Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?не беларусаў у Вялікабрытаніі (1946 г.), Беларуска-амерыканскае задзіночанне (1949 г.), Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі (1951 г.), Асацыяцыя жанчын (1952), Згуртаванне беларусаў у Канадзе (1948 г.), Беларускае нацыянальнае абяднанне ў Канадзе (1950 г.), Беларускі саюз моладзі ў Канадзе, Беларускае абяднанне ў Аўстраліі (1951). Пасля вайны аднавіў працу Беларускі хаўрус у Францыі, створаны Саюз беларусаў Бельгіі, якія існуюць і цяпер.
Узгодненасці дзеянняў амерыканскіх і канадскіх арганізацый нашых землякоў садзейнічаюць рэгулярныя сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. 3 сярэдзіны 50-ых гадоў і да 1992 г. адбылося 20 такіх сустрэч, на якіх у апошнія гады прысутнічалі прадстаўнікі беларускіх асяродкаў з многіх іншых краін. 3 1976 г. прайшло таксама 9 сустрэч беларусаў Аўстраліі.
Захаванню нацыянальнай свядомасці, пашырэнню звестак пра Беларусь у краінах пасялення спрыяе перыядычны друк. У даведніках ЗША аб этнічнай прэсе адзначана, што ў 7080-ых гадах у гэтай краіне выходзіла 1415 выданняў на беларускай мове. Найбольш папулярная ў нацыянальных асяродках многіх краін газета Беларус, якая выходзіць у Нью-Йорку з 1950 г. Суродзічамі вядзецца значная культурна-асветная дзейнасць па захаванню мовы, культуры, традыцый народа створаны і працуюць мастацкія і фальклорныя калектывы, нядзельныя беларускія школы, адзначаюцца юбілеі беларускіх пісьменнікаў, выдаюцца мастацкія кнігі.
Беларускія мастакі В. Жаўняровіч, 3. Чайкоўскі, У. Шыманец экспанавалі свае карціны на розных выставах у ЗША і Еўропе. Беларуская тэма гучыць у працах такіх мастакоў, як I. Шыманец-Сурвіла, П. Мірановіч, I. Рагалевіч-Дудко, Г. Русак, М. Наўмовіч, Н. Кудасава. У розных штатах ЗША прайшло больш 100 выстаў карцін Т. Стагановіч-Кольба. А. Ахола-Уала вядомы ў Швецыі і фінляндыі як графік і стваральнік інтэрераў.
Творчыя сілы эміграцыі гуртуюцца вакол заснаванага ў 1951 г. у Нью-Йорку Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ). Такі ж інстытут арганізаваны ў 1967 г. у Канадзе. Яны друкуюць літаратурныя творы, навуковыя працы, збіраюць палотны беларускіх мастакоў замежжа, арганізуюць шматлікія выставы культурна-гістарычнай тэматыкі, выяўленчага мастацтва, мастацкіх вырабаў і інш. Створаны ў 1955 г. аддзел БІНіМа ў Мюнхене вырас у самастойную арганізацыю, якая дзейнічала да 1966 г.
Цэнтрам навукова-культурнага жыцця стала і заснаваная ў 1971 г. Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане, а таксама Англа-беларускае таварыства, якое выдавала ў 19651988 гг. Часопіс беларускіх даследаванняў на англійскай мове, арганізуе навуковыя семінары і канферэнцыі, лекцыі па праблемах Беларусі. У ФРГ дзейнічае Беларускі музей і Інстытут беларусаведаў у Ляймене.
Даследчыкі з ліку эмігрантаў свой погляд на праблемы нацыянальнай гісторыі і культуры асвятлялі на старонках выдаваемых часопісаў і газет, кніг А. Адамовіча, Л. Акіншэвіча, Я. Запрудніка, А. Калубовіча, В. Кіпеля, 3. Кіпель, I. Любачкі, У. Сядуры (Ул. Глыбіннага), П. Урбана і інш. В. Тумашам створана найбольш поўная бібліяграфія Скарыніяны,пачынаючы з XVI ст. Вядомы ў свеце як буйны спецыяліст у галіне ракетнай тэхнікі наш суродзіч Б. Кіт, абраны акадэмікам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, членам многіх нацыянальных таварыстваў.
Асяроддзе замежных беларусаў вылучыла сваіх паэтаў і празаікаў, кампазітараў і спевакоў. Значная частка творчай спадчыны паэтэсы Л. Геніюш (19101983 гг.) звязана з яе эмігранцкім лёсам. Вядомасць у беларускім замежжы набылі пісьменнікі Н. Арсеннева, . М. Сяднёў, А. Салавей, У. Клішэвіч, К. Акула і іншыя. У розныя гады выйшлі кніжкі іх твораў, анталогія паэзіі і прозы "Ля чужых берагоў".
Папулярнасць у славянскім свеце і іншых замежных краінах набыў оперны спявак, выканаўца беларускіх песень М. Забэйда-Суміцкі (19001981 гг.). Беларускія песні гучаць у рэпертуары вядомых спевакоў П. Конюха і М. Стрэчаня. Кампазітар М. Равенскі (18861952 гг.) напісаў значныя творы царкоўнай музыкі, кампазіцыі для хароў, зрабіў апрацоўкі народных песень. У песенным жанры працаваў М. Шчаглоў-Куліковіч (18971969 гг.).
Важную ролю ў духоўным, сацыяльным і культурным жыцці эміграцыі адыгрывае царква. За мяжой дзейнічае Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква і Беларуская праваслаўная царква ў канстанцінопальскай юрысдыкцыі, Беларуская каталіцкая місія, якія зберагаюць нацыянальныя рэлігійныя традыцыі, вядуць рэлігійнае навучанне.
Нацыянальна свядомая беларуская эміграцыя неаднародная па свайму складу, у ёй ёсць розныя плыні, групы і іх супрацьстаянне. Значная частка старой эміграцыі не прыняла пасляваенную палітычную плынь, залічваючы яе да прыслужнікаў фашыстаў. Рознагалоссі па палітычных матывах ёсць паміж прыхільнікамі БЦР і БНР, Рада якой правяла першую пасляваенную сесію ў 1946 г. у Рэгензбургу (Германія). Хоць у галоўным яны не мелі разыходжанняў: аднолькава не прымалі сацыялістычны лад, савецкую ўладу, бачылі Беларусь незалежнай.
Жыццё беларускага замежжа ў пасляваенныя дзесяцігоддзі несла адбітак тых праблем, якія вынікалі з гістарычнага развіцця нацыі і яе тагачаснага стану: аслабленая нацыянальная свядомасць, пэўная разяднанасць па канфесійных адзнаках і інш. У той жа час адсутнасць духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі Бацькаўшчыны паскаралі працэсы асіміляцыі. Менавіта ў адносінах да нацыянальных арганізацый эміграцыі праводзілася партыйна-дзяржаўная палітыка, скіраваная на іх ізаляцыю ад гістарычнай Радзімы, раскол па ідэалагічных адзнаках розных пакаленняў, плыняў.
Створаная ў 1955 г. беларуская секцыя савецкага каміт