беларуса ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Ідэя гаспадара ў творы. Асаблівасці паэтыкі. Прачытаць урывак з паэмы на памяць.
- Канцэпцыя мастака і мастацтва ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Гісторыя напісання твора. Стыль паэмы, яе кампазіцыя.
- Станаўленне Якуба Коласа-апавядальніка. Пісьменнік пра падзеі рэвалюцыі і першых паслярэвалюцыйных гадоў.
- Філасофскі змест, паэтыка “Казак жыцця” Я. Коласа.
- Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- Зборнік М. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Інтэрпрэтатары “Вянка”. Верш з кнігі на памяць.
- Асноўныя матывы паэзіі Максіма Багдановіча.
- Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Максіма Багдановіча.
- Праблема красы ў эстэтыцы М. Багдановіча (вершы “У вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- На шляху да эпасу: паэмы М. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- Публіцыстычная творчасць М. Багдановіча.
- Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі А. Гаруна.
- Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку А. Гаруна “Матчын дар”.
- Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- Пошукі А. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- Публіцыстычныя артыкулы А. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. на старонках “Нашай нівы”.
- В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі В. Ластоўскага.
- Аналіз аповесці “Лабірынты” В. Ластоўскага.
- Публіцыстыка В. Ластоўскага.
- Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
- Пошукі Ф. Аляхновіча ў галіне драматургіі. Праблематыка і змест п’есы “Няскончаная драма”.
- Дакументальная аповесць Ф. Аляхновіча “У кіпцюрах ГПУ” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў К. Буйло, К. Сваяка, З. Верас, А. Гурло, Я. Журбы (1-2 на выбар).
- Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- Месца і роля М. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- Раннія апавяданні М. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- Дакументальны жанр у творчасці М. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- Аповесць М. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- “Крамольныя творы” М. Гарэцкага (“Лірныя спевы”, “Усебеларускі з’езд 1917 года”, “У 1920 годзе”, “Апостал”, “Незадача”, “Фантазія”).
- Аналіз аповесцей М. Гарэцкага “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “У чым яго крыўда?” (1 на выбар).
- Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі М. Гарэцкага, вызначаныя ў артыкулах “Наш тэатр”, “Развагі і думкі”.
- Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.
- Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі. “Салавей”.
- Алегарычны змест казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”.
- Публіцыстыка Змітрака Бядулі
- Жыццёвы і творчы шлях Цішкі Гартнага, грамадска-палітычная дзейнасць.
- Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- Апавяданні Цішкі Гартнага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
Пытанні для 3 курса (пяты семестр)
- Літаратурны рух на Беларусі ў 20-я гады. Ідэйна-эстэтычная праграма аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”. Агульная характарыстыка творчасці маладнякоўцаў і ўзвышэнцаў, іх лёс у 30-я гг.
- Беларуская паэзія 20-х гадоў: пафас, матывы, асаблівасці паэтыкі (Міхась Чарот, Алесь Дудар, Язэп Пушча, Уладзімір Хадыка, Тодар Кляшторны, Андрэй Александровіч, Паўлюк Трус і інш.). (1-2 аўтары на выбар).
- Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Дубоўкі.
- Пошукавы характар паэзіі Уладзіміра Дубоўкі 20-х гадоў.
- Творчая дзейнасць Уладзіміра Дубоўкі пасля вяртання са ссылкі: цыкл вершаваных твораў «Палеская рапсодыя», кніга прозы «Пялёсткі».
- Жыццё і творчасць Міхася Зарэцкага.
- Гуманістычны пафас прозы Міхася Зарэцкага (апавяданні “Кветка пажоўклая”, “Ворагі”, “Дзіўная”, “Бель” і інш.).
- Раман Міхася Зарэцкага “Вязьмо”, нарысы “Падарожжа на новую зямлю”, “Лісты ад знаёмага”, “Вясна 1930 года” як выяўленне роздуму пісьменніка аб лёсе сялянства.
- Старонкі біяграфіі Кузьмы Чорнага. Сучаснае прачытанне прозы пісьменніка.
- Кузьма Чорны – апавядальнік. Асаблівасці псіхалагічнага аналізу пісьменніка. (2–3 апавяданні на выбар).
- Кузьма Чорны – раманіст. Месца сацыяльна-філасофскага рамана ў творчай спадчыне пісьменніка. Аналіз аднаго з раманаў К. Чорнага (на выбар).
- Кузьма Чорны – публіцыст.
- Жыццёвы і творчы шлях Лукаша Калюгі.
- Апавяданні Лукаша Калюгі: тэматыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- Творчасць Лукаша Калюгі ў кантэксце “узвышэнскай” прозы. Аповесць “Ні госць ні гаспадар”.
- Апавяданні Андрэя Мрыя: праблематыка, жанравыя асаблівасці.
- Сатырычная плынь у беларускай прозе 20 — 30-х гг. Творчасць Андрэя Мрыя. Лёс аўтара і яго твора «Запіскі Самсона Самасуя».
- «Аповесць для сябе» Барыса Мікуліча і «Зона маўчання» Сяргея Трахоўскага як прысуд таталітарнай сістэме і рэквіем ахвярам рэпрэсій.
- Жыццё і творчасць Платона Галавача. Адлюстраванне падзей калектывізацыі ў апавесці «Спалох на загонах».
- Жыццё і творчасць Янкі Нёманскага. Апавяданні «Дэзертыр», «Маці», «Рамэа і Джульета на Беларусі».
- Жыццё і творчасць Сымона Баранавых. Тэматыка, жанравыя асаблівасці апавяданняў пісьменніка (прааналізаваць 2-3 на выбар).
- Адлюстраванне падзей калектывізацыі ў аповесці Сымона Баранавых «Межы».
- Жыццё і творчасць Васіля Каваля. Лірычная проза Васіля Каваля
- Тэмы рабочага класа ў творчасці Хвядоса Шынклера. Апавяданні (2-3 на выбар), аповесць «Сонца пад шпалы».
- Станаўленне творчай індывідуальнасці Міхася Лынькова. Здабыткі пісьменніка ў галіне «малой формы». Асаблівасці творчай манеры Лынькова-апавядальніка.
- Майстэрства Кандрата Крапівы - байкапісца. Сатырычныя тыпы яго баек. Крапіва і традыцыі баечнага жанру. Погляды пісьменніка на сатыру.
- Кандрат Крапіва – празаік. Раман «Мядзведзічы».
- Кандрат Крапіва-драматург. Праблема адзінства камедый «Хто смяецца апошнім?», «Мілы чалавек», «Брама неўміручасці».
- Літаратура Заходняй Беларусі: грамадска-палітычнае жыццё, перыядычныя выданні, асаблівасці літаратурнага працэсу, творчыя індывідуальнасці.
- Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
- Асаблівасці літаратурнага развіцця ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Сутнасць “тэорыі бесканфліктнасці” і яе выяўленне ў творах.
- Асаблівасці літаратурнага працэсу на Беларусі у другой палове 50-х – пачатку 60-х гадоў.
- Асоба Петруся Броўкі. Эвалюцыя эстэтычных погладаў, індывідуальнага мастацкага стылю паэта (кнігі паэзіі "Пахне чабор", "Далёка ад дому", "Між чырвоных рабін" і інш.).
- Творчыя пошукі Аркадзя Куляшова ў даваенны перыяд. Асоба лірычнага героя ў цыкле “Юнацкі свет”.
- Зварот да трагедыйных аспектаў вайны ў творах А. Куляшова 1941-1945 гг. (вершы, паэмы, балады). Мастацкае даследванне маральнай сутнасці чалавека ў экстрэмальных умовах.
- Эстэтычныя пошукі Аркадзя Куляшова ў паэтычным эпасе 60 — 70-х гг. (“Цунамі”, “Варшаўскі шлях”, “Далёка да акіяна”, “Хамуціўс”, 1-2 творы на выбар).
- Філасафічнасць як адметная рыса таленту Аркадзя Куляшова (цыклы вершаў “Новая кніга”, “Маналог” і інш.).
- Паэзія Максіма Танка давераснёўскага перыяду. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі.
- Матывы і тэмы паэзіі Максіма Танка 50 — 90-х гг. Танк — майстар верлібра.
- Паэмы Максіма Танка «Нарач», «Сказ пра Вяля», «Янук Сяліба» (1 твор на выбар). Жанравыя асаблівасці, ідэйны змест твораў.
- Этапы ідэйна-творчага росту Пімена Панчанкі. Характар таленту мастака. Эвалюцыя лірычнага “я” паэта ад услаўлення рэчаіснасці да горкага роздуму над яе балючымі праблемамі.
- Грамадзянская лірыка Пімена Панчанкі 80 — 90-х гг. (Зборнікі “І вера, і вернасць, і вечнасць”, “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”).
- Параўнальны аналіз паэм П. Панчанкі “Маладосць у паходзе” і “Паэма сораму і гневу”.
- Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля. Сялянскія асновы жыцця і агульна- чалавечы пачатак ў яго творчасці (на прыкладзе 2-3 апавяданняў і 1 аповесці).
- Паэтыка прозы Янкі Брыля. Месца малых эпічных жанраў у яго творчасці. Янка Брыль — майстар лірычнай мініяцюры.
- Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа.
- Жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа. Раннія апавяданні і аповесці пісьменніка.
- Ваенная “адысея” Івана Мележа і яе дакументальнае адлюстраванне ў яго дзённіках.
- “Палеская хроніка” Івана Мележа: задума і ўвасабленне. Сімволіка назваў раманаў. Духоўнае супраціўленне Мележа “застою”.
- Ідэя гаспадара ў “Палескай хроніцы” Івана Мележа. Розныя тыпы кіраўнікоў у творы. Мележ супраць гвалтоўнай калектывізацыі.
- Кніга Івана Мележа «Жыццёвыя клопаты» (на матэрыяле 2-3 артыкулаў).
- Праблематыка, сутнасць канфлікту ў прозе Івана Шамякіна. Асаблівасці мастацкага стылю пісьменніка, зварот да вострых праблем рэчаіснасці канца ХХ стагоддзя.
- Асоба Андрэя Макаёнка. Адлюстраванне працэсу дэфармацыі грамадскага жыцця, характараў пад уплывам неспрыяльных для чалавецтва абставін у п’есах Андрэя Макаёнка “Трыбунал”, “Зацюканы апостал”, “Таблетку пад язык”, “Святая прастата”, “Пагарэльцы” (1-2 творы на выбар).
- Жыццёвы шлях Уладзіміра Караткевіча. Шматграннасць і неардынарнасць асобы пісьменніка. Значэнне творчасці Караткевіча ў абуджэнні гістарычнай свядомасці нацыі.
- Паэзія Уладзіміра Караткевіча: тэматыка, жанрава-стылёвая адметнасць. Аналіз некалькіх твораў на выбар. Адзін верш на памяць.
- Філасафічнасць зместу аповесці Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы». Вобраз беларуса ў творы.
- Уладзімір Караткевіч – майстар дэтэктыўнага жанру (аналіз аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» ці рамана «Чорны замак Альшанскі» на выбар).
- Раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"« : праблематыка, вобразы, мастацкія асаблівасці.
- Гісторыя Беларусі ў прозе Уладзіміра Караткевіча. Жанравая разнастайнасць твораў.
- Уладзімір Караткевіч – драматург (на прыкладзе 1-2 твораў).
- Уладзімір Караткевіч – публіцыст, эсэіст.
- Міхась Стральцоў як прадстаўнік лірыка-філасофскай прозы. Духоўны воблік героя ў творах пісьменніка.
- Праблема дабра і зла ў аповесці Міхася Стральцова «Адзін лапаць, адзін чунь».
- Асаблівасці паэзіі Міхася Стральцова.
- Міхась Стральцоў – крытык, эсэіст. Паняцце «лірычная крытыка» ў адносінах да літаратурна-крытычнай спадчыны Міхася Стральцова («Загадка Багдановіча», «Чалавек з Малой Багацькаўкі», «Шырокасць», «Служэнне», «Вясёлка і стрэчны вецер» – 1 твор на выбар).
- Эстэтычнае пераасэнсаванне савецкай гісторыі ў аповесцях Васіля Быкава “Знак бяды”, “Аблава”, “Сцюжа”, «У тумане», у апавяданнях «Перад канцом», «На чорных лядах», «Бедныя людзі», «Жоўты пясочак». (2–3 творы на выбар).
- Сцвярджэнне самакаштоўнасці чалавечай асобы ў “ваеннай” прозе Васіля Быкава. Праблематыка маральнага выбару, асаблівасці індывідуальнага віду пісьменніка.
- Праблематыка, мастацкія асаблівасці твораў Васіля Быкава канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў.
- Мастацкі свет прозы Алены Васілевіч.
- Творчая індывідуальнасць Івана Навуменкі.
- Шырыня творчага дыяпазону Янкі Сіпакова.
- Іван Чыгрынаў. Агульная характарыстыка творчасці. Адметнасць апавядальнага жанру ў творчасці пісьменніка.
- Алесь Адамовіч – пісьменнік, даследчык літаратуры, літаратурны крытык, публіцыст.
- Асаблівасці паэтычнага слова Рыгора Барадуліна.
- Шматграннасць асобы і творчай дзейнасці Ніла Гілевіча.
- Свет лірычнай гераіні Яўгеній Янішчыц. Матывы і скразныя вобразы ў творчасці паэтэсы.
- Мастацкі свет Алеся Разанава. Пошук паэтам новых жанравых форм.
- Асаблівасці сучаснага літаратурнага працэсу: пераасэнсаванне эстэтычных каштоўнасцей, вяртанне імёнаў і твораў. Пошукі новых жанрава-выяўленчых сродкаў.
- Сучасная беларуская проза: праблематыка, імёны, творы.
- Беларуская паэзія на сучасным этапе.
- Драматургія і праблемы сучаснасці. Эстэтычныя пошукі маладой беларускай драматургіі (на прыкладзе 2–3 аўтараў).
- Маладая беларуская літаратура: пошукі, знаходкі, страты.