Дзяржаўны і саслоўны лад Вялікага княства Літоўскага
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?агалі Вітаўту сесці на прастол. Паступова баярства дабівалася ўсё большых прывілей і абмяжоўвала ўладу вялікага князя.
Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. У Гарадзельскім прывілеі 1413г. было запісана толькі адно абмежаван-не на доступ у раду: в совеіцаннн о государственных делах должны допускаться только католнкн на том основаннн, что разннца веры порождает разномыслне н во всем остальном, н нноверцы не держат государственных тайн. Такім чынам, для беларускага праваслаўнага баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны (камандзіры мясцовых палкоў), дзяр-жаўныя чыны: маршалкі (старшынствуючыя на пасяджэннях рады і сейма), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), гетман (каман-дуючы ўзброенымі сіламі), падскарбі (кіраўнік фінансаў), старосты і інш. Назвы дзяржаўных чыноў таксама былі польскія. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай рады. Такія сходы называліся сеймамі паны-рады.
Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. На яго пасяджэннях удзельнічалі ўсе сябры рады, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і пра-васлаўнага духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. Так палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага ўсё болып прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дзяржаўных павіннасцей;
Вялікія князі літоўскія, выбраныя на польскі прастол, стараліся ўлагоджваць феадалаў княства, каб мець магчымасць сядзець адразу на двух крэслах і трымаць абедзве дзяржавы ў саюзе і любові. Прывілеем 1447г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі. Дзякуючы гэтым уступкам вялікі князь страціў уладу над значнай часткай насельніцтва, якая трапіла пад уладу землеўладальнікаў. Сяляне, аддадзеныя прыватным уласнікам, вызваляліся ад дзяржаўных павіннасцей. Вялікі князь страціў крыніцу папаўнення казны і быў пастаўлены ў матэрыяльную залежнасць ад землеўладальнікаў-феадалаў, да якіх вымушаны быў звяртацца, калі зусім спустошвалася казна. Феадалы ж атрымалі магчымасць дабівацца ад князя ўсё новых правоў, вольнасцей і прывілеяў.
Прывілей 1492г. устанавіў, што толькі рашэнні гаспадара з паны-радай маюць сілу закону, які быў абавязковым і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506г. пайшоў яшчэ далей: ён увёў катэгарычнае правіла усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё канстытуцыяналізму, пачатак якому быў пакладзены ў XV ст., пры-мала ўсё больш акрэсленыя абрысы.
У дзяржаве, прасякнутай прынцыпамі федэралізму, натуральна, перавагу павінна было атрымаць мясцовае кіраванне як па ліку ўста-ноў, так і па выканаўчых функцыях. Арганізацыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. У краіне захоўваліся яшчэ некаторыя старажытныя княствы на чале з князямі, праўда пазбаўленымі былых сваіх прывілеяў. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі па-веты, галоўнай асобай у якіх зяўляўся староста. Мясцовыя войскі ўзначальвалі кашталяны. Зборам падаткаў займаліся ключнікі. Мелася мноства і іншых пасад, праз якія вялося кіраванне на месцах: сельскія старосты, намеснікі-дзяржаўцы, цівуны, соцкія, дзесяцкія, войты, старцы. Асобнае кіраванне мелі некаторыя гарады.
Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган сеймік. Сеймікі збіраліся ў ваяводствах і паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты ў вальны сейм.
Такім чынам, у XIVXVI стст. у Вялікім княстве Літоўскім скла-лася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.
Прадстаўнічыя ўстановы сурёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэн-дэнцыю да легітымнага развіцця. Гэта вынікала з умоў, у якія было пастаўлена княства, г.зн. з поліэтнічнасці манархіі, з наяўнасці моц-най і шматлікай зямельнай арыстакратыі, выбарнасці велікакняжацкай улады і цесных палітычных зносін з канстытуцыйнай Полыпчай.
Як бачым, ход унутранага развіцця і яго вынікі ў княстве значна адрозніваліся ад сучаснай яму Маскоўскай дзяржавы. Апошняя развівалася ўсё болып у бок манархічнага абсалютызму (эпоха Івана Грознага). Выхаваныя на мясцовым патрыятызме, а не на агульна-дзяржаўным, феадалы Вялікага княства Літоўскага ў складаны час ахвяравалі не сваімі асабістымі і маёмаснымі правамі, а дзяржаўнай незалежнасцю, калі ўвайшлі ў Карону Польскую.
Спіс літаратуры