Заканадаўства вялiкага княства лiтоўскага

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Статут меў 14 раздзелаў i 488 артыкулаў. У раздзелах 14 змяшчалiся нормы дзяржаўнага права i судовага ладу, 510 i часткова 13 шлюбна-сямейнага, зямельнага i грамадзянскага права, 1112, 14 i часткова 13 крымiнальнага права. Статут быў падрыхтаваны ў перыяд, калi каралём i вялiкiм князем быў Стэфан Баторый (15761586), на высокiм тэарэтычным узроўнi квалiфiкаванымi правазнаўцамi, працай якiх кiравалi А. Валовiч i Л. Сапега.

Статут 1588 г. заканадаўча аформiў захаванне Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы; насуперак акту Люблiнскай унii, абвяшчаў iдэю верацярпiмасцi, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгi або злачынства ў няволю, прадугледжваў крымiнальную адказнасць шляхцiца за забойства простага чалавека. Статут быў надрукаваны на старажытнабеларускай мове ў 1588 г. у Вiленскай друкарнi Мамонiчаў пад наглядам Л. Сапе-гi, у 1614 г. выдадзены на польскай мове (перадрукоўваўся ў 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819 гг.), у 1811 г. на рускай мове ў Пецярбургу. Меў вялiкi ўплыў на працэс кадыфiкацыi рускага права, падрыхтоўкi Саборнага ўлажэння 1649 г. Найбольш поўнае сучаснае выданне ажыццёўлена ў 1989 г.

 

5. Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiтай

 

Да 1569 г. (Люблiнскай унii) пастановы сейма называлiся часцей ухваламi. У Статуце 1588 г. ужываюцца абодва тэрмiны. Канстытуцыi сеймаў Рэчы Паспалiтай падзялялiся на тры групы: 1) тыя, што датычылi ўсёй Рэчы Паспалiтай; 2) рашэннi, якiя датычылi толькi Польшчы; 3) рашэннi, якiя мелi сiлу толькi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Як правiла, апошнiя ў сеймавых дакументах вылучалiся ў спецыяльны раздзел. Працэс прыняцця заканадаўчых рашэнняў у сейме складаўся з некалькiх стадый: 1) падрыхтоўка законапраекта, 2) абмеркаванне i прыняцце яго, 3) абнародаванне закона. Падрыхтоўка законапраекта ажыццяўлялася дзяржаўнай канцылярыяй i спецыяльна створанай камiсiяй. Заканадаўчая iнiцыятыва належала вялiкаму князю i радзе. Абмеркаванне i прыняцце Канстытуцыi праходзiлі ў абедзвюх палатах сейма сенаце i пасольскай палаце (избе). Канчаткова закон рэдагаваў кароль. Канстытуцыі абнародавалiся на спецыяльных сеймiках, пасля ўпiсвалiся ў адпаведныя кнiгi, а таксама ў Метрыку Вялiкага княства Лiтоўскага (гл. раздзел 3 Матэрыялы справаводства), з 1732 г. друкавалiся ў зборы законаў i актаў (Volumina legum). Апошняе выданне складзена паводле хранала-гiчнага прынцыпу i ахоплiвала перыяд ад 1317 г. да 1782 г., аднак не з'яўлялася афiцыйным i не змяшчала ўсiх законаў Рэчы Паспалiтай. Да таго ж шэраг дакументаў запазычаны з прац асобных даследчыкаў.

Канстытуцыяй таксама называюць прыняты Чатырохгадовым сеймам Закон аб урадзе 3 мая 1791 г. Гэты заканадаўчы акт складаўся з прэамбулы i 11 раздзелаў. Канстытуцыя вызначала правы i абавязкi ўсiх саслоўяў. Прадугледжвалася размежаванне трох улад: заканадаўчай, выканаўчай i судовай (сейм, урад, судовыя органы). Дзякуючы Кансты-туцыi, у Рэчы Паспалiтай была зроблена спроба ажыццявiць прынцып парламенцкага спосабу кiравання, але яе палажэннi не былi поўнасцю ажыццёўлены па прычыне бунту рэакцыйных колаў, якiя абвясцiлi вясной 1792 г. у горадзе Таргавiцы канфедэрацыю i стварылi ўмовы для ўмяшання замежных дзяржаў.

ЛIТАРАТУРА

 

  • Падрабязны аналіз крыніц заканадаўчых дакументаў гл.: Юхо І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 2001.
  • Гл.: Ясинский М. Уставные земские грамоты Литовско-Русского государства. Киев, 1889.
  • Гл.: Старостина И.П. Судебник Казимира 1468 г. // Древнейшие государства на территории СССР. М-лы и исследов. 1988 1989 гг. М., 1991. С.170 345.
  • Статут Великого княжества Литовского 1529 г. Мн., 2001.
  • Временник Императорского Московского общества истории и древностей Российских. Кн. 23. М., 1855.
  • Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588: Тэксты, даведнiк, каментарыi. Мн., 2005.