Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – "бацька" Рэфармацыі ў ВКЛ

Информация - История

Другие материалы по предмету История

я міласць чыстай сваёй пропаведзьдзю і праз напаміны іншых хрысціянскіх людзей прывёў да прыняцця Слова Божага разам з дзецьмі, слугамі і служанкамі, і падуладнымі сваімі. І цяпер кожны яўна бачыць і чуе, што практычна ўсе знакамітыя дамы ў Княстве Літоўскім, і ў Жамойці, і на Русі, гледзячы на прыклад і напаміны Вашай княскай міласці, часта слухаючы Слова Божае ад сваіх прапаведнікаў, прыйшлі і сёння надалей прыходзяць, паводле волі і міласэрнасці Божай, да пазнання Слова Ягонага.

Мікалай Чорны зь вялікім энтузыязмам падтрымліваў кожную ініцыятыву рэформы царквы ў Вялікім Княстве. Аднак задача, якую паставіў сабе віленскі ваявода, не была простай, ня гледзячы на тое, што ён меў вялізарную ўладу і немалыя сродкі. Сутыкаючыся з рознымі праблемамі ў ажыцяўленні пераўтварэнняў, князь Мікалай вёў сталую перапіску з нямецкімі і швайцарскімі рэфарматарамі: Кальвінам, Булінгерам, Вольфам, Мэлянхтонам, і раіўся з імі ў шматлікіх практычных і багаслоўскіх пытаннях.

Мікалай Радзівіл ня быў адзіным, хто прагнуў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве. Літаральна праз месяц пасля Мікалая Чорнага аб сваім навярненні абвясцілі Геранім Хадкевіч і Станіслаў Кішка. Не прайшло і году, як паслядоўнікамі Рэфармацыі сталі Валовічы, Глябовічы, Сапегі, Вішнявецкія, Войны, Пацы, Зяновічы, Агінскія, Пронскія, Нарушэвічы, Шэметы і іншыя. Шляхта, як католікі, так і праваслаўныя, масава пераходзілі ў кальвінізм, а месцічы актыўна прымалі вучэнне Лютара.

Па-рознаму адбываліся гэтыя навярненні. У князя Паўла Друцкага-Сакалінскага, цівуна троцкага, жонка пачала хадзіць на кальвінскія набажэнствы. Князь спачатку злаваўся, крычаў, што здрадзіла веры, потым перастаў звяртаць увагу. Аднойчы, пад час банкету ў віцебскага судзьдзі гродзкага Ольбрыхта Вільчка, дом якога стаяў па суседзтву, нехта з гасцей выказаў геніяльную ідэю, што рабіць зь непакорнай жонкаю: узяць кій, і выгнаць яе ад тых кальвінаў, а зборышча іхняе разагнаць. Поўны праведнага гневу на крыўдзіцеляў праваслаўнай веры, князь Друцкі-Сакалінскі разам з узброенымі кіямі слугамі, пайшоў на другі канец Віцебску шукаць кальвінскі збор. Калі, аднак, увайшоў у хату, дзе ішло набажэнства, прапаведнік ня толькі не спужаўся загневанага князя, але, наадварот, прапанаваў яму сесці на лаўку і паслухаць пропаведзь. Пазней цівун троцкі ўзгадваў, што яго такі страх і пашана агарнулі, што нават калі б яму месца пад лаўкай паказалі, ён бы і там сеў без ніякага супраціву. Неўзабаве князь Павал пакаяўся, а праз некалькі гадоў віцебскі судзьдзя гродзкі зацвярджаў наданне на віцебскі кальвінскі збор: Я, князь Павел Друцкій-Соколінскій, маршалок его королевской мілості, тівун і городнічый троцкій, мілуючы правдівое слово Божое у зборе светом евангеліцком проповеданое і для размноженія і розшыренія в нем верных Панскіх, ку вечной чэсті і фале Пана Бога Вшэхмогонцого і Сына Его едынаго Хрыста Пана і Духа Светого, ку збудованню збору светого власным коштом своім надал і на вечность од давного часу запісал пляц і огород свой, лежачый в Замку Ніжнем вітэбском.

У савецкай гістарычнай літаратуры пашырана меркаваньне, што галоўнай прычынай масавага прыняцця Рэфармацыі беларускімі магнатамі і шляхтай было прагненне захапіць маёмасць каталіцкай ці праваслаўнай царквы і жаданне мець танную, невымагаючую царкву ў сваіх уладаннях. Аднак нават павярхоўнага позірку на сытуацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVI стагодзьдзя дастаткова, каб абвергнуць такое цверджанне. Зямельныя ўладанні далёка ня самых заможных беларускіх магнатаў, такіх як Гарнастаі ці Тальвашы, нашмат перавышалі ўладанні каталіцкіх біскупстваў. Праваслаўная царква жыла пераважна за кошт дапамогі заможных апекуноў і практычна ня мела больш менш сурёзнай уласнасці. У той жа час будаўніцтва новых збораў, распаўсюджванне ідэяў Рэфармацыі, увогуле стварэнне новага вобразу царквы патрабавала немалых фінансавых выдаткаў. У дадатак рэфармаваныя цэрквы ад сваіх вернікаў патрабавалі без параўнання большай пасвячонасці, а самае галоўнае - сапраўднай, жывой веры. Калі ж звярнуцца да дакумантаў таго часу, то асабістая перапіска беларускай шляхты сведчыць аб тым, што асноўнымі прычынамі іх падтрымкі Рэфармацыі былі асабістая вера, народжаная слуханнем Слова Божага, і жаданне бачыць царкву, адпаведную вобразу царквы, апісанай у Бібліі.

У 1556 годзе ўся Эўропа чытала адказ Мікалая Радзівіла Чорнага на адкрыты ліст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёіза Ліпамана. У студзені гэтага году нунцы ў сваім лісьце абвінаваціў віленскага ваяводу ў спрыянні вераадступніцтву і скрытыкаваў ягоныя погляды, заклікаючы вярнуцца да каталіцкай царквы. Адказ Мікалая Чорнага, напісаны на лаціне і выданы ў Караляўцы ў кастрычніку таго самага году, стаў сваеасаблівай дэклярацыяй беларускай Рэфармацыі. Віленскі ваявода фактычна першым сярод рэфармацыйных дзеячоў Вялікага Княства сфармуляваў дактрыну эвангельскіх цэркваў у краіне.

Перш за ўсё Мікалай Чорны абверг канцэпцыю паўсюднасці ўлады папы рымскага: Мы цалкам згодныя з тым, што каралеўства Хрыстова мусіць быць, адпаведна са Сьвятым Пісьмом, пашырана па ўсёй зямлі, ад мора і да мора, ад усіх рэк і аж да ўскраю сьвету. Але гэтае каралеўства зусім не такое, як імпэрыя Кіра ці Аляксандра, ці Цэзара Аўгуста, якія славіліся сваімі незлічонымі багаццямі. Каралеўства Хрыстова - гэта духоўная еднасць людзей, дзе няма багаццяў. Сам Хрыстос гаварыў: Каралеўства Маё ня ёсць падобным да гэтага свету. Далей віленскі ваявода выказаў прагр?/p>