Дунін-Марцінкевіч Беларус

Информация - Разное

Другие материалы по предмету Разное

ай індывідуалізацыі характараў у песе няма. Гэта такая камедыя нораваў, дзе носьбітамі характэрных заган выступаюць пакрыху ўсе: і пакрыўджаны Ціхон Пратасавіцкі і крыўдзіцель Іван Цюхай-Ліпскі, і Статкевіч і Альпенскі, якіх Кручкоў звёў для чарговай сваркі, спадзеючыся на новае жніво. Роўным жа чынам норавы шляхты выказваюцца і ў сцэне з пакараннем бізунамі. Кожны з шляхцюкоў апошнюю капейку гатоў аддаць, каб толькі, калі ўжо секчы яго будуць, то хай сякуць, як шляхціца на дыване, а найлепш, то каб зусім мінуць бізуноў, бо чым жа тады ён, шляхцюк, будзе адрознівацца ад мужыка?! Пинская шляхта Усё ж улагодж- вае Кручкова, грузячы яму поўны воз сушаных грыбоў, кадоўбчыкаў мёду і іншага дастатку. З павагай і няўцямнасцю слухае гэтая шляхта і выкладкі жывадзёра Круч- кова, у якога ў сакавіку 69 дзён, у кастрычніку 45, бо за такімі менавіта датамі абвяшчаецца ім спачатку ўказ Пятра Вялікага, які нібыта зявіўся ў 1688 годзе, калі Пётр быў яшчэ малалетнім, а пасля ўказ ея вялічаства Анны Іванаўны 1764года, хоць тая царавала на самой справе ў 1730-1740гадах. А чаго вартыя ўказы Елісаве- ты Пятроўны ад 49 апрэля 1893 года і всеміласцівейшай Екацярыны Вялікай ад 23 сенцябра 1903 года?! Пінская шляхта нават не ведае летазлічэння, веку, года, у якім яна жыве! Усім гэтым Дунін-Марцінкевіч зедліва высмейваў грамадскую інэртнасць, правінцыялізм, невуцтва шляхты.

Большасць шляхціцаў як тыпы раскрываюцца ў песе сваёй мовай. Асабліва характэрная мова ў Ціхона Пратасавіцкага з гэтым дарэчы ў яго гаворцы і неда- рэчы хрэн табе ў вочы. Характэрная таксама мова ў яго жонкі Куліны з пастаян- ным прыгаворваннем бойся бога!. Але найбагацей у сваіх камічных нюансах мана- логі Куторгі і Кручкова.

Куторга стары кавалер. Ён заляцаецца да Марыські, хоча адбіць яе ў Грышкі і галоўнае выкарыстаць момант: Куторга згаджаецца скрывадушнічаць як сведка перад Кручковым на карысць Пратасавіцкіх, абы толькі яны аддалі за яго Марысь- ку. Аднак сведкам змовы куторгі становіцца сам Кручкоў і запраторвае няўдалага ўхажора ў халодную, а сам, узяўшы хабар, выступае затым у ролі дабрачынцы-свата ў Грышкі і Марыські. У выніку за ўсе свае судовыя згрызоты канфліктныя бакі рас- плачваюцца немалымі грашамі. Перапшкоды да жаніцьбы закаханых зняты, новы канфлікт паміж шляхтай Кручковым завязаны, і прадстаўнік царскага суда знікае са сцэны з поўнай надзеяй, што ён зноў завітае сюды да шляхты, зноў грабяне чарговы хабар, папе хмельнага крупніку, паздзіўляе шляхту сваёй вучонсцю, злосцю і дабратой, непрыступнасцю і згаворлівасцю.

Вобраз Кручкова вобраз, які пададзены ў песе найбольш буйным планам.

Піскулькін… Тут, брат, нам харошае жніво! настройвае Кручкоў свайго пісьма- вадзіцеля, не менш ласага на грошы чым сам. Следства ў Кручкова самае абектыўнае.. Галоўнае, абы было страшна, і таму ў найяснейшай кароны вус адзін уніз, а другі ўгору тырчыць. Ставіцца пытанне, ці ёсць сведкі, а да сведкаў, ці бачылі бойку Пратасавіцкага з Ліпскім, ці не бачылі. І не паспелі адны са сведак сказаць, што бачылі, другія што не бачылі, адразу ж грыміць: Ну дык добра! Следства кончана, цяпер будзе суд….

Але спачатку Кручкоў спаганяе грыўну. Плацяць усе. Обжалованы Протосавіцкі імее зараз жа ўплаціць пошлін 20, прыгонных 16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалу- шчыся Ліпскі ў палавіне таго; сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, - па 9-ці рублёў, а ўсяпрочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла па тры рублі. Ужо хапіла б, здаецца, гэтага, стаўшага сёння славутым выслоўя за тое, што не бачыла, - па тры рублі, ды ўсё гэта яшчэ не апагей кручкатворства Кручкова. Апагей дэкрат, якому ўся шляхта кланяецца, якім Кручкоў карае, штрафуе, назначае колькасць бізуноў на дыване і без дывана і бярэ, наряшце, за гербавую і негербавую паперу. Дастаецца добра всёй прочэй шляхце, каторая не відзела дракі. За то, што не відзела, а тым самым не магла і разняць дзерушчыхся, ёй назначаецца таксама па пяць лоз на дыване, па пяць рублёў в пользу таго ж прысуцвія, гэта значыць, у карысць самой найяснейшай кароны!..

І яшчэ адзін штрых. Шляхта просіць, каб Кручкоў злітаваўся, вызваліў ад лазы. Яна ўжо залагодзіла Пісулькіна, сунуўшы яму ў кішэнь маляванага госця, і той перадае просьбу шляхты Кручкову. Кручкоў адказвае: не магу, не магу. Знаеш, па всеміласцівейшаму ўказу нашага гасудара 1881 года, сенцябра 75-га дня, какой вялікі адказ за паблажку сторанам у ўгалоўным прэступленні? Не толькі пасаду магу страціць, но і лічнасць падвергнецца апаснасці. І, слухаючы Кручкова, шляхта яшчэ больш раскашэльваецца, каб толькі пазбавіцца наслання-кары, каб не ўвяргаць у апаснасць такую высокую лічнасць, як найяснейшая карона!..

А ў астатнім найяснейшая карона цудоўны чалавек, жартаўнік, і выпіць можа, і патанцаваць, і ў лад сказаць: Ну, пановешляхта браты! Я вам родны, я вам брат, дык на прашчанне выпем яшчэ па кубку крупніку, заспяваем нашу родную песню ды паскачам на заручынах. Маральная сапсутасць ў ім пачынаецца з хабар- ніцтва, а кручкатворам яго зрабіў царызм, бюракратыя, сістэма, якую і выкрываў Дунін-Марцінкевіч вобразам Кручкова. Такім чынам, у цэлым са сваёй задачай камедыёграфа Дунін-Марцінкевіч у абраным жанры бліскуча справіўся.