Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасцi

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?а насельнiцтва, якое жыло ў паласе да 15 вёрст ад чыгункi, за стан чыгункi. Акрамя гэтага, сяляне сабатавалi харчразвёрстку, а калi ўхiлiцца ад яе ўжо не мелi магчымасцi - аддавалi бальшавiкам непрыдатныя прадукты i атручаныя кармы для жывёлы.

У цэлым няўзброеныя формы барацьбы мясцовага насельнiцтва супраць бальшавiкоў былi даволi значнымi i, думаю, сталi адной з прычынаў паразы савецкiх войскаў пад Варшавай. I тут мусiм згадаць, што дачыненне беларусаў да той вайны не абмяжоўвалася адно "мiрным" супрацiвам захопнiкам. Змагалiся яны i са зброяй у руках у складзе польскiх узброеных сiлаў. Дзве дывiзii польскага Паўночнага фронту - 1-я i 2-я Лiтоўска-Беларускiя складалiся з нараджэнцаў Беларусi28. Гэтыя фармаваннi былi цалкам баяздольныя i надзейныя. Пад час бiтвы пад Варшавай 1-я Лiтоўска-Беларуская дывiзiя складала апошнюю рэзервовую частку абаронцаў горада i была ўведзена ў бой пад Радзiмiным, а потым, калi пачалося контрнаступленне польскiх армiй, Ю.Пiлсудскi перакiнуў яе ў авангард, каб яна магла браць удзел у вызваленнi сваёй радзiмы. У 1922 г. дывiзiя была ўзнагароджаная ордэнам Вiртуцi Мiлiтары.

-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі зезд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла зезду Саветаў, ЦВК - распараджальны орган зезда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. Зезд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамірі і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР.

сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор .Беларускія дэлегацыі ні ад БССР, ні ад БНР не былі дапушчаны да падрыхтоўкі і падпісання дагавора. Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перагавораў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаныя польскім бокам. Расійскі бок таксама не быў зацікаўлены ва ўдзеле беларускіх прадстаўнікоў у працэсе выпрацоўкі пагаднення, паколькі гэта магло разбурыць дыпламатычную камбінацыю і нават сарваць заключэнне міру (ва ўмовах нежадання РСФСР рыхтавацца да зімовай кампаніі). Ад імя БССР выступала РСФСР. БНР апелявала да вядучых еўрапейскіх дзяржаў праз Савет паслоў у Парыжы, але члены Антанты падтрымлівалі Польшчу, якая была адным з асноўных элементаў пасляваеннай версальскай сістэмы.

Вялікабрытанія на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады па спыненню вайны і выпрацавала прапановы па размежаванню, - лінія Керзана павінна была ўсталяваць усходнюю граніцу Польшчы па мяжы рассялення палякаў, з аднаго боку, і беларусаў і ўкраінцаў, з другога. Расія адмаўлялася ад англійскага пасрэдніцтва і перагавораў з Польшчай да паражэння Чырвонай Арміі пад Варшавай у жніўні 1920, якое прывяло да пералому ў вайне і, урэшце, перамогі Польшчы.

Канчатковы варыянт савецка-польскай граніцы прайшоў значна далей на ўсход ад лініі Керзана. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км. Расія пагадзілася вярнуць Польшчы розныя культурныя каштоўнасці і выплаціць 30 млн руб. золатам. У далейшым савецкія выплаты па дагаворы рабіліся інструментам міжнар. ціску, напр., пры спробе заключэння савецка-польскіх гандлёвых пагадненняў (1925).

Рыжскі мір не прызналі і асудзілі: кіраўніцтва БНР, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзеячы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі БССР (у т.л. Я. Купала, Я. Колас, У. Дубоўка), Першая (1921, Прага) і Другая (1925, Берлін) Усебеларускія канферэнцы.На палітычнай канферэнцыі 26-30 верасня 1920 года ў Празе дзеячы БНР абвінавацілі польскі ўрад у падзеле Беларусі і разгроме Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай падставе адбылася часовая кансалідацыя беларускіх дзеячаў у эміграцыі.

 

3)Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi

 

Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі засталася адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў.

Але далейшае развіццё міжнацыянальных адносін, аднаўленне народнай гаспадаркі, ліквідацыя эканамічнай і культурнай адсталасці народаў, якія раней уваходзілі ў склад Расійскай імперыі, не магло быць вырашана ў рамках так званага ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік. І гэта пры тым, што фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі.

У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова І. Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае абяднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б н?/p>