Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
?эта не спыніла Буднага, бо ён лічыў, што вельмі мала праўдзівых і разумных кніг і гэта падштурхнула да выдання твора.
За кароткі тэрмін пры падтрымцы А.Хамутоўскага піша "Вызнанне аб урадзе і ўрадоўцах" і "Абарону ўрада". Гэтыя творы склалі аснову зборніка "Аб савецкай уладзе", што выйшаў у студзені 1583г. з лоскай друкарні. Сюды ж увайшлі і "Апісанне Іеўскага Сінода 1568г.", "Адказ на Ліст Сеньёра".
2.2. С. Будны і беларускае арыянства
Сярод шматлікіх плыняў рэфармацыйнага руху на Беларусі разгарнулася выключна вострая ідэалагічная палеміка. Асабліва адметнае месца займала так званая арыянская ерась.
Творы Сымона Буднага, выдатнага антытрынітарыя, складаюць значную частку друкаваных выданняў, якія зявіліся ў другой палове XVI ст. Усе цэрквы, уключаючы арыянскія сіноды, цураліся яго вучэння, клеймавалі аўтара за адступніцтна. I ўсё ж погляды Буднага, нягледзячы на іх своеасаблівасць, разглядаюцца даследчыкамі толькі як адно з адгалінаванняў арыянскай ідэалогіі, расцэньваюцца як водгук на заходнееўрапейскае антытрынітарства або разнавіднасць нямецкага і галандскага анабаптызму.
У апошнія гады цікавасць да поглядаў арыян узрасла. Прычыны таму: у арыянах бачылі першых польскіх сацыялістаў і пацыфістаў; дзейнасць і ўплыў арыян ахапілі шмат краін і атрымалі, такім чынам, міжнародны характар; вялікая сіла ўздеяння арыянскай ідэалогіі, нягледзячы на нешматлікасць яе прыхільнікаў.
У часы С. Буднага ў Беларусі склалася своеасаблівае становішча. Тут сутыкнуліся дзве ідэалогіі: уплыў праваслаўнай Маскоўскай дзяржавы і ваяўнічы каталіцызм, які быў заняты выкараненнем ідэй рэфармацыі. У той час, калі з Усходу пранікалі ў Беларусь загартаваныя ў барацьбе з татарскім ярмом ідэі стварэння адзінай рускай дзяржавы, адгалоскі рэфармацыі, што даносіліся з Захаду, выконвалі двайную ролю: па-першае, яны ўмацоўвалі антыкаталіцкі лагер, па-другое, абуджалі свядомасць гараджан. У сялянстве, якое найбольш глыбока зведала на сабе нацыянальны і класавы прыгнёт, яшчэ толькі збіраліся сілы для масавых выступленняў супраць прыгнятальнікаў.
Узбуджэнне грамадскай думкі пад уплывам сацыяльных супярэчнасцей выклікала рост спачування рэфармацыйнаму руху, з аднаго боку, у асобных свецкіх феадалаў, а з другога у дробнапамеснай шляхты і гараджан.
Адной з асаблівасцей гэтага руху, які адрозніваў Беларусь ад заходніх краін, было тое, што на чале яго аказалася непаслядоўная дробнапамесная шляхта. Яна шукала ў рэфармацыі магчымасць выказаць пратэст супраць наступу магнатаў на дробнае землеўладанне. У сваю чаргу, некаторыя магнаты бачылі ў рэфармацыі сродак барацьбы супраць неймаверна сквапных апетытаў вышэйшага каталіцкага духавенства, якое сапернічала з імі ў эксплуатацыі народа.
Жыццё і дзейнасць С. Буднага праходзілі ў Беларусі, якая стагнала пад класавым і нацыянальна-рэлігійным прыгнётам. Гэта, безумоўна, адбілася на поглядах Буднага. Ён супрацоўнічаў з прыхільнікамі Ф. Соцына, прысутнічаў на многіх сінодах арыянскіх братоў, аднак яго погляды шмат у чым не супадалі з ідэямі Ф. Соцына. Гжэгажа Паўла, Пятра Ганэзія, Якуба з Калінаўкі і інш. У поглядах С. Буднага было нямала хістанняў: утапічныя ідэі грамадскай і маёмаснай роўнасці, адмаўленне ад дзяржаўных пасад, евангельская беднасць або крайні пацыфізм не захапілі яго.
С. Будны зыходзячы з умоў рэчаіснасці, адхіляў утапічнае мераванне левых арыян, што сапруднаму хрысціяніну нельга займаць дзяржаўныя пасады і карыстацца ўладай мяча.Ён не патрабаваў як гэта абвяшчалі яны, адмовы ад маёмасці і поўнага разняволення сялян. Нарэшце, Будны апрўдаваў вядзенне справялівых войн у абарону краіны і асуждаў войны захопніцкія.
Вялікай заслугай С. Буднага зяўляецца тое, што ён дэталёва, крытычна даследваў Евангелле. Гэта расхіствала асновы схаластычных поглядаў сярэдневяковых філосафаў і багасловаў. Э.М. Уілбер пісаў Будны угадаў прыблізна на два стагодзі шмат якія са знаходак сучаснага тэкстуальнага крытызму. Яго крытычныя даследванні Бібліі падцьвердзілі радыкальныя навуковыя погляды, да якіх вучоныя заўсёды імкнуліся.
2.3 С. Будны як філолаг
Будны абараняў родную мову ад засмечвання чужымі, незразумелымі народу словамі.
Вось як Будны спрабаваў паказаць асобу Хрыста, які зяўляўся для яго ўзорам дасканаласці чалавека. Сваё разважанне ён абгрунтоўваў па канкрэтным моўным матэрыяле, у дадзеным выпадку на шматзначнасці грэчаскага слова аго. Гэта слова было выкарыстана евангелістамі ў сказе, які можна разумець дваяка, у залежнасці ад яго значэння. Будны пярэчыў супраць перакладу: Хрыстос, будучы ў выглядзе бога, не лічыў захопам быць роўным богу.Ён прапанаваў свой пераклад: Хрыстос, будучы ў выглядзе бога, не прадяўляў патрабаванняў, каб быць роўным богу, таму што грэчаскае слова аго, гаварыў Будны, не толькі ў латыністаў arbitro, а ў нас прытрымліваючыся думкі, паважаю, а часцей нават азначае патрабую, вяду, ганю. Вельмі цікавае тлумачэнне слова першародны (бахор). Што датычыць гэтага эпітэта, то апостал называе сына боскага першародным не таму, што ён нарадзіўся раней, чым хто-небудзь іншы... Наша слова першародны, а таксама лацінскае primogenitus, таксама як грэчаскае прототокос, гаворыць аб псршым нараджэнні; яўрэйскае імя бахор азначае таго сына ў бацькі, які камандуе сваімі братамі і тым самым зяўляецца галавой незалежна ад таго, нарадзі