Адмена прыгоннага права

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?ы былі 5 сакавіка 1861 г. Такі значны разрыў паміж датай зацвярджэння царом заканадаўчых актаў і іх алублікаваннем для ўсеагульнага азнаямлення тлумачыцца тым, што патрэбна было не толькі надрукаваць неабходную колькасць экзэмпляраў гэтых вялікіх дакументаў, але і прыняць шэраг прэвентыўных (папераджальных) захадаў на выпадак хваляванняў, якія небеспадстаўна прагназіраваліся ўладамі. Былі падрыхтаваны неабходныя вайсковыя часці ў сталіцах, а ў губерні для назірання за парадкам накіраваны флігель-адютанты, якія ў неабходных выпадках мелі права дзейнічаць ад імя цара.

Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. Юрыдычных актаў, пад нормы якіх падпадала ўся імперыя, было некалькі. Гэта - Агульнае палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб упарадкаванні дваровых людзей, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб выкупе сялянамі, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, іх сядзібнай аседласці і аб садзейнічанні ўрада набыццю гэтымі сялянамі ва ўласнасць палявых надзелаў, Палажэнне аб губернскіх і павятовых па сялянскіх справах установах, а таксама "Правілы аб парадку ўвядзення ў дзеянне Палажэнняў аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці". 3 мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычылася два: Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і Беларускіх (пад гэта палажэнне падпадалі Магілёўская губерня і большая частка Віцебскай) і Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).

У маніфесце і палажэннях былі заканадаўча замацаваны ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. Галоўным звяном у заканадаўчых актах рэформы былі асабістыя правы сялян. У маніфесце падкрэслівалася, што адмена прыгоннага права зяўляецца вынікам добраахвотнай ініцыятывы "высакароднага дваранства". У алпаведнасіу_.з..маніфестам селянін адразу атрымліваў асабістую свабодў~Былы прыгонны, у якогараней йазггеівчык^ер забраць усю яуі маёмасць, а самога прадаць, падараваць, закласці, зараз атрымліваў не толькі магчымасць вольна распараджацца сваёй асобай, але і шэраг грамадзянскіх правоў: ад свайго імя заключаць розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Сельскія і валасныя праўленні займаліся раскладкай і зборам падаткаў, выконвалі распараджэнні мясцовых улад, рэгулявалі пазямельныя адносіны сялян, сачылі за парадкам у вёсцы. За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове кругавой парукі, а судовыя справы вырашаліся паводле норм і традыцый звычаёвага права.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы - павятовыя міравыя зезды і губернскія па сялянскіх справах установы. Кантралявалі дзейнасць гэтых органаў губернатары. Першай інстанцыяй па ўрэгуляванні адносін паміж сялянамі і памешчыкамі зяўляліся міравыя пасрэднікі, якія прызначаліся губернатарам з мясцовых дваран. Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат - нарматыўных актаў, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў. На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі, як ужо было сказана, ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне.

Свой польны надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі.

Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 рублёў (6 р. - 6 %, 100 р. - 100 %). Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў вБігляДзекяштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэбдбыло вярнуць до^ўгд выглядзе выкупных плацяжоу, куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыкў. За гэты час сялянам даводзілася выплаціць да 300 % пазычанай ім сумы.

Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі - у 3-4 разы). Атрымлівалася,