Дунін-Марцінкевіч Беларус

Информация - Разное

Другие материалы по предмету Разное

Министерство образования РБ.

 

 

 

 

СШ №184

 

10 “Д” класс

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дунін-Марцінкевіч

 

 

 

Выполнил: Вжос С. К.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Минск 2001.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

(1807-1884)

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч закладваў трывалы падмурак новай беларускай літаратуры, быў мастаком арыгінальнай творчай канцэпцыі і адметнага стылю, асобай яркай і каларытнай.

Усё жыццё і творчасць Дуніна-Марцінкевіча ў служэнні грамадзянскім ідэалам, у імкненні ўзвышаць людзей духоўна, маральна. Няхай не ўсе з ідэалаў, якімі натхняўся Дунін-Марцінкевіч, былі самымі перадавымі на свой час, яго творчасць яркая мастацкая старонка ў адлюстраванні вельмі значнага адрэзку гісторыі беларускага народа. Амаль паўстагоддзя пісаў пісьменнік, а за гыты час Беларусь з феадальнай стала капіталістычнай, перажыўшы ілюзорныя надзеі на вызваленне ад прыгоннага ладу, гераічныя дні паўстання 1863 года і трагедыю яго паражэння, затым першыя два дзесяцігоддзі парэформеннага часу, якія ўнеслі свае драматычныя карэктывы ў жыццё беларускіх гарадоў і вёсак, ахопленых працэсамі шпаркага развіцця капіталізму.

На два перыяды прынята дзяліць творчы шлях Дуніна-Марцінкевіча дарэформенны і паслярэформенны. Але ўся яго творчасць выяўляе даволі цэльны, аднойчы сфарміраваны і мала крануты іншымі ўплывамі светапогляд. Што ж фарміравала гэты светапогляд, якія акалічнасці жыцця паэта, якія ідэйныя ўплывы, літа- ратурныя плыні, грамадскія сувязі і кантакты?

Пінская шляхта”

(1866)

У фарсе-вадэвілі Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” свараецца паміж сабой дзве сямі. І ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. А як можна дараваць такую смяротную крыўду пінскаму шляхціцу, як можна пасля гэтага згадзіцца на шлюб дачкі Марылі з сынам Пратасавіцкага Грышкам?!

Пінская шляхта - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі. Да зяўлення Моднага шляхцюка К. Каганца і Паўлінкі Я. Купалы гэта была першая беларуская камедыя. Яна і сёння не сыходзіць са сцэны прафесійных і саманадзейных тэатраў Беларусі. Насычаная камізмам, яна разам з тым вельмі сурёзная, як бы працяг, толькі іншымі сродкамі, тае барацьбы, якую вёў Дунін-Марцінкевіч у паўстанні 1863 года.

Даследчыкі звычайна звяртаюць увагу на вострыню крытыкі царскага чыноўніц- тва, суда. Не менш вострая гэтая крытыка і ў адрас шляхты.

Пінская шляхта пісалася пасля паўстання 1863 года. Паражэнне яго было кан- чатковым гістарычным паражэннем польскай, у тым ліку і беларускай, шляхты, па- ражэннем тых ідэалаў, якім сам Дунін-Марцінкевіч сімпатызаваў, якія прапаведваў. Ні польская, ні беларуская шляхта пасля 1863 года на гістарычную арэну як колькі небудзь значная гістарычная сіла больш ужо не выйшла. Ды будучы грамадскі актыўнай на працягу многіх стагоддзяў, шляхта ў гісторыі польскага і беларускага народа, з аднаго боку, вылучыла яркіх рэвалюцыйных дзеячаў Т. Касцюшку, А.Міцкевіча, В. Урублеўскага, Я. Дамброўскага, з другога боку, з яе асяроддзя вылу- чыўся тып фанабэрыстага ганарліўца. Юрыдычна ў Польшчы як дзяржаве шляхец- кіх вольнасцей усе дваране былі роўныя: магнат і апошні са збяднелых прадстаўні- коў так званай шарачковай шляхты. Выкарыстоўваючы шарачковую шляхту ў сваіх палітычных інтрыгах, магнаты разбэшчвалі яе палітычна і маральна. У выніку і складваўся тып шляхціца самаўпэўненага, ганарлівага, каставага, ва ўмовах Белару- сі нецярпімага да народнага асяроддзя, грэблівага да ўсяго мужыцкага, хоць у штодзённым жыцці ні побытам, ні працай падобны шляхціц ад мужыка нічым не адрозніваўся.

Дунін-Марцінкевіч адносіўся да народных мас інакш. І таму ён мог не стаць кры- тыкам таго, чаго ўсёй душой не прымаў у ганарлівай, далёкай ад народа шляхце. Пінская шляхта і стала творам, у якім драматург расквітаўся з блізарукасцю шлях- ты, з яе класавай, паитычнай абмежаванасцю. Дунін-Марцінкевіч высмейваў зака- ранелае нежаданне шляхты стаць побач з народам, яе самалюбства, каставы эгаізм, фанабэрлівасць, разглядаючы усё гэта як прычыны паражэння паўстання 1863 года. Такім чынам, смех Дуніна-Марцінкевіча нараджаўся з драм 1863 года з горычы па- ражэння.

Сёння Пінская шляхта як фарс-вадэвіль найперш уражвае тым, што на паверхні ў ім, што вынікае з сямейна-бытавой калізіі, з уласцівай толькі жанру вадэвіля лёг- касці, гуллівасці, дасціпнасці. Але жанравая прырода фарса-вадэвіля, яго лёгкасць і нібы павярхоўнасць ніяк не засланяюць у песе першаснага, галоўнага сурёзнасці яе сацыяльнага прыцэлу. Адначасова сатырык адкрываў агонь і па антынароднасці шляхты, і па цару, улад якога прадстаўляе ў Пінскай шляхце найяснейшая карона судовы чыноўнік Кручкоў.

Дунін-Марцінкевіч бліскучы, віртуозны майстар фурса-вадэвіля: разгортвання сцэнічнай інтрыгі, выкарыставання сольных спеваў, дуэтаў, танцаў, прыпевак, арганізацыі масавых сцэн. Беларускае слова ў яго поўніцца гарэзнасцю. У вуснах адных персанажаў яно грубавата-простанароднае (Ціхон Пратасавіцкі, Куторга), у другіх летуцэнна-задуменнае (Марыська, Грышка), у трэціх абказёненае лексіко- нам судзейства (Кручкоў, Пісулькін).

Глыбок