Заканадаўства вялiкага княства лiтоўскага

Информация - История

Другие материалы по предмету История

i i г. д.

Судзебнiк Казiмiра IV 1468 г. у сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага дазваляе прасачыць, як на аснове мясцовага звычаёвага права з улiкам агульнаеўрапейскiх прававых традыцый i судова-адмiнi-страцыйнай практыкi фармiравалiся агульнадзяржаўныя заканадаўчыя нормы. Па звычаёваму праву агульнай мэтай пакарання была кампенсацыя пацярпеўшаму прычыненай шкоды i спыненне злачыннай дзейнасцi. Пры гэтым цяжар гэтай кампенсацыi часам ускладаўся не толькi на сям'ю, але i на вёску, горад. У Судзебнiку 1468 г. ужо прысутнiчае iндывiдуалiзацыя пакарання: злачынец павiнен быў несцi адказнасць перад законам i нiякi выкуп не пазбаўляў яго ад пакарання. Заўважана ўзмацненне пакарання за парушэнне маёмасных правоў, што адлюстроўвала высокi этап грамадскага развiцця, для якога характэрна ўзмацненне карных функцый дзяржавы i рост феадальнай залежнасцi сялянства. Разам з тым Судзебнiк Казiмiра IV не з'яўляўся яшчэ агульнадзяржаўным кодэксам, ён толькi дапаўняў нормы агульназемскiх прывiлеяў. Гэта быў першы крок да кадыфiкацыi i сiстэматызацыi феадальнага права, завершаны выданнем трох статутаў Вялiкага княства Лiтоўскага у 1529, 1566 i 1588 гг.

 

4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца

 

Праца па падрыхтоўцы першага Статута Вялiкага княства Лiтоўскага вялася на працягу некалькiх гадоў першай чвэрцi XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але не быў зацверджаны. Ён уведзены толькi з 29.09.1529 г.

Статут быў, па сутнасцi, зводам законаў на аснове кадыфiкацыi i сiстэматызацыi нормаў мясцовага звычаёвага права, пастаноў дзяржаўных i судовых устаноў, прывiлеяў. Прозвiшчы складальнiкаў невядомыя. Не зусім абгрунтавана меркаванне, што ў складаннi i рэдагаваннi Статута прымаў удзел Ф. Скарына.

Статут складаўся з 13 раздзелаў i 244 артыкулаў. Пазней былi ўнесены дапаўненнi, у вынiку якiх колькасць артыкулаў павялiчылася да 283. Першы Статут 1529 г. пашыраўся ў рукапiсных спiсах (копiях). Першапачатковы яго спiс, зроблены ў Вiльнi на старабеларускай мове, не дайшоў да нашага часу. Захавалiся 4 спiсы на рускай (старажытнабеларускай), 3 перакладныя (лацiнская i польская мовы) i 4 спiсы XIX ст. Спiсы названы па прозвiшчах iх уладальнiкаў або месцах захавання. Упершыню надрукаваны на беларускай мове ў 1841 г. у Познанi, у 1854г. кiрылiцай у Маскве.

У Статут 1529 г. былi ўпершыню ўнесены нормы, што ў пэўнай ступенi абмяжоўвалi правы магнатаў, абвяшчалася правiла, згодна з якiм усе асобы (i ўбогiя, i багатыя) павiнны былi судзiцца згодна с гэтым Статутам. Вялiкi князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць iншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць iм маёнткаў, зямель, чыноў, захоўваць iснуючыя законы. Такiм чынам, павялiчвалася ступень дэкларатыўнасцi, увогуле характэрная для большасцi заканадаўчых актаў. Статут пацвярджаў прынцып iндывiдуальнай адказнасцi, рэгламентаваў удзел абаронцаў у працэсе. Урэшце абараняцца перад судом і даказваць сваю невінаватасць абвінавачаны павінен быў сам. Але калі ён не мог здзяйсняць абарону самастойна, то даручаў гэта свайму верніку ці пракуратару. Калі першы проста давераная асоба абвінавачанага, то другі прафесійны юрыст-павераны шляхціц, які займаўся адвакацкай практыкай.

Рост i ўмацаванне феадальнай уласнасцi, пашырэнне правоў шляхты i антыфеадальныя выступленнi сялянства патрабавалi ў сярэдзiне XVI ст. змен у заканадаўстве. У 1551 г. для падрыхтоўкi новага статута была створана камiсiя з 5 католiкаў i 5 праваслаўных. Падрыхтаваны ўжо ў 1561 г., ён быў зацверджаны толькi ў сакавiку 1566 г. У Статут былi ўпiсаны Вiленcкi прывiлей 1563 г., якi ў чарговы раз дэклараваў ураўнаванне ў правах католiкаў i праваслаўных, i Бельскi прывiлей 1564 г., якi гарантаваў неўмяшанне адмiнiстрацыi (ваявод i старастаў) у судовыя справы шляхты. Асноўнымi крынiцамi Статута 1566 г., акрамя таго, сталi iншыя агульназемскiя i абласныя прывiлеi (граматы), Судзебнiк 1468 г., Статут 1529 г. i некаторыя нормы звычаёвага права.

Як i Статут 1529 г., другi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага не быў у XVI ст. надрукаваны. Вядома 58 яго спiсаў: 13 на старажытна-беларускай, 40 напольскай i 5 на лацiнскай мовах. Першая (i пакуль адзiная) яго публiкацыя ў 1855 г. (Временник императорского московс-кого общества истории и древностей российских. Кн. 23). У Статуце 1566 г. захавана з невялiкiмi зменамi структура Статута 1529 г. Усяго раздзелаў 14 (у параўнанні з папярэднім вызначаны асобна раздзел 4: судовы лад i судовы працэс). Зацвярджалася стварэнне падкаморскiх (межавых) i земскiх (шляхецкiх) судоў. Абвяшчалася прэзумпцыя невiнаватасцi (раздзел 14, арт. 2); непаўналетнiя маглi быць пакараны толькi пасля 14 гадоў.

Iмкненне шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага да адраджэння самастойнасцi сваёй дзяржавы, жаданне ў большай ступенi ўлiчыць змены ў сацыяльна-эканамiчным жыццi краiны прадвызначалi пачатак працы над новым зборам законаў (статутам). Да канца 1584 г. яна была амаль завершана, але, паколькi новы Статут iгнараваў акт Люблiнскай унii 1569 г., Польшча не згаджалася зацвердзiць яго на агульным сейме Рэчы Паспалiтай. У вынiку Статут быў зацверджаны велiкакняжацкiм прывiлеем 28.1.1588 г. (гэта мусiў зрабiць Жыгiмонт III, каб захаваць велiкакняжацкi трон).

Трэцi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага дзейнiчаў з 1589 г., а пасля ўключэння Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi у Вiцебскай i Магiлёўскай губернях да 1832 г., у Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях да 1840 г.

Крынiцамi для распрацоўкi Статута сталi: Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529 i 1566 г., сеймавыя пастановы 1573, 1578, 1580, 1584 гг., каралеўскiя прывiлеi, пастановы павятовых сеймiкаў.