Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасцi

Информация - История

Другие материалы по предмету История

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

РЕФЕРАТ

Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасцi

 

 

Студэнта 1 курса БГТУ

Спецыяльнасць ХТНМ

Кудзiна Iвана Мiкалаевiча

 

 

 

 

 

 

 

 

Мiнск 2012

 

 

1)Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР

 

Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці было звязана з палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэннямі. Прадстаўнікі Паўночна-Заходняга камітэта бальшавікоў - В. Кнорын (Кнорыньш), А. Мяснікоў (Мяснікян) і іншыя вельмі адмоўна аднесліся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. Некаторыя з іх нават адмаўлялі сам факт існавання беларускай нацыі і лічылі, што ўвогуле эпоха стварэння нацыянальных дзяржаў скончылася, што беларуская дзяржаўнасць - задумка "буржуазных нацыяналістаў". Аднак сярод бальшавікоў існавалі іншыя пункты гледжання. 31 студзеня 1918 г. у расійскай сталіцы быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Да мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А. Чарвякоў.

У склад камісарыята ўваходзілі і левыя эсэры. Яго прадстаўніцтвы дзейнічалі ў Віцебску, Оршы, Смаленску і супрацоўнічалі з беларускай секцыяй пры ЦК левых эсэраў. Белнацкам вёў палітычную і культурна-асветніцкую дзейнасць сярод беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў. Заснаваў у Маскве Беларускі народны універсітэт, Беларускае навуковае таварыства, адкрыў беларускія школы. Выдаваў кнігі, брашуры, газету "Дзянніца", часопіс "Чырвоны шлях". Кіраўнікі Белнацкама А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязяў з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі). У верасні 1918 г. Белнацкам выступіў з патрабаваннем "Аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую". Тым самым Белнацкам хацеў хоць часткова, хоць па назве, зрабіць крок у напрамку стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці народаў гэтага краю. Аднак Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) не прыняў дадзенай прапановы. Пасля ануліравання Брэсцкага міру расійскія войскі аднавілі тут Савецкую ўладу. Кіраўніцтва БНР выехала ў эміграцыю. Але ж зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Некаторыя партыйныя, савецкія, ваенныя органы без дазволу Паўночна-Заходняга камітэта партыі сталі звяртацца да цэнтральных органаў Расіі з прапановай абвяшчэння самастойнай Беларускай Рэспублікі. Аднак спачатку ў Маскве не прыслухоўваліся да голасу прыхільнікаў стварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці таму, што ў той сітуацыі цэнтральныя органы Савецкай Расіі не маглі не лічыцца з думкай Паўночна-Заходняга абкома партыі камуністаў, Аблвыкамзаха. Дарэчы, бальшавіцкія дзеячы па-ранейшаму марылі, што вось-вось пераможа сусветная сацыялістычная рэвалюцыя. Пытанне аб лёсе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду ў ЦК РКП(б). 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі. 25 снежня 1918 г. у Наркамнаце адбылася нарада І. Сталіна з адказнымі работнікамі Белнацкама, дзе абмяркоўвалася пытанне аб практычным здзяйсненні рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР. У гэты ж дзень І. Сталін у размове па тэлефоне са старшынёй Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А. Мясніковым паведаміў, што ЦК партыі згадзіўся на ўтварэнне беларускага савецкага ўрада. 30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VІ Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначала межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі. Канферэнцыя абвясціла сябе І зездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б - Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. 31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў зацверджаны З. Жылуновіч.

студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на Беларусі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, абявіў па-за законам Беларускую раду.

студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР. У снежні 1918 - студзені 1919 гг. на Беларусі адбыліся валасныя, павятовыя і губернскія зезды саветаў. Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі - барацьба за "класавую чысціню" саветаў. У выніку ў Савет былі выбраны ў асноўным камуністы.

-3 лютага 1919 г. у Мі