Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасцi
Информация - История
Другие материалы по предмету История
а контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. Адначасова Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы - Тарыбай. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор, згодна з якім Літве перадавалася Віленская і Гродзенская губерніі з гарадамі Вільна, Гродна, Ліда, Вілейка, Ашмяны, Дзісна. Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Часовая ўлада перадавалася Беларускаму рэвалюцыйнаму камітэту (старшыня - А.Чарвякоў), які павінен быў дзейнічаць да II зезда Саветаў Беларусі. У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамірі. Беларусаў зноў не запрасілі ўдзельнічаць у перамовах.
Падпісанне пераміря не спыніла ваенных дзеянняў Пры падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады пад кіраўніцтвам С.Булак-Балаховіча, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Але пасля захопу Мазыра, Петрыкава, Калінкавіч гэтыя злучэнні былі разбіты намаганнямі Чырвонай Арміі. У лістападзе-снежні 1920 г. адбылося ўзброенае выступленне на Случчыне, удзельнікі якога выступалі супраць перадачы павета да БССР. Сяляне былі незадаволены празмернымі памерамі харчразвёрсткі.
Ужо ў самым пачатку вайны беларускiя сяляне, пазнаўшыя савецкую ўладу яшчэ ў 1918-1919 г., мякка кажучы, не выяўлялi вялiкай радасцi з нагоды iх "вызвалення" бальшавiкамi. У кожным разе, як ужо гаварылася вышэй, яны не збiралiся разам з Чырвонай Армiяй "вызваляць" свае землi ад палякаў, i бальшавiкi мусiлi пайсцi на жорсткiя захады, каб прымусiць мясцовых жыхароў iсцi у войска. У далейшым сiтуацыя з прызывам мясцовага насельнiцтва ў Чырвоную Армiю не палепшылася.
Пад час адыходу бальшавiкоў ад Варшавы яны зноў iмкнулiся папоўнiць страты сваiх разбiтых войскаў за кошт беларусаў. У.Ленiн пiсаў 12 жнiўня 1920 г. у лiсце да Э.М.Склянскага: "Не надо ли указать Смигле, что надо поголовно (после сбора хлеба) брать в войско всех взрослых мужчин? Надо. Раз Будённый на юг, надо усилить север". Ленiн мае тут на ўвазе прызыў у армiю ўсiх дарослых мужчын менавiта з Беларусi. Аднак, каб не пакiдаць нiякiх сумненняў, прывядзем тэкст яшчэ аднаго лiста, напiсанага крыху пазней,19 жнiўня, яскравым, тыпова "ленiнскiм" стылем. "Необходимо налечь изо всех сил, чтобы белорусские рабочие и крестьяне, хотя бы в лаптях и купальных костюмах, но с немедленной и революционной быстротой дали вам пополнение в тройном и четверном количестве".
Аднак "белорусские рабочие и крестьяне" не толькi "в лаптях и купальных костюмах", але нават i ў мундзiрах ды ботах не спяшалiся на вайну за савецкую уладу. Прызыўнiкi ўцякалi ў iншыя раёны, а тыя, хто трапляў у войска, нярэдка таксама знiкалi. Сабатаж прызываў i дэзерцiрства былi значнымi нават у часы парамог Чырвонай Армii, а калi разбiтыя пад Варшавай бальшавiцкiя войскi адыходзiлi на ўсход, дык яны набылi катастрафiчныя маштабы. Савецкiя ваенныя i грамадзянскiя ўлады рабiлi ўсё магчымае - ад забароны прызыўнiкам зязджаць у iншыя раёны да расстрэлу ўцекачоў i зняволення iх семяў у канцэнтрацыйным лагеры, але так i не здолелi выправiць становiшча.
Але нават тыя з беларусаў, што засталiся ў войску, змагалiся з палякамi без асаблiвай ахвоты. Наогул, дух фармаванняў Чырвонай Армii Заходняга фронту ў гэтай вайне быў далёка не лепшы, i камандаванне "падбадзёрвала" сваiх жаўнераў так званымi заградатрадамi. Пад час аднаго толькi першага наступлення глаўком С.Каменеў перадаў Тухачэўскаму пяць такiх фармаванняў. Аднак i такiя метады не дадалi чырвонаармейцам рашучасцi. Амаль усе польскiя камандзiры адзначылi няўпэўненасць, таптанне на месцы буйных частак Чырвонай Армii, асаблiва ў пачатку першага i другога наступленняў.
Напрыклад, увесь дзень 4 лiпеня 4-ю армiю чырвоных стрымлiваў адзiн польскi полк з дзесяццю гарматамi. I ў далейшым, пакуль супрацiў палякаў не быў канчаткова зламаны i iх адступленне не набыло катастрафiчнага характару, бальшавiцкiя войскi дзейнiчалi надзвычай нерашуча. Камандарм Е.Сяргееў у адным з загадаў пiсаў: "Требую прекратить постоянное опасение за фланги и учитывать моральное состояние противника; совершенно недопустимо, чтобы отдельные роты расстроенного противника, случайно не успевшие удрать, принимались бы за свежие полки, под угрозой удара которых задерживалось бы продвижение целых дивизий".
Справа тут, канешне, не ў нiзкай баяздольнасцi савецкiх войскаў. За два гады грамадзянскай вайны яны набылi дастатковы баявы вопыт. Прычына iх няўпэўненасцi - недахоп баявога духу, што ў сваю чаргу выклiкалася неразуменнем мэтаў гэтай вайны. Нi заклiкi ЦК РКП(б), нi натхнёны зварот Тухачэў-скага не кранулi душы чырвоных жаўнераў. Той жа Е.Сяргееў, адзiн з самых крытычных савецкiх аўтараў, пiсаў: "Ставка на вспышку польской революции могла серьёзно приниматься в расчёт только в политических канцеляриях, да и то достаточно удалённых от фронта. В войсках в это мало верили ...". Iснавалi i iншыя формы супрацiву мясцовых жыхароў бальшавiкам, больш актыўныя, чым дэзерцiрства i сабатаж прызыву ў войска. Да iх належалi падпалы ваенных складоў i пашкоджванне чыгуначных шляхоў. Армейскiм уладам давялося ўвесцi адказнасць усяго мясцова?/p>