Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства

Змест

 

1. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства

1.1 Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі

1.2 Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства

1.3 Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920-1930-я гг.

1.4 Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я - першай палове 1950-х гг.

1.5 Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х - 1990-я гг.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства

 

1.1 Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі

 

Беларускае літаратуразнаўства прайшло ў сваім развіцці даволі складаны шлях. Але ў параўнанні з уласна літаратурай гэты шлях намнога карацейшы. "Значнае адставанне навуковай думкі ад творчай практыкі тлумачыцца, - як лічыць адзін з самых буйных даследчыкаў шляхоў развіцця беларускага літаратуразнаўства і крытыкі М. Мушынскі, - неспрыяльнымі гістарычнымі абставінамі, у якіх на працягу доўгага часу знаходзіўся беларускі народ, яго культура".

Самыя першыя спробы навуковага і крытычнага асэнсавання літаратуры на Беларусі можна знайсці ў помніках старажытнай пісьменнасці, у прадмовах і пасляслоўях Ф. Скарыны, у "Песні пра зубра" (1522) М. Гусоўскага, у падручніках "Грамматика словенска" (1593) Л. Зізанія, "Грамматика" (1619) М. Сматрыцкага, у творах С. Полацкага, школьных рукапісных піітыках і рыторыках XVIII ст.

Больш змястоўныя эстэтыка-літаратурныя ацэнкі твораў беларускай пісьменнасці адносяцца да XIX ст. Так, у дадатку да 1-й часткі працы В. Сопікава "Спроба расійскай бібліяграфіі" (1813) грунтоўна разгледжана "Біблія" Ф. Скарыны. У 1816 г. у Варшаве выйшла на польскай мове кніга С.Б. Ліндэ "Аб Статуце літоўскім.", дзе аналізаваліся розныя рэдакцыі помніка, характарызавалася мова, якую аўтар называў беларускай. У 1821 г. у Маскве апублікаваны творы Кірылы Тураўскага.

Агляд новай беларускай літаратуры дадзены ва ўступным артыкуле Р. Друцкага-Падбярэзскага да 1-га тома кнігі Я. Баршчэўскага "Шляхціц Завальня" (1844-1846).Л. Кавелін у артыкулах, надрукаваных у часопісе "Маяк" (1840-я гг.) пад назвай "Помнікі беларускай пісьменнасці", упершыню прывёў тэкст паэмы "Энеіда навыварат", гаварыў пра І. Манькоўскага, характарызаваў жыццё і творчасць Я. Баршчэўскага.

У 2-й пал. ХІХ ст. друкаваліся працы па старажытнай беларускай літаратуры, мове, гісторыі асветы, грамадскай думкі. Сюды можна аднесці шэраг артыкулаў пад агульнай назвай "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках" П. Шпілеўскага (час. "Пантеон", 1853-1856), кнігу "Пра літаратуру братніх славянскіх народаў" (1874) А. Кіркора з нарысам у ёй гісторыі беларускай літаратуры, двухтомнік "Гісторыя славянскіх літаратур" А. Пыпіна і У. Спасовіча з разглядам беларускай народнай паэзіі, кнігу П. Уладзімірава "Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова" (1888), нарыс А. Семянтоўскага "Беларускія старажытнасці" (1890), працу М. Доўнар-Запольскага "В. Дунін-Марцінкевіч і яго паэма "Тарас на Парнасе" (1896). Зародкі літаратурнай крытыкі выяўляюцца ў артыкулах і рэцэнзіях У. Сыракомлі на творы В. Дуніна-Марцінкевіча, водгуку Е. Раманава на зборнік З. Радчанкі "Гомельскія народныя песні".

У пачатку ХХ ст. да даследавання беларускай літаратуры звяртаюцца рускія вучоныя А. Пагодзін і С. Русаў, польскія Е. Янкоўскі і В. Вегняровіч, чэх А. Чэрны, літовец Л. Гіра, украінцы А. Русаў і І. Свянціцкі.

 

1.2 Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства

 

На пачатку ХХ ст. ужо можна весці гаворку аб станаўленні ўласнага беларускага літаратуразнаўства. Перш за ўсё гэты працэс звязаны з дзейнасцю Я. Карскага і М. Багдановіча.

Яўхім Карскі - аўтар трохтомнага даследавання "Беларусы" (1903-1922). Вучоны правёў значную работу па збіранню і навуковаму апісанню помнікаў старажытнай пісьменнасці, а таксама твораў новай беларускай літаратуры. Сістэматызаваўшы новыя і раней вядомыя творы, вучоны зрабіў спробу ўстанавіць перыядызацыю гісторыка-літаратурнага працэсу на Беларусі. Гэтым ён закладваў аснову далейшых гісторыка-літаратурных даследаванняў.

Максім Багдановіч у працах "Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця" (1911), "За сто лет" (1911), "Глыбы і слаі" (1911), "Санет" (1911)"Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры", (1912), "За тры гады" (1913), абгрунтоўваў ідэю самастойнасці і самабытнасці беларускай нацыянальнай літаратуры, сцвярджаў перспектыўнасць вывучэння літаратуры ў яе гістарычным развіцці, у сувязі з духоўным жыццём народа і грамадска-культурнымі ўмовамі.М. Багдановічам была ўдакладнена перыядызацыя літаратурнага працэсу, коратка, але даволі грунтоўна прааналізавана старажытная, новая і навейшая беларуская літаратура, дадзена ацэнка творчасці пісьменнікаў ХІХ - пач. ХХ стст., засяроджана ўвага на шэрагу тэарэтыка-літаратурных праблем. Адштурхоўваючыся ў цэлым ад метадалагічных прынцыпаў культурна-гістарычнай школы, М. Багдановіч разам з тым стараўся пераадольваць слабыя бакі гэтага літаратуразнаўчага накірунку і тым самым выпрацоўваў сваю ўласную метадалогію.

Многа зрабіў для станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай крытыкі Сярге?/p>