Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

есійнага і грамадскага абавязку, настойлівай працы. Менавіта ў свецкай, мірскай дзейнасці чалавек павінен быць максімальна актыўным, імкнуцца да ідэалу. Як паводзіць сябе, чалавек павінен перш за ўсё раіцца са сваёй маральнай інтуіцыяй, сумленнем. Чалавеку не патрэбны нейкія знешнія прадпісанні, пасрэдніцтва святароў, нават філасофская мудрасць. Маральнае рашэнне, якое чалавек прымае, адпавядае яго магчымасцям, духоўным і фізічным сілам. Як бы чалавек ні стараўся, яно ўсё роўна далёкае ад ідэалу. Рэальныя ўчынкі чалавека заўсёды змяшчаюць у сабе элемент маральнага кампрамісу. Такім падыходам да дзейнасці чалавека сцвярджалася, па-першае, індывідуальная, маральная свабода чалавека, па-другое, яго асабістая адказнасць за свае ўчынкі.

Ліберальна-дэмакратычны характар мела пратэстанцкая канцэпцыя адносін царквы да грамадства і дзяржавы. Як ужо адзначалася, царква трактавалася пратэстантамі як хаўрус веруючых, абяднаных евангельскім вучэннем і таінствамі хрышчэння і прычашчэння. Служыцелі царквы не ўяўляюць асобнай, прывілеяванай іерархіі, яны раўназначныя міранам. Больш таго, міране маюць права як выбіраць, так і змяшчаць святароў. У гэтай акцыі былі закладзены элементы будучага рэспубліканізму. Рэфарматары ў асноўным зяўляліся прыхільнікамі неўмяшання царкны ў справы дзяржавы. У той жа час яны лічылі, што дзяржава мае права ўмешвацца ў царкоўныя снравы. Аднак, на думку рэфарматараў, царква таксама можа прадяўляць дзяржаве пэўныя прэтэнзіі, карэкціраваць яе дзейінасць, якая не адпавядае боскаму закону. Кальвін, таксама, як і беларускія рэфарматары (С. Будны, В. Цяпінскі, Якуб з Калімаўкі і інш.),прэдпісваў не падпарадкоўвацца ўладзе, якая дзейнічае насуперак Богу.

Аднак у кальвінізме ідэя залежнасці і падпарадкавання дзяржавы царкоўным прадпісанням пе зяўляецца тэакратыяй у яе традыцыйным, сярэднявечным выглядзе, а хутчэй за ўсё дэмакратыяй, таму што царква ў пратэстанцкім разуменні -- гэта адзіны народ, абяднаны евангельскім вучэннем, г. зн. пераважна міране, і дзяржава павінна падпарадкоўвацца народу. Менавіта ў пратэстантызме нарадзілася ідэя народнага суверэнітэту. Другая палітыная ідэя, якая сфарміравалася ва ўлонні Рэфармацыі - гэта ідэя вяршэнства закону.

Такім чынам, прадпрынятая ідэолагамі пратэстантызму рэформа рэлігійнага светапогляду абумовіла змену ўстановак асобы. Чалавек арыентаваўся не на вырашэнне абстрактных, рэлігійна-метафізічных праблем, а пераважна на рэальныя, зямныя справы працу, сямю, побыт, духоўнамаральнае самаўдасканаленне. Дарэчы, гэта арыентацыя добра прасочваецца ў Нясвіжскім Катэхізісе 1562 г. У межах пратэстанцкага светапогляду фарміраваўся новы духоўны тып чалавека, які ўсведамляе адказнасць за сваю справу, імкнецца да поспеху ў сваёй прафесіі і дзейнасці, чалавска разважлівага, памяркоўнага, цярпімага, сумленнага, працавітага, свабодалюбівага. Карацей кажучы, у межах пратэстанцкага вучэння сфарміраваўся тып асобы новай еўрапейскай цывілізацыі, капі-талістычнага грамадства. Пратэстантызм зводам сваіх рэлігійных і маральных установак санкцыянаваў капіталістычную прадпрымальніцкую дзейнасць. У якасці вышэйшай каштоўнасці жыцця чалавека ён абвясціў працу працу рамесніка, купца, селяніна, інтэлігента, гаспадарчую працу на дзяржаўнай ніве чыноўніка і нават караля. 3 пратэстантызмам знітаваны ўзрастанне адукаванасці і культурнага ўзроўню гра-мадства (кожны галава сямі павінен быць пісьменным, умець чытаць Біблію і тлумачыць яе сваім блізкім), развіццё сістэмы школьнай адукацыі. Адсюль не цяжка зда-гадацца, што менавіта рэфарматарская інтэнцыя заахвоціла Скарыну перакласці і надрукаваць Біблію для простых людзей. Значную ролю адыграла Рэфармацыя ў развіцці беларускай культуры і нацыянальнай самасвядомасці.

Контррэфармацыя, якая ў Заходняй Еўропе пачалася ўжо ў першай палове XVI ст., у Вялікім княстве Літоўскім сваю дзейнасць актывізавала толькі на пачатку 70-х гадоў XVI ст. У 1569 г. па запрашэнні каталіцкага біскупа Валеряна Пратасевіча ў Вільню прыбыла першая група езуітаў. У 1574 г. была створана асобная езуіцкая правінцыя, у якую ўвайшлі Польшча і ВКЛ. Асмоўным зместам контр-рэфармацыйнай дзейнасці езуітаў было схіленне да каталіцтва прадстаўнікоў буйных магнацка-шляхецкіх пратэс-танцкіх фамілій, моладзі, арганізацыя шырокай сеткі наву-чальных устаноў, уплыў на ўладу і перш за ўсё на караля, дзяржаўную палітыку і г. д. Менавіта пры падтрымцы буй-ных феадалаў, католікаў, дзяржаўных чыноўнікаў, караля езуітам на працягу другой паловы XVIXVII ст. удалося за-няць пануючае палажэнне ва ўсіх вядучых сферах духоўна-га жыцця Ірамадства. Адной з акцый Контррэфармацыі на беларуска-ўкраінскіх землях зяўлялася царкоўная унія.

Найбольш значным вынікам контррэфармацыйнай дзейнасці зяўлялася згалінаваная сістэма езуіцкіх калегіумаў на чале з Віленскім універсітэтам, заснаваным у 1578 г. Сярод іншых дысцыплін тут выкладалася этыка.

Рэфармацыя не толькі спрыяла развіццю нацыянальнай культуры народаў,дэмакратызацыі асветы і ўсяго інтэлектуальнага жыцця, але і ўзмацніла раскол грамадства па канфесійнаму прынцыпу, распальвала рэлігійную барацьбу, аслабляючы тым самым нацыянальна-вызваленчую барацьбу.

Падрываючы царкоўныя інстытуты, рэфарматары зрабілі ў пэўнай ступені і пазітыўную для рэлігіі, царквы справу: яны ўзмацнілі веру, адрадзілі значэнне прынцыпу тэацэнтрызму, што ў сваю чаргу выкарыстала Контррэфармацыя для ўзмацнен-я сваіх ідэалагічна-ф?/p>