Адмена прыгоннага права

Информация - История

Другие материалы по предмету История

што сяляне не толькі выкуплялі зямлю, але 1 кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці ў асобе селяніна. Праводзячы выкупную аперацыю, казна вырашыла і праблему спагнання дарэформенных даўгоў з памешчыкаў. На Беларусі, паводле даных за 1859 г., 59,8 % прыгонных сялян (увогуле па Расіі - 65 %) былі закладзены іх уладальнікамі ў розных крэдытных установах. Гэты доўг утрымліваўся з выкупной пазыкі памешчыкам, што вызваліла іх ад даўгоў і выратавала ад фінансавага банкруцтва.

Умовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Абяўленне маніфеста 1 палажэнняў выклікала масавы ўздым сялянскіх выступленняў ва ўсёй Расіі. У 1861 г. на Беларусі зарэгістраваны 379 сялянскіх хваляванняў (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.), 125 з іх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі. У 1862 г. барацьба сялян разгарнулася з новай сілай (152 выступленні). Сяляне супраціўляліся высяленню іх на пустэчы і забалочаныя ўчасткі, патрабавалі зменшыць павіннасці, вярнуць выпасы, сенажаці.

Сялянскі рух 1861 - 1862 гг. не здолеў перамагчы, усе выступленні сялян былі жорстка падаўлены. Аднак ва ўмовах паўстання 1863 -1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці шэраг мерапрыемстваў, якія ўнеслі істотныя змены ў "Палажэнні" ад 19 лютага 1861 г. Указ ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні, скасоўвалася часоваабавязанае становішча сялян, яны станавіліся ўласнікамі, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20 %. 2 лістапада 1863 г. гэты ўказ распаўсюджаны на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губерні. На Беларусі былі створаны павятовыя паверачныя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат. Абеззямеленым у 1846 - 1856 гг. сялянам выдаваўся 3-дзесяцінны сямейны надзел. У поўным абёме вярталася зямля, адабраная ў іх з 1857 г. Паўстанне 1863 - 1864 гг. паўплывала і на становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У адпаведнасці з законам 1867 г. яны пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Зробленыя ўрадам уступкі, безумоўна, палепшылі становішча сялян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі і стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму ў Літве і на Беларусі. Увогуле, рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі. Разам з тым рэформа несла ў сабе шмат супярэчнасцей. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.

Спіс літаратуры

 

1.150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2.Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3.Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4.Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5.Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6.Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7.История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8.Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

9.Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

10.Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.