Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

е выражение в русском языке і інш.) [5], З.К. Цеміргазіна; функцыянальна-стылістычны - даследвалі Ш. Балі, В.В. Вінаградаў (праца Русский язык: Грамматическое учение о слове і інш.) [6], В.М. Целія, Д.М. Шмялёў, Г.А. Вінакур (праца Закономерности стилистического использования языковых единиц і інш.) [7], І.В. Арнольд, І.А. Сцернін, В.І. Шахоўскі, Т.Г. Вінакур; кагніталагічны - А. Артоні, А. Коллінз; тэкставы - М.А. Лукянава (праца Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики і інш.) [8], М.М. Дзеева; нацыянальна-культурны - А. Вежбіцкая, Ю,Д. Апрэсян, І.М. Гарэлава, Т.В. Пісанава. Ужо гэты, далёка ня поўны пералік лінгвістаў, што вывучалі праблемы ацэнкі і ацэнкавасці, сведчыць пра складанасць і шматграннасць зявы, што мы даследуем.

Апошнімі гадамі ацэнка разглядаецца ня толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў, даследванняў у вобласці палявых структураў і г.д., якія ўсе атрымалі шырокую распаўсюджанасць у свеце. Робяцца спробы сістэмнага вывучэння ацэнкавых адзінак, што функцыянуюць у межах дыскурсаў рознага тыпу (працы Т.В. Міхайлавай, Ю.А. Броннікавай, Л.В. Среценскай, О.В. Новікавай, О.І. Рыбальчанка ды некаторых іншых).

Цікавасць да ацэнкавых сродкаў звязаная таксама і з тым, што тыя зяўляюцца добрым матэрыялам для абгрунтавання тэорыі прагматычнага значэння моўных адзінак (гл. у працах Ю.Д. Апрэсяна, М.Д. Аруцюнавай і Т.В. Падучавай, Ю.С. Сцяпанава і інш.) Пры гэтым ацэнкавае значэнне зяўляецца адным з найбольш цяжка ызначальных прагматычных значэнняў, бо характарызуецца змяшчэннем ды накладаннем лексіка-семантычных варыянтаў, складанасцю аксіалагічных сувязяў, актуалізацыяй канататыўных кампанентаў. Адпаведна, вывучэнне ацэнкавых сэнсаў спрыяе фармаванню своеасаблівай прагматычнай кампетэнцыі носьбіта мовы. [9]

Моўнае выражэнне свету эмоцый у мастацкім тэксце зяўляецца дагэтуль галіной мала вывучанай. Нягледзячы на вялікую колькасць работ аб мастацкіх тэкстах, мова многіх літаратурных твораў даследавана недастаткова. Некаторыя аспекты мовы і стылю многіх аўтараў наогул ніколі не даследаваліся. Папаўненне пазначанага прабелу - неабходны этап у вывучэнні не толькі творчасці мноства класікаў, але і ўласна лінгвістычных дысцыплін.

Як вядома, выкарыстанне індывідуальна-аўтарскіх моўных адзінак, словаформаў і варіраванне лексічных кампанентаў у складзе агульнамоўных фразаспалучэнняў дае магчымасць мастаку слова перадаць эмоцыі лірычнага героя і персанажаў вершаў больш вобразна, выразна. У гэтым выпадку эстэтычнаму ўздзеянню спрыяе эфект навізны, нечаканасці. [10]

Ацэнкавая семантыка, чыёй часткай зяўляецца субектыўнай ацэнка, ўяўляе сабой адзін з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследванняў, аб чым сведчыць шматлікая літаратура, што зявілася апошнімі дзесяцігоддзямі, дзе ацэнка сталася самастойным абектам вывучэння ў аспекце семантыкі, прагматыкі, тэорыі камунікацыі, кагнітыўных даследванняў мовы (Ю. Д. Апрэсян, Н. Д. Аруцюнава, Т. В. Булыгіна, А. Вежбіцкая, Е. М. Вольф, В. Г. Гак, Т. М. Нікалаева, А. Д. Шмелеў і інш.). [11]

Катэгорыя субектыўнай ацэнкі - гэта семантыка-граматычная катэгорыя, якая выражае ад імя апавядальніка субектыўную ацэнку прадмету, прыкметы прадмету ці прыкметы дзеі ды ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна-экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, гіроніі і г.д. [12]

У структуры ацэнкі карэляцыі субект/абект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. […] Суадносіны субектыўнага і абектыўнага зяўляецца асноўнай праблемай, вакол якой разгортваюцца спрэчкі пра філасофскую сутнасць каштоўнасцяў і пра прыроду ацэнкавых суджэнняў. Гісторыя вывучэння ацэнкі характарызуецца пастаяннай барацьбой двух накірункаў, адно з якіх абапіраецца на ўяўленне, што асноўным у ацэнцы зяўляецца субект у ягоных адносінах да абекту, а іншае лічыць асноўным для ацэнкі якасці абекту […]. Гэтыя накірункі ў асноўным развіваліся ў сферы этычных тэорыяў, аднак многія з іх палажэнняў уяўляюцца сутнаснымі для вывучэння ацэнкі з лінгвістычных пазіцыяў.

Першы накірунак знайшоў сваё найбольш яркае выражэнне ў канцэпцыях эматывізму, дзе ацэнкавыя значэнні разглядаюцца адно як выражэнне эмоцыяў субекту, як адносіны субэекту да абекту […] Зыходзячы з субектыўнасці ацэнкі, прыхільнікі эматывізму лічаць, што ацэнку нельга разглядаць ані як праўдзівую, ані як непраўдзівую, бо тая ня можа быць верыфікаванаю. […] Супрацьлеглы накірунак абапіраецца на ідэю, што ацэнкавыя значэнні трэба разглядаць, як прыналежныя да абектаў, і такім чынам тыя ўяўляюць сабой не адносіны, але ўласцівасці (натуралізм). Як лічылі прадстаўнікі скрайняй з плыняў, што належаць да гэтага накірунку (інтуіцыянізм), ацэнкавыя якасці, у тым ліку маральныя, зяўляюцца абектыўнай рэчаіснасцю […] Узаемадзеянне субекта ацэнкі з яе абектам ляжыць у аснове класіфікацыі прыватнаацэнкавых значэнняў, прапанаванай М.Д. Аруцюнавай. Як падкрэслівае М.Д. Аруцюнава, оценка создает совершенно особую, отличную от природной, таксономию объектов и событий [Аруцюнава 1984]. Сярод прыватнаацэнкавых значэнняў выдзяляюцца тры групы, якія уключаюць сем разрадаў.

Першая група - гэта сенсарныя ацэнкі, яны падзяляюцца на: 1) сенсарна-смакавыя, ці геданістычныя, ацэнкі - тое, што падабаецца […] і 2) псіхалагічныя, сярод якіх адрозніваюцца: а) інтэлектуальныя ацэнкі […] і б) эмацыйныя […].

Другая група - гэта сублімаваныя, ці абсалютныя ацэнкі: 1) эстэтычныя ацэнк