Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – "бацька" Рэфармацыі ў ВКЛ

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°му сваіх дзеянняў дзеля рэформы царквы: Закладаючы ў сваіх уладаннях і там, куды сягае мая ўлада, зборы і алтары новай веры, раблю тое дзеля вяртання сапраўднай веры Хрыстовай, вольнай ад папскіх прыдумак і ідалапаклонства. Я скінуў з алтароў багоў, апраўленых у золата і срэбра, і замкнёных у скрынках, годных найвялікшай пагарды, якіх вы, як пагане, ушаноўвалі... Пры кожным, у духу праўдзівай веры арганізаваным зборы ёсць прапаведніцкая катэдра, з якой вернікам абвяшчаюцца не прыдумкі Скота, Эна, Пігіуса, Віцэліуса і да іх падобных, але сапраўднае Слова Божае... Нашыя прапаведнікі добра ведаюць праўдзівую навуку Хрыстовую і прапаведуюць не каноны і дэкрэты, а слова вечна жывога Госпада Бога... Кнігі, якія сам чытаю і іншым чытаць раю, не герэтычныя хаця б таму, што іх папскі пасол зганіў. Яны адкрываюць людзям праўдзівае Эвангельле. Некаторыя з тых кнігаў я сваім коштам друкаваў і друкаваць буду... Мы, прытрымліваючыся старых канонаў, апостальскіх прыказанняў і навукі іншых святых мужоў, хочам, каб духоўныя асобы не былі разлучаныя з жанчынамі, што і Святое Пісьмо раіць... Найсвяцейшая і найдастойнейшая святасць цела і крыві Госпада майго Ісуса Хрыста, якая ўстаноўленая Ім Самім і праз збаўленых людзей нам перададзеная, шанавалася ў царкве Хрыстовай з даўнейшых часоў. Яна і для нас свяцейшая за ўсе іншыя рэчы і няма ніякага ідалапаклонніцтва, калі спаўняецца праўдзіва і сваім парадкам. Госпадзе Божа, зрабі так, каб мы, адкінуўшы ўсе недарэчныя прыдумкі, звярнуліся ўрэшце да служэння, што было прынята апосталамі і існавала ў грэцкай царкве ў часы Залатавуснага і Васіля, а ў лацінскай - у часы Амброзія, Гераніма і Аўгустына. Асобна князь-рэфарматар спыніўся на пытанні мовы ў царкве: Я так лічу, што ўсе людзі, узносячы хвалу, малітвы і падзякі Госпаду Богу за Яго дабрадзействы, павінны рабіць тое з чыстымі думкамі і шчырым сэрцам. Таму неабходна, каб той, хто гэта чыніць, абавязкова ведаў мову і спасцігаў сэнс сказанага. Калі ж набажэнства адбываецца на лаціне, ці на грэцкай, ці на якой іншай, незразумелай простаму чалавеку мове, то ён і рады быў бы шчыра маліцца Госпаду Богу і хваліць Яго, прыкладаючы да гэтага свае сэрца і розум, але, на жаль, ня можа зразумець сэнсу сваіх словаў і сутнасці ўчынкаў. Менавіта з гэтае прычыны я так лічу: на якой мове кожны народ здольны спасцігаць таямніцы Слова Божага, на той мове трэба праводзіць святыя царкоўныя набажэнствы. Папскі пасол заявіў, што адной з рысаў прававернасці каталіцкай царквы ёсць факт, што яна абядноўвае большасць хрысціянаў, дык сумніўна, што ў такім малым зборы, да якога належыць віленскі ваявода, была б сапраўдная навука Хрыстовая. Мікалай Чорны не абмінуў увагаю і гэты закід: Ад пачаткаў свету праўдзівая вера, праз якую Бог абяўляў людзям праўду, была заўсёды ў меншасці, уцісканая. Падобна дзеецца і сёння. Таму я лепш хачу быць у гэтай пагарджанай нунцыем царкве як герэтык, чым у рымскай царкве як святы... Я апякуюся добрымі і пачцівымі прапаведнікамі, якія надзвычай дасведчаныя ў сапраўднай навуцы і добрых звычаях і ведаюць праўдзівае набажэнства Хрыстовае. Яны мне адкрываюць праўду і распавядаюць пра вечнага і несмяротнага Бога і Ягоную неабсяжную волю, абяўленую праз адзінага Сына Ісуса Хрыста, і перададзеную праз апосталаў.

Дзеля ўкаранення ідэяў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве, Мікалай Радзівіл Чорны пачаў паўсюль арганізоўваць эвангельскія цэрквы. Следам за Берасцем і Вільняй кальвінскія зборы паўстаюць у Нясвіжы, Клецку, Іўі, Койданаве, Воршы. Іншыя магнаты дзейнічалі па прыкладзе віленскага ваяводы. Князі Пронскія заснавалі збор у Іказні, Кішкі - у Венгрове, Дарагастайскія - у Ашмянах, і так у мностве гарадоў і мястэчак па ўсей Беларусі. Найчасцей новыя зборы паўставалі ня коштам ужо існуючых касцёлаў ці праваслаўных цэркваў, але або будуючы свае храмы, або збіраючыся ў нейкіх грамадзкіх ці прыватных будынках, як, прыкладам, на замку ў Берасці ці ў палацы Радзівіла ў Вільні. Да працы ў новапаўсталых зборах запрашаліся пастары і прапаведнікі, ведамыя дзякуючы сваёй адукаванасці і аратарскім здольнасцям, часта з-за мяжы, бо ўласных служыцеляў не хапала. Дзейнасць пастароў не абмяжоўвалася толькі правядзеннем служэнняў і прапаведваннем на іх. Мікалай Чорны прагнуў, каб хрысціяне сталіся авангардам нацыі, таму вялікую ўвагу надаваў адукацыі. Дзякуючы яго намаганням пры кожным зборы былі адчынены пачатковыя школы, у якіх маладыя людзі вучыліся чытанню, пісьму, а таксама асновам хрысціянскай веры. Практычна ўся будучая эліта Вялікага Княства, тыя людзі, якія вызначалі жыццё краіны аж да пачатку XVII стагодздзя, вучыліся менавіта ў такіх школах. Кальвінскія школы, маючы прынцыпова іншую сыстэму навучання, давалі значна лепшую адукацыю, чым каталіцкія школы таго часу, і гэтым таксама спрыялі хуткаму распаўсюджванню Рэфармацыі. Віленская школа, заснаваная Мікалаем Радзівілам Чорным адначасова са зборам, у канцы XVI ст. прэтэндавала на ступень акадэміі, але з-за моцнага супрацьдзеяння каталіцкай герархіі і караля Жыгімонта Вазы гэты праект не атрымалася рэалізаваць.

Адзін з галоўных дзеячоў рэфарматарскага руху ў Вялікім Княстве, князь Мікалай Радзівіл, выдатна разумеў неабходнасць кнігавыдавецкай дзейнасці для поспеху Рэфармацыі ў краіне. Ён бачыў, як менавіта дзякуючы друкаванаму слову ідэі Лютара і Кальвіна сталі вядомымі ўсёй Эўропе і сурёзна паўплывалі на жыццё народаў. Таму амаль адначасова са зборам на замку ў Берасці віленскі ваявода заклаў друкарню, у якой сваім коштам друкаваў раз