Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны
Информация - История
Другие материалы по предмету История
эта За вяртанне на Радзіму (з 1960 г. За вяртанне на Радзіму і развіццё культурных сувязей з суайчыннікамі), а затым Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой выкарыстоўваліся партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам перш за ўсё як сродак ідэалагічнай барацьбы процілеглых грамадскіх сістэм, узмацнення ўплыву сярод суродзічаў камуністычных ідэй, савецкага ладу жыцця. Таварыства пашырала кантакты толькі з тымі эмігранцкімі арганізацыямі, якія афіцыйныя савецкія органы залічвалі да патрыятычных і прагрэсіўных. Гэта яны бачылі ў некрытычным прыманні таго, што адбывалася на Бацькаўшчыне, і цярпімасці да сацыялістычнага ладу. Найбольш актыўныя, але ўсё ж вельмі сціплыя сувязі ў таварыства склаліся з кіраўніцтвам Федэрацыі рускіх канадцаў, Рускім цэнтрам у Нью-Йорку, Цэнтральным кіраўніцтвам культурна-спартыўных таварыстваў суайчыннікаў у Аргенціне, Славянскім таварыствам дружбы ў Англіі, некаторымі аддзеламі Саюза савецкіх грамадзян у Бельгіі і інш.
Асобную замежную супольнасць склала ў пасляваенныя дзесяцігоддзі беларуская меншасць у Польшчы, якая мела сувязь, хоць і слабую, з грамадскімі арганізацыямі, творчымі саюзамі БССР. Да сярэдзіны 80-ых гадоў практычна адсутнічалі яе кантакты з замежнай эміграцыяй. Намаганнямі суродзічаў у Польшчы паступова былі створаны нацыянальныя асновы культурнага жыцця. Гэтаму спрыяла выкладанне беларускай мовы ў пачатковых школах, ліцэях, што ў Бельску і Гайнаўцы, дзейнасць заснаванага ў 1956 г. Беларускага грамадска-культурнага таварыства і яго газеты Ніва. Тут беларусы стварылі шматлікія фальклорныя і аматарскія мастацкія калектывы. Творчыя сілы гуртуюцца вакол літаратурнага абяднання Белавежа (утворана ў 1958 г.), нацыянальных выданняў, а таксама кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта (1956 г.). Вядомасць не толькі ў асяроддзі беларусаў набылі пісьменнікі С. Яновіч, А. Барскі (Баршчэўскі), В. Швед, Я. Чыквін, мастакі Л. Тарасевіч, М. Давідзюк, навукоўцы Ю. Туронак, Б. Бялаказовіч, У. Юзвюк, А. Мірановіч, Я. Мірановіч і іншыя.
Аднак трэба адзначыць, што нават з часоў палітычнай адлігі другой паловы 50-ых першай паловы 60-ых гадоў у СССР і краінах Усходняй Еўропы беларуская меншасць у Польшчы магла ажыццяўляць толькі культурна-асветную нацыянальную дзейнасць, і то даволі абмежаваную.
Паскарэнню працэсаў асіміляцыі садзейнічала палітыка польскіх улад 70-ых гадоў, калі пачаў рэалізоўвацца тэзіс аб Польшчы як монанацыянальнай дзяржаве, яе этнічнай аднароднасці. Толькі падчас распачатай у 80-ых гадах барацьбы грамадства з аўтарытарна-бюракратычнай сістэмай у Польшчы лідэры беларускага насельніцтва выступілі ў абарону яго правоў.
На Беласточчыне ўсё часцей ставілася пытанне аб умацаванні беларускіх школ, пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў праваслаўнай царкве, заснаванні беларускамоўных навучальных, навуковых і культурных устаноў, тэле- і радыёперадач, узнаўленні беларускіх геаграфічных і адміністрацыйных назваў. 3 1981 г. пачало дзейнічаць Беларускае абяднанне студэнтаў у Польшчы, якое афіцыйна зарэгістравана польскімі ўладамі толькі ў 1988 г.
У пасляваенны перыяд беларуская дыяспара пашырылася за кошт дынамічнай міграцыі насельніцтва ў межах Саюза. Вынікам арганізаванага перамяшчэння працоўных рэсурсаў (вярбоўкі) у паўночныя і ўсходнія рэгіёны краіны, грамадскіх заклікаў на асваенне прыродных багаццяў, цалінных земляў, новабудоўлі, пераводу спецыялістаў, рабочых з аднаго месца працы на другое, планавага размеркавання па краіне выпускнікоў вучэбных устаноў, а таксама добраахвотных індывідуальных перасяленняў стала пражыванне значнай часткі нацыі за межамі Беларусі.
Перапісы насельніцтва 1959 і 1979 гт. сведчаць, што за гэты час колькасць беларусаў, якія пражывалі ў краіне паза тэрыторыяй БССР, павялічылася з 17,6 да 20 %. Гэта значыць, што пад канец 70-ых гадоў 1 млн. 894 тыс. беларусаў у іншых рэспубліках былі практычна выключаны з нацыянальна-культурнага жыцця Бацькаўшчыны. Яна фактычна не аказвала ім падтрымкі, не бараніла іх інтарэсы і правы. Палітыка цэнтральнай і рэспубліканскай партыйна-дзяржаўнай улады была скіравана на збліжэнне і зліццё нацый і народнасцей краіны, стварэнне новай супольнасці савецкага народа. Адміністрацыйна-камандная сістэма уніфікавала культурнае, духоўнае жыццё краіны, заахвочвала нацыянальны нігілізм. У гэтых умовах кампактныя асяродкі беларусаў у розных рэгіёнах Саюза не мелі ніякіх сваіх суполак, школ, арганізаванага на нацыянальнай аснове грамадска-культурнага жыцця.
Інтэнсіўная міграцыя беларусаў у межах краіны прывяла да скарачэння неабходных рэспубліцы творчых сіл, рабочых рук, памяншэння долі карэннага насельніцтва ў складзе жыхароў рэспублікі (з 81 % у 1959 г. да 79 % у 1979 г.).
Савецкая сістэма, якая прывяла да нацыянальнага нігілізму, крызісу беларускай культуры на самой Бацькаўшчыне, ігнаравала нацыянальна-культурныя патрэбы беларускай дыяспары. Палітыка ізаляванасці соцень тысяч эмігрантаў, грэбавання нацыянальна-культурнымі інтарэсамі і патрэбамі суродзічаў на тэрыторыі Саюза ССР садзейнічала паслабленню іх нацыянальнай свядомасці, асіміляцыі.
Спіс крыніц і літаратуры
1.Гісторыя Беларусі, другая частка, Ладысеў У.Ф., М., 2002 г.
2.Гісторыя Беларусі, Несцяровіч Я.Ю., М., 1996г.
3.Беларусі ч. 2, пад рэд. прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля, Мінск,2001г.
4.Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.
5.Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч