Пакінуць след на зямлі
Вид материала | Документы |
СодержаниеАдукацыя ў Бердаўскім сельскім савеце |
- Сэрцам да зямлі сваёй літаратурна-музычная кампазіцыя да 150-годдзя янкі лучыны, 216.14kb.
- Урок-падарожжа, 89.36kb.
- В этой маленькой стране, расположенной как бы на пороге Европы и Азии, оставили заметный, 330.1kb.
- Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства, 79.71kb.
- Литературно-критические произведения И. С. Тургенева Вистории русской литературы,, 321.09kb.
- Явижу загадочный спутника след, 7.77kb.
- ΜВасилий Шукшин. Живет такой парень§ Есть на Алтае тракт Чуйский. Красивая стремительная, 509.89kb.
- Рынок труда является рынком несовершенной конкуренции по след, 17.71kb.
- След Великой Победы в моей семье сочинение, 179.79kb.
- Исследовательская работа След в истории России поэмы «Слово о полку Игореве», 273.68kb.
Адукацыя ў Бердаўскім сельскім савеце
Капіталістычнае развіццё краіны пасля адмены прыгоннага права патрабавала ўдасканалення сістэмы адукацыі. Рэформа адукацыі 60-70-х гг. ХІХст. закранула і нашы мясціны. У 1869 годзе ў вёсцы Князікоўцы адчыняецца народнае вучылішча, а ў вёсцы Бялундзі – школа царкоўнай граматы. Яна размяшчалася ў сялянскай хаце Кучынскага.
У 20-30-я гг. школы з польскай мовай навучання дзейнічалі ў в. Бялундзі і ў в. Сцеркава.
У Бялундзях школа размяшчалася ў прыватным доме Кучынскага Пятра Вікенцьевіча, настаўнічаў Краўчык, які падчас вайны загінуў у вёсцы Леснікі.
У 1923 годзе Соймік Лідскага павета арганізаваў у маёнтку школу ральнічу (агранамічную). Дырэктарам школы быў прызначаны Квяткоўскі. Працавала некалькі выкладчыкаў: Спрачынскі, Буцэвіч. Квяткоўская Юзэфа вучыла польскай мове, а агранаміі - Білат Уладзіслаў. Вялася і ваенная справа, якую выкладаў польскі капрал. Навучанне працягвалася 11 месяцаў, з 15 студзеня па 15 снежня. Яго кошт складаў 7 злотых у месяц. Прымалі па 30-40 чалавек мужчынскага полу польскай нацыянальнасці. Школа мела 32га зямлі для падсобнай гаспадаркі, пітомнік дэкаратыўных дрэў. Акрамя таго, вырошчвалі лазу, з якой навучэнцы выраблялі мэблю. Школа давала тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне земляробства, садаводства, агародніцтва, жывёлагадоўлі і асновы першаснага ўліку. Навучэнцы знаёміліся з досведам перадавых прыватных гаспадарак, вялася племянная работа, меўся пункт ачысткі насення і пракату новай земляробчай тэхнікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны школа спыніла сваю дзейнасць.
У 1936 годзе ў Бердаўцы пабудавалі новы драўляны будынак, які складаўся з трох класных пакояў, настаўніцкай і гардэробнай (будынак захаваўся і знаходзіцца насупраць музея). Навучанне вялося на польскай мове. Працавалі два настаўнікі – муж і жонка Кшэмінскія.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з 1939 па 1941 год мовай навучання была беларуская. Акрамя Кшэмінскіх, у школе працуюць яшчэ два педагогі: Славута і Дарошка.
У перыяд нямецкай акупацыі з 1941 па 1943 год школа таксама працавала. Настаўнічалі Чарнавус і Аляхновіч.
Пасля выгнання фашыстаў у 1944 годзе школа адчынілася спачатку як пачатковая, а ў 1945 годзе – як сямігадовая.
Першым пасляваенным дырэктарам быў Рынковіч Васіль Віктаравіч. Разам з ім настаўнічалі яго жонка Вера Рыгораўна, Урабановіч Вера Іванаўна, Рудзеня Вера Андрэеўна, Кучынская Марыя Ермалаеўна.
30 ліпеня 1948 года школу пераўтвараюць у сярэднюю. Яна была першай сярэдняй школай у раёне. Новым дырэктарам школы прызначаецца Шафранскі Ігнацій Мацвеевіч, франтавік, які ў 1939 годзе закончыў Ленінградскі педагагічны інстытут і атрымаў спецыяльнасць настаўніка гісторыі.
У экспазіцыі музея захоўваецца вельмі каштоўны дакумент - Загад № 2 па Бердаўскай сярэдняй школе ад 18.08.1948 года, у якім пералічаныя прозвішчы першых педагогаў школы. Гэта:
1. Спевак Войцех Ігнатавіч.
2. Грудзіна Нэля Іосіфаўна.
3. Урбановіч Вера Іванаўна.
4. Рынковіч Вера Рыгораўна.
5. Маціеўская Ірына Эдвардаўна.
6. Пісарэвіч Ліля Мікалаеўна.
7. Сарока Мікалай Андрэевіч.
8. Вілейка Ніна Міхайлаўна.
9. Васілеўская Алена Васільеўна.
10. Рудзеня Вера Андрэеўна.
11. Рынковіч Васіль Віктаравіч (прызначаўся завучам школы).
Ім давялося вырашаць складаныя задачы па арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе.
Першы выпуск сельскай сярэдняй школы адбыўся ў чэрвені 1951 года – 15 юнакоў і дзяўчат атрымалі атэстаты сталасці. Усе яны закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы і плённа працавалі ў розных сферах народнай гаспадаркі.
Мяняліся кіраўнікі школы, настаўнікі. Шафранскага І. М. змяніў Якубоўскі І. А. Затым доўгі час дырэктарам школы працавала Вінча Л. М. А з 1984г. школу ўзначальвае выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Крупа А. Л.
З гадамі павялічвалася колькасць вучняў і старая школа, якая мясцілася ў сямі драўляных памяшканнях, не магла прыняць у сваіх сценах усіх школьнікаў. У 1977 годзе быў пабудаваны новы трохпавярховы будынак школы на 320 вучнеўскіх месцаў.
За 59 гадоў сярэднюю адукацыю ў Бердаўскай СШ атрымалі 1033 выпускнікі. 10 выпускнікоў закончылі школу з залатым медалём: Варано I.I., Мазала Н.В., Крупа Ю.А., Рубан I.В., Гунько I.А., Астроўская Т.В., Гiлевiч В.I., Юткевiч А.М., Ганевiч Ю.Ю., Альшэўскi А. Э. ; 21 - з сярэбраным : Сарока У.А., Шчэрбін Л.М., Лапата В.А., Піута Р.В., Шыбутовіч І.С., Міхаловіч Я.П., Кучынская А.Б., Міхаловіч Ч.В., Сягла Г.В., Дмухоўская Г.А., Пілецкі В.Ц., Мішкель Н.С., Буракоўскі У.У., Вальчук А.С., Петушок Н.А., Новікава Т.В., Кажарновіч У.Р., Крупа П.А., Грэбень Т.М., Нарута С.А., Шымановіч Ю.І.
Выпускнiкi школы працавалi i працуюць у розных сферах: у сістэме асветы - Г. В. Касяк, І. А. Ройша, С. М. Арэхва, В. І. Арэхва, С. П. Кучынскі, Н. М. Сегенчук, С. Г. Лучко, К. І. Новікава, Р. І. Гілевіч, Г. А. Альшэўская і інш.; вышэйшай адукацыі - кандыдат гістарычных навук, прафесар М. В. Васілючак, навукі кандыдат філалагічных навук У. А. Сарока; медыцыны - А. І. Малец, І. С. Шыбутовіч, Дз. У. Галавач, С. Кучынскі, Н. М. Самахвалава, В. В. Лучко, браты Пілецкія,; юрыспрудэнцыі - Л. І. Ванагель, А. А. Сарока,;будаўнічай індустрыі -інжынеры Р. Л. Камянцоў, Л. У. Лобан, С. Э. Юнец; сельскай гаспадаркі - аграномы І. І. Жыдок, А. А. Малец; энергетыкі - М. М. Сегенчук; прысвяцілі сябе вайсковай справе палкоўнікі Л. М. Вілейка, У. М. Жукоўскі, капітан І рангу У. П. Паплёўка, маёры В. М. Жыдок, Ю. П. Язэвіч, К. К. Шавель і спорту- майстры спорту СССР П. Чайкоўскі, Л. Шчэрбін.
Па ўсёй Беларусі вядомы імёны салістаў сямейнага народнага ансамбля Парфенчыкаў, далёка за межы нашай рэспублікі ляціць слава пра выпускніка нашай школы,прадпрымальніка, скульптара, мастака і паэта Рычарда Грушу.
У 2006 годзе школа рэарганізавана ў школу-сад.
Сёння ў школе займаецца 140 вучняў, у дзіцячым садку выхоўваецца 20 дзяцей, працуюць 32 настаўнікі і выхавацелі. Педагагічны калектыў школы – гэта калектыў аднадумцаў, які творча падыходзіць да вырашэння задачы выхавання і навучання падрастаючага пакалення. На ўроках яны імкнуцца актывізаваць думку вучняў, развіваюць творчасць, самастойнасць, выступаюць у ролі дарадчыкаў і кансультантаў.
Плённа, з натхненнем працуюць настаўнікі Сяўко М.А., Альшэўская Г.А., Крупа Н.Ф., Новікава К.І., Гілевіч Р.І., Альшэўскі Э.Э., Цыдзік Л.П., Кузьма Т.А., Сініцкая Т.А., Язэвіч М.І., Рак Г.П., Васілевіч Р.І., Смятаніна Г.Ч., Вітукевіч Т.Р., Піута Н.С., Кандыба Т.І. і інш..
У аснову выхаваўчай працы пакладзены агульначалавечыя каштоўнасці, нацыянальная культура, айчынная гісторыя і родная мова.
Школьнікі ўдзельнічаюць у шматлікіх раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, конкурсах і спаборніцтвах. Часам займаюць прызавыя месцы.
З 1989 года дзейнічае школьны гісторыка-краязнаўчы музей, якому ў чэрвені 2005 года прысвоена званне “народны”. Створаны і плённа працуюць піянерская арганізацыя “Нашчадкі” і моладзевая арганізацыя БРСМ.
Школа дае трывалыя веды. Так, у 2002/2003 навучальным годзе ў ВУЗы паступілі 71% выпускнікоў, у 2003/04 гэта лічба склала 67%, у 2004/05- 34%, а ў 2005/2006-38%.
У 2006 годзе праводзіўся капітальны рамонт памяшкання школы з прымяненнем сучасных матэрыялаў і новых тэхналогій.Педкалектыў актыўна ўключыўся ў працэс рэфармавання сістэмы навучання і выхавання Наперадзе – шмат планаў і творчых задумак па ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчага працэсу.