Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны
Информация - История
Другие материалы по предмету История
с., ваеннапалонных амаль 135 тыс., якія да вайны жылі ў розных рэгіёнах краіны.
Такім чынам, другая сусветная вайна, германская палітыка на Беларусі спарадзілі вялікія вымушаныя і прымусовыя перамяшчэнні людзей, падрыхтаваўшы гэтым глебу для трэцяй хвалі эміграцыі. Хоць прычынамі яе таксама была палітыка партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР і БССР у папярэднія дзесяцігоддзі і ваенны час.
Беларуская дыяспара ў 19461985 гг. Пад уплывам перамогі СССР і яго саюзнікаў у другой сусветнай вайне многія эмігранты шчыра паверылі сталінскай прапагандзе і публікацыям у эмігранцкай прэсе патрыятычнага напрамку аб сацыялістычным ладзе жыцця. Атмасфера гэтага часу вызначыла рашэнне многіх эмігрантаў прыняць савецкае грамадзянства, а тысяч людзей і вярнуцца на сваю гістарычную Радзіму. Падштурхнуў да рээміграцыі і ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 чэрвеня 1946 г. Аб узнаўленні ў грамадзянстве СССР падданых былой Расійскай імперыі, а таксама асоб, страціўшых савецкае грамадзянства. Ехалі эмігранты і ў Беларусь. 3 улікам гэтага СНК СССР прыняў у чэрвені 1946 г. пастанову, якая дазваляла ўезд на тэрыторыю Украінскай і Беларускай ССР у спрошчаным парадку ўсім украінцам і беларусам, якія прызналі сябе грамадзянамі СССР. Савет Міністраў БССР і ЦК КП(б)Б прынялі пастанову Аб рэпатрыяцыі беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Францыі.
Аднак, нягледзячы на прымусовы характар рэпатрыяцыі, якога СССР дамагаўся да сярэдзіны 50-ых гадоў ад саюзнікаў і міжнародных арганізацый, па шмат якіх прычынах сотні тысяч жыхароў Беларусі пасля вайны засталіся за мяжой. Многія з вывезеных на прымусовую працу загінулі ці не вярнуліся дамоў, шукаючы лепшай долі, па некаторых крыніцах, гэта звыш 260 тыс. чалавек. Павелічэнню колькасці эмігрантаў з ліку ваеннапалонных садзейнічала боязь жорсткай кары нават за прымусовае супрацоўніцтва з немцамі. Таму многія беларусы, захопленыя немцамі ў 1939 г. у складзе польскіх войск, запісвалі сябе палякамі і не вярталіся дамоў. За мяжой засталіся і тыя, хто ваяваў на баку саюзнікаў у польскай арміі генерала Андэрса.
Пры адступленні нямецкіх войск падаліся на Захад не толькі тыя, хто здрадзіў народу, але і працаваўшыя ў часы акупацыі ў цывільнай адміністрацыі, адукацыйнай сістэме, культурна-асветных установах, баючыся хуткага і жорсткага суда, арышту ці высылкі. Гэта быў небеспадстаўны недавер, бо практычна ўсялякая дзейнасць на акупіраванай тэрыторыі лічылася супрацоўніцтвам з ворагам. Многія, хто вярнуўся дамоў з лагераў для перамешчаных асоб ці знаходзіўся ў гады вайны пад уладай акупантаў, прайшлі затым праз сталінскія лагеры.
Выехалі на Захад многія беларускія арганізацыі, установы і ваенныя фарміраванні, створаныя на акупаванай тэрыторыі (Беларуская цэнтральная рада, галоўны штаб Саюза беларускай моладзі, Сабор епіскапаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ваенныя атрады Беларускай краёвай абароны і інш.), частка інтэлігенцыі, святароў. Гэта была самая вялікая хваля беларускай палітычнай эміграцыі: па звестках Беларускага нацыянальнага камітэта, толькі ў Заходняй Германіі 75100 тыс. беларусаў, якія аказаліся ў зоне акупацыі саюзнікаў, не жадалі рэпатрыіравацца .
3 лагераў для перамешчаных асоб у Германіі і Аўстрыі беларусы перасяляліся ў Францыю, Бельгію, ЗША, Канаду. Новымі цэнтрамі эміграцыі сталі Вялікабрытанія і Аўстралія. Па звестках замежных даследчыкаў, пасля другой сусветнай вайны ў ЗША і Канадзе пасялілася прыкладна па 50 тыс. эмігрантаў беларускага паходжання. Яшчэ па некалькі дзесяткаў тысяч іх абаснавалася ў Аўстраліі, Англіі, Францыі, Германіі.
Пры вызначэнні савецка-польскай граніцы пасля другой сусветнай вайны да Польшчы адышлі этнічна беларускія тэрыторыі Беласточчыны, і за межамі Бацькаўшчыны аказалася ад 250 да 400 тыс. суродзічаў. Праўда, падчас пасляваеннай узаемнай рэпатрыяцыі невялікая іх частка (36 тыс. чал.) вярнулася ў рэспубліку. Але ж з яе ў Польшчу перасялілася нямала беларусаў-католікаў, якія па розных прычынах аднеслі сябе да палякаў (боязь атэістычнага ўціску, калгасна-саўгаснага ладу) і ў ліку 274 тыс. рэпатрыіраваных з Беларусі выехалі пераважна ў заходнюю Польшчу.
Пасля цяжкага прыстасавання ў новым асяроддзі большасць беларусаў працавалі рабочымі ў прамысловасці, частка іх абзаводзілася ферюерскімі гаспадаркамі. 3 цягам часу сацыяльны статус многіх беларусаў памяняўся: павялічылася колькасць прадстаўнікоў сярэдняга класа уладальнікаў невялікіх фірм, майстэрняў, іншай уласнасці. У новым пакаленні амерыканскіх, канадскіх беларусаў (дзеці і ўнукі эмігрантаў) многія маюць вышэйшую адукацыю, павялічылася колькасць інтэлігенцыі: інжынераў, лекараў, вучоных, выкладчыкаў ВНУ. У месцах кампактнага пасялення беларусаў з цягам часу павялічыўся іх уплыў на сацыяльна-эканамічныя, палітычныя працэсы гэтых рэгіёнаў (штатаў Каліфорнія, Нью-Джэрсі, Мічыган у ЗША, шэрагу правінцый Канады).
Значная частка трэцяй эміграцыйнай хвалі, як і папярэдніх, папоўніла рускія і польскія замежныя асяродкі, асімілявалася. Аднак менавіта гэтая хваля заявіла аб беларусах як самастойнай этнічнай супольнасці ў замежжы, стварыўшы свае ўстойлівыя нацыянальныя асяродкі, рэлігійныя, грамадска-культурныя арганізацыі, навуковыя цэнтры, газеты і часопісы.
Асновы арганізаванага нацыянальна-культурнага і грамадскага жыцця былі закладзены ў канцы 40-ых пачатку 50-ых гадоў. Сваю жыццяздольнасць праявілі створаныя тады і дзеючыя ў цяперашні час такія арганізацыі, як Згуртава?/p>