Заканадаўства вялiкага княства лiтоўскага

Информация - История

Другие материалы по предмету История

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

 

кафедра гісторыі Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

РЭФЕРАТ

на тэму:

Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага: ГIСТАРЫЧНЫ АНАЛIЗ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МИНСК, 2008

1. Агульная характарыстыка

 

Да XVI ст. выключнае права выдання законаў меў гаспадар, вялiкi князь лiтоўскi. Паколькi вялiкі князь ўвасабляе вышэйшую заканадаўчую, выканаўчую i судовую ўладу, вельмi складана (а часам увогуле немагчыма) адрознiць вялiкакняжацкiя распараджэннi ад заканадаўчых дакументаў.

Статут 1529 г. удакладняў, што законы выдаюцца гаспадаром з ведомостью и порадою и с призволеньем рад наших великого князства Литовского. Статут 1566 г. адлюстраваў узросшую ролю сейма (сойма) у дзяржаўным жыццi. Згодна гэтаму зводу законаў, апошнiя выдавалiся гаспадаром пры згодзе сейма Вялiкага княства Лiтоўскага. З 1588 г. права выдання законаў належала толькi сойму (пры захаваннi за вялiкiм князем i панамi-радай заканадаўчай iнiцыятывы). Такiм чынам, развiццё заканадаўства з 1588 г. да апошнiх гадоў iснавання Вялiкага княства Лiтоўскага адбывалася шляхам прыняцця пастаноў сойма (канстытуцый), якiя дапаўнялi нормы Статута.

Адсутнасць дакладнага размежавання ў XII XV ст. памiж актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным правам вызначае iснаванне ў гэты перыяд шмат прамежкавых (пераходных) груп. Адной з iх з'яўляюцца т. зв. устаўныя граматы лiсты, асобныя з якiх датычылiся абмежаванай тэрыторыi цi групы асоб. Устаўныя граматы вялiкiх князёў лiтоўскiх класiфiцыруюць па тыпах: ільготныя, даравальныя (цi жалаваныя) i ахоўныя (цi пацвярджальныя) i па вiдах: земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва, канкрэтным асобам. Гiсторык права М. Ясiнскi менавiта iльготныя граматы назваў прывiлеяй у непасрэдным сэнсе гэтага слова. Аднак у сучаснай беларускай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн прывiлей (ад лац. асаблiвы закон) ужываецца ў шырокiм сэнсе, тоесны грамаце у якасцi вызначэння заканадаўчых актаў, якiмi вялiкiя князi цi каралі надавалi або пацвярджалi выключныя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных сацыяльных цi этна-рэлiгiйных груп. Такiм чынам, класiфiкацыя прывiлеяў у апошнiм значэннi супадае з класiфiкацыяй грамат.

У XV XVI ст. шэраг заканадаўчых дакументаў (канстытуцыi, стату-ты, сеймавыя ўхвалы) называўся ўставамi. Найбольш вядомая Устава на валокi 1557 г. закон аб правядзеннi валочнай памеры ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, выдадзены вялiкiм князем Жыгiмонтам II Аўгустам i панамi-радай. Разам з тым трэба мець на ўвазе, што ўставамi называлi i распараджэннi ваявод, якiя, зразумела, не з'яўляюцца помнiкамi права.

Узмацненне цэнтральнай улады ў XV ст. дазволiла пачаць выпрацоўку кодэксаў права агульных для ўсёй дзяржавы заканадаўчых нормаў. Першы кодэкс у адным спiсе меў назву Судзебнiк. Тэрмiн Судзебнiк у якасцi вызначэння заканадаўчага кодэкса ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм распаўсюджвання не атрымаў. Але існавалі маскоўскiя Судзебнiкі 1497 i 1550 гг.

Найбольш буйныя зборы законаў феадальнага права ў княстве атрымалi назву статутаў (ад лац. пастанова). У Польшчы Вiслiцкi статут быў прыняты ў 1347 г., у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм першы у 1529 г., другi у 1566 г. i трэцi у 1588 г. Статуты падзялялiся на раздзелы i асобныя артыкулы. Уступалi ў дзеянне пасля прыняцця на агульных сеймах i канфiрмацыi (ад лац. зацвярджэнне).

Яшчэ адным з найбольш распаўсюджаных вiдаў заканадаўчых актаў з'яўляюцца канстытуцыі (ад лац. лад) пастановы сейма Рэчы Паспалiтай. Яны мелi сiлу закону ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, калi прымалiся ў дачыненнi да тэрыторыi ўсёй Рэчы Паспалiтай i былi абвешчаны на сеймах або калi прынятыя рашэннi датычылiся толькi княства. Як правiла, апошнiя ў сеймавых дакументах вылучалiся ў самастойны раздзел. Урэшце, прыняты ў 1791 г. асноўны закон Рэчы Паспалiтай таксама меў назву канстытуцыя, але, каб падкрэслiць яго значэнне, слова канстытуцыя пiшуць з вялiкай лiтары.

2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты

 

Як ужо адзначалася вышэй, прывiлеi падзялялiся на ільготныя, даравальныя i ахоўныя. Былi земскiя (пашыралiся на ўсiх феадалаў), гарадам, абласныя, валасныя (толькi для пэўнай тэрыторыi), прывiлеi для асобных груп насельнiцтва.

Першымi агульнадзяржаўнымi (земскiмi) прывiлеямi лiчацца прывiлеi, выдадзеныя ў 1387 г. вялiкiм князем Ягайлам аб iльготах феадалам за пераход у каталiцтва (20.2.1387), аб вызваленнi каталiцкага духавенства i яго маёнткаў ад дзяржаўных павiннасцей i падаткаў (22.2.1387). Гарадзельскi прывiлей 1413 г. пашырыў правы феадалаў-католiкаў, а ў 1432 1434 гг. яны былi распаўсюджаны на ўсю шляхту. Праваслаўныя феадалы, як i феадалы-католiкi, атрымалi права насiць гербы i карыстацца iншымi знакамi рыцарскай годнасцi. Былi створаны прававыя перадумовы для абяднання i вылучэння саслоўя шляхты, незалежна ад веравызнання.

Афармленне саслоўных правоў шляхты ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у XV ст. суправаджалася ўзмацненнем улады феадалаў над сялянамi. Прывiлеем 02.05.1447 г. вялiкі князь Казiмiр IV забаранiў пераход сялян ад аднаго феадала да другога (у асобных выданнях прывiлей датуецца памылкова 02.05.1457 г.).

Феадальнай канстытуцыяй называюць прывiлей вялiкага князя лiтоўскага Аляксандра 1492 г., якi абмежаваў уладу вялiкага князя панамi-радай. Прывiлей таксама вызначыў асновы адмiнiстрацы?/p>