Дзяржаўны і саслоўны лад Вялікага княства Літоўскага
Информация - История
Другие материалы по предмету История
Дзяржаўны і саслоўны лад ВКЛ
У XIV першай палове XVI ст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Як выглядала сацыяльная структура феадальнага грамадства? Якую ролю ў палітычным, эканамічным жыцці Вялікага княства Літоўскага выконвалі розныя групы насельніцтва?
На Беларусі ў XIVXVI стст. зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальную эпоху, належала дзяржаве, феадалам і царкоўным арганізацыям. Невялікай яе часткай валодалі гарады і гараджане. Уласнікі зямлі склалі пануючы клас феадальных уладальнікаў. Ён быў невялікім колькасна і складаў каля 10% насельніцтва. Асноўная частка грамадства была прадстаўлена прадукцыйным класам ся-лянствам, якое карысталася зямлёй і стварала феадальную рэнту. Класы не былі аднародныя па сваім складзе. Яны падзяляліся на групы паводле маёмаснага і прававога становішча.
У дадзенай главе мы спынімся на катэгорыях феадалаў, якія адыгрывалі вырашальную ролю ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Пра розныя пласты сялянскага насельніцтва гаворка пой-дзе далей.
На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі (гаспадар), які зяўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржа-ве, а. таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). Усе феадалы дзяліліся з вялікім князем часткай феадальнай рэнты. 3 гаспадарскага дамена ўвесь прыбытак збіраўся на карыець велікакняжацкай улады і выкарыстоўваўся як на прыватныя мэты князя, так і на дзяржаўныя. Гэтыя землі атрымалі статус дзяржаўных.
Прыступкам ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага ўтрымання). Далей ішлі баяры, самая шматлікая група пануючага класа. Ад князёў яны адрозніваліся тым, што валодалі зямлёй умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы ў князя ці буйных магнатаў). Гэта быў прыклад часовага ўтрымання. Баярства паводле маёмаснага становішча было таксама неаднародным. Былі буйныя баяры, якія стаялі блізка да князёў, сярэднія, што складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву шляхта. Пасля шляхтай пачалі называць феадалаў, што належалі да ваенна-служылага саслоўя. Руская назва баярства паступова выйшла з ужытку.
Пануючы стан класа зямельных уласнікаў, феадалаў, быў замаца-ваны законам. Характэрна, што ў Вялікім княстве Літоўскім доўгі час не было адзінага заканадаўства. Прывілеі, што давалі вялікія князі асобным землям і саслоўям, грунтаваліся на Рускай Праўдзе і мясцовых звычаях. Судзебнік 1468г. Казіміра (14401447 вялікі князь літоўскі, 14471492 і кароль польскі) хоць і пашыраўся на ўсю тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, але кадыфікаваў толькі феадальнае права. Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529г., які потым меў другую (1566) і трэцюю (1588) рэдакцыі.
Роля ў палітычным жыцці розных груп феадалаў не заставалася нязменнан. Адбывалася пэўная эвалюцыя з развіццём палітычных працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі.
Ужо адзначалася, што ў сваім тэрытарыяльным афармленні Вялікае княства Літоўскае на сто з лішнім гадоў апярэджвала Маскоўскую дзяржаву. Але з самага пачатку гэта абяднанне не было такім трыва-лым, як абяднанне Паўночна-Усходняй Русі вакол Масквы. Заха-ванню адноснай самастойнасці ўдзелаў спрыяла і сістэма спадчыннасці, прынятая ў ВКЛ. Пасля смерці ўладальніка землі не размяркоўваліся паміж нашчадкамі, як у Расіі, дзе ўдзельная сістэма стала паную-чай. Часам тое ці іншае княства наогул не трапляла ў рукі да нашчадкаў. Вялікія князі літоўскія шырока выкарыстоўвалі сістэму намесніцтва. Нават раздача Гедымінам зямель сваім сы-нам не мела характару выдзелу ім спадчынных надзелаў, хутчэй гэта былі намесніцтвы. Пасля смерці дзяцей Гедыміна іх княствы таксама не дзяліліся паміж нашчадкамі. Часцей на прастоле за-ставаўся адзін з унукаў Гедыміна, астатнія сыходзілі карміцца ў іншыя месцы. Таму князі, не валодаючы поўным правам уласнасці на выдзеленыя ім землі, стараліся не ўводзіць сваіх парадкаў, кіраваліся мясцовымі звычаямі.
Характар дзяржаўнага ладу не заставаўся нязменным. Ён пасту-пова эвалюцыяніраваў пад уплывам барацьбы цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. Цэнтральная ўлада на працягу ўсяго гэтага перыяду імкнулася рознымі спосабамі ўмацаваць дзяржаўны саюз, шчыльней звязаць усе землі вакол цэнтра. Гэтаму павінна была спрыяць і унія з Полыпчай. Але, на жаль, яна толькі ўзмацніла цэнтра-бежную тэндэнцыю.
Страта пэўнай часткі самастойнасці літоўскімі і беларускімі князямі і магнатамі выклікала моцную апазіцыю цэнтральнай уладзе.
Дзяржаўная кансалідацыя зрабіла паспяховыя крокі пры князю Вітаўце. Аднаўленне літоўскага прастола, паводле Востраўскага па-гаднення 1392г., наблізіла яго да феадалаў княства, умацавала са-цыяльную базу цэнтральнай улады. Наступным сурёзным крокам Вітаўта ў напрамку цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага стала ліквідацыя абласных княжанняў. Гэтым літоўскі князь значна ўма-цаваў матэрыяльн