Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – "бацька" Рэфармацыі ў ВКЛ

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?скі двор у Кракаў. У Кракаве малады магнат вучыўся ва ўнівэрсытэце, а таксама набываў веды, неабходныя для дзяржаўнага дзеяча, назіраючы палітычнае жыццё польскай сталіцы. Мянушку Чорны Мікалай атрымаў крыху пазней з-за колеру сваёй барады, чым адрозніваўся ад свайго стрыечнага брата, вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога.

Славуты ў Вялікім Княстве магнацкі род Радзівілаў заўсёды славіўся сваім патрыятызмам. Ня быў выключэннем і Мікалай Чорны. У гэты час палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага перажывала застой, выкліканы шматгадовай адсутнасцю вялікага князя Жыгімонта Старога ў дзяржаве, які наведваў Вільню раз на некалькі год, астатні час жывучы ў Кракаве. Мікалай Радзівіл, бачачы, як дзяржава гібне без адпаведнага лідарства, прапанаваў беларускім магнатам звярнуцца да Жыгімонта Старога з просьбай аб перадачы рэальнай улады ў Княстве сыну караля, Жыгімонту Аўгусту, які ў 1529 г. быў ужо фармальна абраны і на польскі, і на літоўскі трон. Гэтая прапанова Чорнага патрапіла на добрую глебу, і восенню 1544 г. на Берасцейскім сойме Жыгімонт Аўгуст становіцца ўладаром Вялікага Княства Літоўскага. Трыццацігадовы Мікалай Радзівіл стаў галоўным дарадцам і правай рукой вялікага князя, з якім яго звязвалі доўгія гады сяброўства яшчэ з часоў знаходжання ў Кракаве пры каралеўскім двары. Гэтая пазыцыя Чорнага была замацаваная пасадаю вялікага маршалка, найважнейшай пасля канцлера пасадай у Вялікім Княстве, якую надаў свайму сябру Жыгімонт Аўгуст. Да кампэтэнцыі маршалка належала судовая ўлада вышэйшай інстанцыі і пытанні знешняй палітыкі краіны.

Уплыў Мікалая Радзівіла на дзяржаўныя справы яшчэ больш павялічыўся, калі неўзабаве Жыгімонт Аўгуст закахаўся ў Барбару Радзівіл, стрыечную сястру Чорнага. Маладая ўдава троцкага ваяводы жыла тады ў палацы свайго брата, Мікалая Радзівіла Рудога. Вялікі князь часта наведваў яе, і вестка пра гэта разыйшлася па ўсёй краіне. Браты Барбары звярнуліся да свайго валадара, просячы, каб сваімі заляцаннямі да іхняй сястры не прыносіў няславы роду Радзівілаў і не наведваў палац на Лукішках у іх адсутнасць. Жыгімонт Аўгуст згадзіўся і нейкі час да Барбары не прыходзіў. Аднойчы, пачуўшы, што браты выехалі з Вільні, вялікі князь парушыў сваё слова і патаемна зьявіўся на Лукішках. Але ўвайшоўшы ў палац, замест каханай Жыгімонт Аўгуст убачыў братоў Мікалая Чорнага і Мікалая Рудога. Вялікі князь ня стаў хітраваць і абвесціў, што хоча ажаніца на Барбары. Дай жа Бог, - адказалі браты і адразу паклікалі святара. Шлюб Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл быў патаемны, і амаль год пра яго практычна ніхто ня ведаў. Толькі калі ў 1548 г. памёр Жыгімонт Стары і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст атрымаў польскую карону, выявілася, што малады кароль мае жонку-ліцвінку. Каб падвысіць статус сваёй сястры ў вачох польскага грамадзтва, Мікалай Чорны адмыслова выехаў у 1547 г. з пасольствам у Вену, дзе атрымаў княскі тытул з рук імпэратара Карла V.

На працягу некалькіх наступных гадоў Мікалай Радзівіл Чорны становіцца некаранаваным каралём Літвы. У яго руках засяродзіліся найважнейшыя дзяржаўныя пасады нашай краіны. У 1549 г. ён атрымаў пасаду троцкага ваяводы, праз два гады стаў канцлерам Вялікага Княства, а яшчэ праз год атрымаў віленскае ваяводзтва (найважнейшая ваяводзкая пасада ў дзяржаве). Смерць каралевы не пахіснула даверу Жыгімонта Аўгуста да Мікалая Чорнага. Вялікакняскім прывілеем ён атрымаў права захоўваць у сваім архіве ў Нясьвіжы ўсе паперы і дакуманты, звязаныя з унутранай і знешняй палітыкай Вялікага Княства, прыраўноўваючы нясвіскі архіў да дзяржаўнага. Улічваючы, што Жыгімонт Аўгуст большасць часу знаходзіўся ў Польскім Каралеўстве, фактычная ўлада ў краіне была сканцэнтраваная ў руках Мікалая Радзівіла.

Але ня толькі палітычная карера цікавіла князя Мікалая. Час імклівага ўзвышэньня быў адначасова пэрыядам складаных духоўных пошукаў. Рэфармацыя, якой жыла Эўропа XVI стагодзьдзя, не магла пакінуць абыякавым Мікалая Радзівіла. Упершыню ён сутыкнуўся зь ідэямі аднаўлення хрысціянства пад час вучобы, калі выяжджаў у Нямеччыну для завяршэння сваёй адукацыі. Вярнуўшыся ў Вільню, малады магнат пазнаёміўся з віленскімі лютаранамі. У гэты час ён блізка сыйшоўся з Абрагамам Кульвай, палымяныя пропаведзі якога выклікалі ў маладога Радзівіла захапленне ягонай верай і ягонай перакананасцю. Калі ў 1542 г. Кульва, ратуючыся ад пераследваньняў, выехаў у Каралявец, дзе стаў прфэсарам у тамтэйшым унівэрсытэце, Мікалай Чорны заапекаваўся хворай маці аднаго з першых прапаведнікаў Рэфармацыі ў Вільні.

У той самы час Ян Радзівіл, малодшы брат Чорнага, паехаў на лячэнне ў Італію. Па дарозе ён заехаў у Вітэнбэрг і пазнаёміўся там з Філіпам Мэлянхтонам, вучнем і наступнікам Марціна Лютара. Пабыўшы некаторы час у сталіцы Рэфармацыі, Ян Радзівіл прыняў эвангельскае вучэнне і стаў гарачым яго вызнаўцам. Наступныя два гады, якія ён правёў у Італіі, толькі ўмацавалі Яна ў слушнасці зробленага выбару. Вярнуўшыся на радзіму, Ян Радзівіл пачаў прапаведваць вучэнне Лютара сярод усіх сваіх шматлікіх сваякоў. І хоць віленскі біскуп Павал Гальшанскі крывым вокам глядзеў на дзейнасць маладога рэфарматара, нічога зрабіць яму ня мог. Тым больш, што да Рэфармацыі пачаў схіляцца дзядзька Радзівілаў, найбагацейшы магнат Вялікага Княства, Станіслаў Кежгайла.

Але лявіна падзеяў, актыўным удзельнікам якіх стаў Мікалай Чорны, адцягнула яго ад прыняцця акрэсленай духоўнай пазыцыі. Напружаны Берасьцейскі сойм, агітацыя за ?/p>