Адмена прыгоннага права

Информация - История

Другие материалы по предмету История

убернатарства, бачачы вынікі вызвалення сялян у суседніх прыбалтыйскіх губернях, дзе сяляне атрымалі асабістую свабоду яшчэ ў пачатку XIX ст., пагадзіліся б на падобную рэформу. Летам 1857 г. Аляксандр II ізноў сустрэўся з В.І.Назімавым, цяпер ужо ў Вільні, і генерал-губернатар пацвердзіў, што памешчыкі паўночна-заходніх губерняў гатовы выступіць з ініцыятывай адмовы ад прыгоннага права. Імператар, безумоўна, адобрыў гэту "ініцыятыву".

Пад націскам В.І. Назімава інвентарныя камітэты Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў прынялі рашэнне не займацца пытаннямі рэгулявання адносін паміж памешчыкамі і сялянамі, для чаго яны і былі калісьці створаны, а пагадзіліся бязвыплатна вызваліць сялян, пакінуўшы памешчыкам усю зямлю і сялянскую нерухомасць. Гэта рашэнне В.І.Назімаў у верасні 1857 г. накіраваў міністру ўнутраных спраў. У кастрычніку ён асабіста прыехаў у Пецярбург і папрасіў даць яму далейшыя інструкцыі. Імператар загадаў паскорыць вырашэнне гэтага пытання. Хутка такая інструкцыя для Назімава была распрацавана, і 20 лістапада 1857 г. Аляксандр II падпісаў і накіраваў рэскрыпт (прадпісанне) генерал-губернатару Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў В.І.Назімаву аб заснаванні з прадстаўнікоў мясцовых памешчыкаў трох губернскіх камітэтаў і адной агульнай камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян. Крыху пазней падобныя камітэты былі створаны і ў іншых губернях Расіі.

Змест рэскрыпта сведчыў аб тым, што ініцыятыва памешчыкаў аб вызваленні сялян па "остзейскаму" ўзору была памайстэрску выкарыстана вярхоўнай уладай для прапановы, нечаканай для памешчыкаў. Праграма ўрада, якую трэба было абмеркаваць у створаных камітэтах, давала прыгонным сялянам грамадзянскія правы, але захоўвала вотчынную ўладу памешчыка. За памешчыкам заставалася права ўласнасці на ўсю зямлю. Сялянам пакідалі сядзібныя надзелы, якія яны на прадягу пэўнага часу павінны былі выкупіць. Звыш гэтага прадугледжвалася даць сялянам у карыстанне пэўную колькасць зямлі "для забеспячэння іх быту і для выканання іх абавязкаў перад урадам і памешчыкам", за якую сялян абавязвалі плаціць аброк альбо працаваць на памешчыка. Памешчык атрымліваў таксама права паліцэйскага нагляду за сялянамі. Пры гэтым будучыя адносіны сялян і памешчыкаў зяўляліся б гарантыяй своечасовай платы першымі дзяржаўных і земскіх падаткаў. У рэскрыпце нічога не было сказана аб адмене прыгоннага права, але 21 лістапада 1857 г. у "Дадатковай адносіне" ўжо недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным у "паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян" зяўляецца адмена прыгоннага права.

Менавіта дзеянне гэтых двух дакументаў, з якіх другі канкрэтызаваў агульныя і не зусім ясныя палажэнні першага, зрабіла незваротным працэс падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права па ўсёй імперыі, а іх апублікаванне легалізавала абмеркаванне праблемы. Неабходнасць рэформы была публічна пацверджана. Стала зразумелым, што прыгоннае права дажывае апошнія гады. Чаканне хуткіх перамен падштурхнула да дзеянняў як памешчыкаў, так і сялян.

Ужо ў пачатку XIX ст. у беларускіх губернях назіралася тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Памешчыкі перасялялі сваіх сялян на горшыя землі, адразалі ў іх частку зямлі, увогуле пазбаўлялі надзелаў. Калі ў пачатку стагоддзя ў заходніх беларускіх губернях памешчыцкая зямля складала 1/3 усёй плошчы маёнтка, а ў карыстанні сялян было 2/3, то перад рэформай у Віленскай губерні сялянам засталося толькі 52,5 % ворыва і сенажацей, у Гродзенскай - 55,8 %. Значна павялічылася сярод сялян колькасць агароднікаў (мелі толькі сядзібы) і кутнікаў (не мелі ні зямлі, ні жылля).

Дзеянні памешчыкаў выклікалі пратэст сялян. Ен прымаў розныя формы: адмаўленне ад выканання феадальных павіннасцей, супраціўленне перасяленню і памяншэнню надзелаў, калектыўныя скаргі, самавольныя лясныя парубкі, падпальванне памешчыцкіх сядзіб, напады на памешчыкаў і аканомаў, непадпарадкаванне памешчыцкай і ўрадавай адміністрацыі. У 1858 - 1860 гг. сялянскія хваляванні адбыліся ва ўсіх беларускіх губернях. Паводле няпоўных звестак (пра некаторыя выступленні мясцовыя ўлады не паведамлялі), у гэты час зарэгістравана 42 сялянскія хваляванні, 11 з якіх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі.

Своеасаблівым пратэстам супраць прыгонніцкай сістэмы з.явіўся т. зв. "цвярозы рух", які разгарнуўся ў 1858 - 1859 гг. Ён быў накіраваны супраць вінных водкупаў1, высокіх падаткаў на віно і спайвання насельніцтва. На сялянскіх сходах прымаліся рашэнні байкатаваць пітныя дамы, ствараліся "брацтвы цвярозасці". У гэтым руху прымалі ўдзел амаль усе катэгорыі прыгнечанага насельніцтва. Напрыклад, у "брацтвах цвярозасці" Ваўкавыскага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губерні было каля 5 тыс. чалавек.

Нягледзячы на тое, што сялянскія хваляванні былі стыхійнымі і лакальнымі, не вызначаліся масавасцю і настойлівасцю, яны добра выявілі агульныя інтарэсы прыгоннага сялянства, адлюстравалі настрой і жаданні народа. Сяляне выступалі за сапраўднае і поўнае вызваленне ад памешчыцкай улады і перадачу ім усей зямлі, памешчыкі - за адмену прыгоннага права пры захаванні сваёй уласнасці на зямлю. Безумоўна, царызм падтрымаў памешчыкаў.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з маніфестам. Але апублікаваны ўсе гэтыя дакумен?/p>