Дзяржаўны і саслоўны лад Вялікага княства Літоўскага

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ую аснову сваёй улады. Зараз у яго скарбніцу паступалі ўсе прыбыткі, якія раней ішлі абласным князям: пазя-мельныя, мытныя, гандлёвыя, судовыя, царкоўныя і іншыя зборы. Матэрыяльная база спрыяла росту велікакняжацкай улады як палітычнага фактару. Каранацыя Вітаўта, якая павінна была адбыцца, зяўлялася паказчыкам як яго асабістай, так і дзяржаўнай магутнасці Вялікага княства Літоўскага.

Аднак рост велікакняжацкай улады ў канцы XIV пачатку XV ст. не прывёў да ўсталявання спадчыннай і неабмежаванай манархіі, як гэта здарылася ў суседняй Расіі. Там манарх быў неабмежаваным уладаром, распараджаўся жыццём і маёмасцю сваіх падданых. Вялікае княства Літоўскае, нягледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасяг-нутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстыту-цыйнай манархіі. Чым гэта растлумачыць?

Узвышэнне велікакняжацкай улады адбылося ў Вялікім княстве Літоўскім пасля уніі з Полыпчай. Але унія не ўстанаўлівала спад-чыннага права на літоўскі велікакняжацкі прастол. Магчыма, не апошнюю ролю адыграла ў гэтым адсутнасць у Вітаўта сыноў. Але як бы там ні было, унія прадугледжвала ўзвядзенне прэтэндэнта на велікакняжацкі трон са згоды польскіх паноў і караля польскага.

Так была закладзена аснова не спадчыннай, а выбарнай велікакняжацкай улады.

У развіцці гэтага працэсу нечаканую і дастаткова сурёзную ролю адыграў сам факт скасавання абласных княжанняў, які быў заду-маны з мэтай цэнтралізацыі. Ён меў непрадбачаныя для Вітаўта вынікі. Страціўшы сацыяльную базу ў асобе буйных землеўладальнікаў, князёў, ён зрабіў стаўку на іншую сацыяльную сілу баярства, шлях-ту. На працягу XVXVI стст. ішоў працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў гэтай групы пануючага класа за кошт астатніх. Гарадзельскі прывілей 1413г. забяспечваў не толькі маёмасныя і асабістыя, але і саслоўна-палітычныя правы баярства. Яно цяпер зай-мала месца князёў пры вялікім гаспадары, ва ўстановах дзяржаўнай улады і кіравання. Але баярства не было аднародным. Гарадзельскі прывілей зацвердзіў правы ўласнасці на землі толькі самым уплыво-вым прадстаўнікам гэтага саслоўя, буйнейшым зямельным уласнікам (магнатам). Сярэдняе і радавое баярства, вядомае пад назвай шляхты, заставалася спачатку пад уладай вялікага князя, які рэгуляваў з ёй адносіны, зыходзячы з ваенна-палітычных і часткова фінансавых меркаванняў. Потым яго месца 1 роля пачалі мяняцца. Шляхецкае саслоўе павялічвалася і ўзвышалася палітычна. Прывілеі 1413, 1432, 1434, 1447гг. ураўнавалі ў правах руска-літоўскую шляхту з адпа-ведным саслоўем у Полыпчы. Адзнакай шляхецтва стала не толькі прыналежнасць да таго ці іншага герба, але і проста баярская вайсковая служба. Паступова баяры-шляхта перапляліся з верхнімі пластамі сялянства, ад якога яны адрозніваліся толькі тым, што пры любых абставінах заставаліся вольнымі людзьмі і ім была гаранта-вана асабістая і маёмасная недатыкальнасць.

Фактарам, што спрыяў узвышэнню ваенна-служылага саслоўя, сталі войны, якія Вялікае княства Літоўскае ўвесь час вяло і якіх стала асабліва шмат з канца XV ст. Да таго ж велікакняжацкая ўлада бачыла ў шляхце асноўную сілу ў барацьбе з магнатамі буйнымі зямельнымі ўласнікамі. Выкарыстоўваючы гэта, шляхта дабілася спадчыннага права на зямлю, стала пераўтвараць яе ў вотчыны. Выпрасіла для сябе і прывілеі ў гандлю: Жыгімонт II даў ёй права бяспошліннага вывазу за мяжу лесу, збожжа, жывёлы і ўвозу імпартных тавараў.

Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. 3 1511г. была ўстаноў-лена выбарнасць дэпутатаў вальнага сейма на павятовых сейміках, дзе ў асноўным засядала шляхта. Прывілей 1547г. ураўняў у правах праваслаўную шляхту з каталіцкай. З 1563г. шляхце давалася маг-чымасць займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Урэшце, у пер-шай палове XVI ст. шляхта была ўраўнавана ў правах з магнатамі, ёй гарантавалася палітычная, асабістая і маёмасная недатыкальнасць. У Статуце 1529г. тэрмін шляхта ўжываецца ў дачыненні да ўсіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага. Так быў завершаны працэс афармлення і кансалідацыі розных колаў пануючага класа ў адно шля-хетнае прывілеяванае саслоўе. Тым не менш унутрысаслоўнае становішча феадалаў не заставалася аднолькавым. За магнатамі захоўвалася кіруючая палітычная роля ў дзяржаве. Яны падлягалі асобнай юрысдыкцыі.

Якім чынам змена роляў розных катэгорый і груп класа феада-лаў паўплывала на развіццё дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага?

Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага феадальная манархія, якая мела шэраг асаблівасцей у параўнанні з суседняй Маскоўскай дзяржавай. Скасаванне абласных княжанняў не супра-ваджалася пераносам іх функцый кіравання ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Рускай дзяржаве. У руках вялікага князя не канцэнт-равалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага гасудара і яго думы. Таму ў Вялікім княстве Літоўскім не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваныхустаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ен узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIV ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай. Але ж, у адрозненне ад апошняй, дума ў Вялікім княстве Літоўскім не была дзяржаўнай структурай (установай). Гэта была рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх (з яго пункту погляду) карысных і патрэбных людзей. На першым этапе галоўную ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапа?/p>